КінаКаляды48 — гэта чэлендж для ўдзельнікаў і ўдзельніц любой падрыхтоўкі, якія хочуць прымяніць свае навыкі ці паспрабаваць упершыню напісаць сцэнар, зняць, зрабіць гук і зманціраваць гатовы калядны гульнявы караткаметражны фільм за 48 гадзін.

КінаКаляды48. Паказ у Вільні. Кінатэатр Pasaka / Фота: Даніэль Анохін

Працы ўдзельнікаў былі паказаны ў віленскім кінатэатры Pasaka 23 снежня. Амаль уся кіназала была запоўнена: гледачы сядзелі ў чаканні выніковых фільмаў каманд. Дарэчы, асноўнай тэмай для фільмаў выступалі Каляды. Таму працы прадэманстравалі не толькі прафесійныя элементы здымак і мантажу, але і магічнасць атмасферы. Каза, Зорка на кіі, песні і варажба — каманды справіліся з задачай на 100 адсоткаў!

Праграма конкурсу уключала 3 прызавыя месцы з грашовым бонусам, а таксама прыз глядацкіх сімпатый. Усяго ў КінаКалядах48 прынялі ўдзел 14 кінапрац. Але, як і ў любым спаборніцтве, былі свае пераможцы. Імі стала каманда студэнтаў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта SOC (Sort Of Cinema) з фільмам «А хто Алеська?». Другое і трэцяе месца занялі каманда «Арліна моладзь», фільм «Зорка, якая ўпала пад Каляды» і каманда «Vdoh» з фільмам «Боязь» суадносна. Глядацкую сімпатыю заваявала таксама каманда SOC.

Як прыйшла ідэя фільма, што натхняла? Як праходзілі здымкі? Якія складанасці былі? Што адчувалі ўдзельнікі падчас здымак і прагляду? Даведаемся ў саміх пераможцаў!

Ліза, прадзюсерка/менеджэрка: Я падчас здымак была ў Парыжы і працавала з сябрамі анлайн. У мае абавязкі ўваходзіла ўсіх сабраць, пазнаёміць і наладзіць працэс працы. І з гэтым выйшла ўсё цудоўна! Цяжкасць была ў тым, што я была онлайн, і было цяжкавата заўсёды на 100% ведаць, што адбываецца ў каманды. Але вынікам я вельмі задаволеная, мне здаецца, што выйшла даволі стыльна, яшчэ і пацешная гісторыя.  Натхняліся Калядамі і візуальнымі вобразамі. Хацелі паказаць гэтае свята ў незвычайным ракурсе. Яшчэ калі прыдумлялі ідэі для фільма, натхняліся вобразамі і творчасцю Шумы і Iva Sativa.

Света, сцэнарыстка/мастачка/актрыса: Ідэю мы прыдумлялі ўсёй камандай. Нам хацелася зняць нешта этна-сучаснае, каб асноўная аўдыторыя магла сябе асацыяваць з тым, што адбываецца, і адначасова адчуваць беларускую культуру па-свойму. Мы выдатна правялі час, сабралася цудоўная каманда, якая гарэла працэсам. Усе былі расслабленыя, падтрымлівалі адзін аднаго і вельмі шмат весяліліся і смяяліся. Па выніку ў прынцыпе і відаць, што мы добра спрацаваліся і злавілі агульную хвалю.

Аляксей, аператар-пастаноўшчык: Паколькі нам выпала па жрэбію працаваць у жанры мак’юментары, у галаву адразу ж прыйшло некалькі карцін/серыялаў, напрыклад, «Ведзьма з Блэр» і «Офіс». Аднак асноўным арыенцірам усё ж стаў праект «Чым мы занятыя ў цені»: спантанная камера і знарочыста бюджэтная манера здымкі вельмі добра падкрэслівала камедыйны дух серыяла. Гэта нам і трэба было!

Сярод усіх цяжкасцяў, я, як аператар-пастаноўшчык, вылучыў бы менавіта працу са святлом. Праз дынамічны малюнак і вялікую колькасць персанажаў ва ўсіх сцэнах, было вельмі цяжка паставіць святло так, каб яны не патрапілі ў кадр у працэсе руху, і каб героі засталіся досыць падсвечаны. Не магу сказаць, што мне ўдалося дамагчыся жаданага выніку, але ва ўмовах абмежаванага часу і абсталявання атрымалася, як мінімум, перадаць атмасферу.

Але ніякія складанасці не перашкодзілі SOC зрабіць сваю ідэю крута! Яскравасць свята, этна-сучасная атмасфера, колеры і не толькі — фільм заслужана заваяваў не толькі ганаровую грамату і грашовы прыз, але і глядацкія сэрцы! Віншуем каманду праекта з перамогай і жадаем натхнення ў наступных працах!

Паглядзець яшчэ больш прац SOC можна тут

Таксама дзякуем арганізатарам КінаКаляд48: ініцыятарка і прадзюсарка Надзея Ількевіч, каманда Creat Culture Group — Таццяна Штэйнбук, Ліза Шалай, Мікіта Суботкін, валанцёрка па камунікацыях Арына Бокач (ЕГУ).

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Популярные

Больше на The EHU Times

Оформите подписку, чтобы продолжить чтение и получить доступ к полному архиву.

Читать дальше