У Facebook’у з’явіўся новы фатаздымак з ужо літоўскім сцягам, размешчаным на яхце студэнтаў ЕГУ.
Адсюль паўстаюць новыя, магчыма, больш рытарычныя пытанні. Чаму наш — літоўскі універсітэт — мае пераважную большасць беларускіх студэнтаў, арыентуецца на беларускіх абітурыентаў і звязвае сябе з беларускімі традыцыямі? Чаму ён мае статус «універсітэта ў выгнанні» і праводзіць навуковыя даследванні ў «беларускім полі»?
У любым выпадку, значным паўстае тое, што наш — еўрапейскі — універсітэт усё яшчэ шукае сваю ідэнтыфікацыю. Студэнты і выкладчыкі не застаюцца абыякавымі, а адміністрацыя — што паказальна — не спрабуе ўнесьці зерне ісціны і наладзіць адкрытую камунікацыю. Апошняя нейкім чынам застаецца не пры справах, калі размова, насамрэч, вядзецца пра такую сур’ёзную рэч, як самаідэнтыфікацыя універсітэту.
Што ж датычыцца пытання пра ўмовы адбору дадатковага ўдзельніка, яно ўсё яшчё застаецца адкрытым.
Кірыл Калбаснікаў







Ответить на Denis Отменить ответ