Цэнтар беларускіх і рэгіянальных даследаванняў ЕГУ сумесна з Віленскай гімназіяй Францішка Скарыны і клубам “Сябрына” 21 лістапада арганізавалі насычаную падзеямі і цёплую ўрачыстасць, прысвечаную постаці Францішка Скарыны і беларускай культурнай спадчыне.
Святкаванне пачалося на Ратушным пляцы, дзе ўдзельнікі сталі ў ганаровую варту каля мемарыяльнага знаку Францішаку Скарыне. Адбылося ўскладанне кветак, пад гучанне беларускіх народных песень і цёплых слоў кіраўніка клубу «Сябрына» Валянціна Стэха, які нагадаў пра значэнне Скарыны як сімвала беларускай асветы. Далей удзельнікі наведалі музей-архіў навуковай бібліятэкі Віленскага ўніверсітэта. Спецыяльна для гэтай падзеі была вынесена сапраўдная кніжная рэліквія: арыгінальны экземпляр Скарынавай кнігі “Апостал” (1525 г.), што зрабіла экскурсію асабліва ўнікальнай. Свята працягнулася ў Скарынавай залі Еўрапейскага Гуманітарнага ўніверсітэта. Тут прайшла цікавая лекцыя пра культурны кантэкст беларускага асветніка. З вітальнымі словамі да ўдзельнікаў таксама звярнуўся рэктар ЕГУ др. Вілюс Шадаўскас і каардынатарка Цэнтра беларускіх і рэгіянальных даследаванняў др. Ірына Раманава. Пасля лекцыі адбылася кароткая дыскусія.

Завяршылася свята гасцінным пачастункам для студэнтаў і школьнікаў, гарбатай і размовамі ў цёплай, сяброўскай атмасферы.
Аўтар: Hidline






Оставьте комментарий