Дзякуючы яму, мы ведаем як выглядала Беларусь і яе найважныя помнікі 2 стагоддзя таму. Калі глядзіш на яго графіку з адлюстраваннем гарадзенскага фарнага касцёла — ня можаш паверыць, што мастак стаяў перад тым жа касцёлам, які і сёння можа ўбачыць кожны з нас. Хадзіў па тым жа вуліцам, едзіў па тых жа мясцінах. Неверагодна шчасліва становіцца за родную Беларусь, якая натхняла на творчасць і змаганне людзей і тады, і сёння.

Напалеон Орда

Нарадзіўся Напалеон Орда 11 лютага 1807 года ў маёнтку Варацэвічы (цяпер вёска ў Брэсцкай вобласці, дзе працуе дом-музей Орды) у сям’і палескай шляхты. Пачатковую адукацыю мастак атрымаў у родным доме, пазней скончыў Свіслацкую гімназію. У 1823 годзе паступіў на фізіка-матэматычным факультэт Віленскага універсітэта. Там Напалеон Орда апынуўся сярод удзельнікаў тайнага студэнцкага таварыства «Заране», за што ў 1827 годзе, быў выключаны з універсітэта і арыштаваны.

У 1830 годзе Напалеон Орда служыў салдатам у расейскай коннай гвардыі Літоўскага корпуса, а калі выбухнула паўстанне, стаў у шэрагі паўстанцаў. Асцерагаючыся рэпрэсій, мусіў у выніку уцякаць за мяжу. Амаль год ён блукаў па Еўропе, пакуль у верасні 1833 года трапіў са Швейцарыі ў Парыж.

Нягледзячы на няпросты жыццёвы шлях: паўстанні, эміграцыі, арышты і іншае, Напалеон Орда заўсёды ішоў насустрач святлу, нястомна вывучаўшы новае. У эміграцыі Напалеон Орда  пазнаёміўся са многімі знаёмымі прадстаўнікамі той эпохі: Фрэдэрыкам Шапэнам, Ферэнцам Лістам, Адамам Міцкевічам, Гектарам Берліозам і іншымі. Сярод галоўных накірункаў яго цікавасці былі музыка, графіка і літаратура. Ён пісаў і выдаваў кнігі, перакладаў, навучаў музыцы і быў выдатным графікам. Хоць яго жыццё і было добра ўладкавана ў Парыжы — выдатнае кола знаёмых, сям’я і прызнанне, праз 23 гады ад пачатку эміграцыі, ў 1856 годзе Наполеон Орда вернуўся ў Беларусь. Усе гэтыя годы нястомной працы і рэалізацыі ён сумаваў па дому, і як толькі эмігранты атрымалі права на вяртанне — ён скарыстаўся ім. У Беларусі ён шмат вандраваў, як быццам каб упітаць кожную рысу радзімы, убачыць кожны асаблівы куток. Спадчына ягоных вындровак даступная нам у выглядзе выдатных графічных прац, Напалеон Орда пакінуў іх сотні! 

Памёр Напалеон Орда 26 красавіка 1883 года ў Варшаве, дзе ён знаходзіўся па справе выдання свайго альбома, але, згодна з завяшчаннем, быў пахаваны ў Беларусі ў родавым склепе.

Давайце паглыбімся ў спадчыну гэтага важнага суайчынніка і творцы.


Літаратура

Аточаны ў Парыжы такімі таленавітымі пісьменнікамі як Міцкевічам, Бальзакам і Стэндалем, Напалеон Орда таксама прыклаў сваю руку да літаратурнай дзейнасці. Сябра Адама Міцкевіча, ён быў ягоным нястомным папулярызатарам. Таксама ён перакладаў паэзію сваіх таленавітых суайчыннікаў на французскую. У 1856 годзе, выдаў першы падручнік польскай мовы для замежнікаў. Больш за тое, ён пісаў шматлікія артыкулы пра выдатных людзей і цікавыя мясціны.

Музыка

Не паверыце, але піяніст і кампазітар Напалеон Орда ў сярэдзіне 1840-х гадоў нават быў дырэктарам Італьянскай оперы ў Парыжы! Але давайце па парадку. Напалеон Орда з дзяцінства займаўся музыкай, а ў Парыжы удасканаліў свае навыкі, яго сябр Фрэдэрык Шапэн навучаў і падтрымліваў Орду.

 Па парадзе Шапэна ў 1833 годзе Орда выдаў свае творы для фартэпіяна. Сярод яго твораў — паланэзы, мазуркі і вальсы, што вылучаюцца самабытным і віртуозным стылем. Слава, грошы і спакойнае жыццё ў вясёлай французскай сталіцы былі гарантаваныя. Орда ствараў рамансы і песні, а таксама папулізаваў музыку суачыннікаў, выдаўшы «Альбом твораў польскіх кампазітараў». Орда стаў аўтарам славутай «Граматыкі музыкі», што выйшла ў 1873 годзе і была высока ацэнена Станіславам Манюшкам, які лічыў Орду сваім настаўнікам.

Графіка

Але музычнай кар’еры яму было замала. У мастацкай студыі П’ера Жэрара ён вучыўся жывапісу і разьбе. Ён падарыў нам, нашчадкам тую Беларусь, пра якую без яго пэндзля, без яго душы і сэрца мы маглі б ніколі не даведацца. У 30-х і 40-х гадаў ён шмат вандраваў па Еўропе, рабіўшы графічныя працы прыроды, замкаў і вуліц. Яго найбольш цікавіла архітэктура і пейзажы, таму мы рэдка можам заўважыць на яго працах людзей.

Пасля вяртання ў Беларусь Напалеон Орда пачаў маляваць яшчэ больш. Немагчыма падлічыць тыя вёрсты, што ён праехаў і прайшоў з планшэтам па дарогах Беларусі, Літвы, Польшчы, Украіны. Яго графічныя працы адрозніваюцца выразнасьцю і пяшчотай. Ён уважліва перадаваў сапраўдныя прапорцыі архітэктурных помнікаў з мностам дэталяў, але за кошт манахромнай адмыўкі і растушоўкі яны становяцца ня толькі дакументальнымі, але і мастацкімі. Дасканалыя творы Орды сёння сталі каштоўнай навуковай крыніцай для гісторыкаў архітэктуры і рэстаўратараў, таму што большасці з адлюстраванага ўжо няма. 

*Мастацкія працы Н. Орды

Толькі на Беларусі таленавіты мастак з натуры зрабіў больш як 200 архітэктурных замалёвак. Сярод іх шмат знакамітых святыняў: Сафійскі сабор і Спаса-Еўфрасіннеўская царква ў Полацку, Барысаглебскія цэрквы ў Наваградку і Гродне, кляштары ў Полацку, Нясвіжы, Смілавічах, касцёлы і кальвінісцкія зборы ў Свіслачы, Кобрыне, Іванаве, Ішкалдзі, Гнезне, Койданаве, і іншых гарадах. Вялікая колькасць малюнкаў мастака захоўваецца ў Нацыянальным музеі ў Кракаве, дзе можна ўбачыць яго працы таксама і з адлюстраваннем еўрапейскіх помнікаў і пейзажаў.

Творцаў такога маштабу ў жанры архітэктурнага краявіду не было больш у свеце! Напалеон Орда зрабіў тысячы малюнкаў і падчас сваіх вандраванняў. Орда наведаў таксама Англію, Шатландыю, Галандыю, Партугалію і нават краіны Магрыба. Ён нястомна працаваў, абіраючы для адлюстравання краявіды, што былі напоўненыя недасяжнай веліччу прыроды, якая несла ў сабе гэтулькі неспасціжнага: горы, неабсяжныя даліны, паўразбураныя замкі, спакойныя пастаралі.


Аўтарка: Маргарыта Пахадэнка

Оставьте комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Популярные

Больше на The EHU Times

Оформите подписку, чтобы продолжить чтение и получить доступ к полному архиву.

Читать дальше