Літаратура — гэта не толькі старонкі з тэкстам, але і бязмежная прастора для фантазіі. У межах нашай майстэрні мы:

✍️ разам «разбярэм і складзем нанова» легендарныя беларускія прыгодніцкія кнігі
✍️ перанясемся ў іншыя жанры, прыдумаем нечаканыя сюжэты, дадамо ў гісторыі новых персанажаў і не толькі.

Афіша івэнты

Для каго?

  • для тых, хто хоча закахацца ці ўжо закаханы ў беларускую літаратуру;
  • для аматараў кніг, якія прагнуць творчасці і натхнення;
  • вядома, для тых, хто любіць парагатаць, жадае цікава пабавіць час і стварыць нешта новае.

Якія творы чакаюць?

В. Марціновіч «Ноч»

У. Караткевіч «Дзікае паляванне
караля Стаха»

Каб вашая творчая праца падчас майстэрні была больш эфектыўнай, мы раім прачытаць два ўрыўкі з абраных твораў (≈ 45 хвілін агулам).

Калі: 28 лістапада, 20:00
Дзе: Create Culture Space (Karmelitų g. 5), уваход вольны.

Оставьте комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Популярные

Больше на The EHU Times

Оформите подписку, чтобы продолжить чтение и получить доступ к полному архиву.

Читать дальше