Варкшоп у Вільнюсе для журналісцкай супольнасці Калі ты журналіст_ка, кантэнт-мэйкер_ка, або проста працуеш з тэкстамі і табе важна даведацца, як правільна казаць пра розныя групы людзей, варкшоп дакладна для цябе!

Крызісныя часы робяць уразлівымі ўсё больш шырокія групы беларускага грамадства і адначасова вядуць да змяншэння іх прысутнасці ў медыя. Каб шукаць шляхі для змянення гэтай сітуацыі, мы запрашаем журналістаў і журналістак правесці разам 6-7 снежня (пятніца-субота) на інтэрактыўным варкшопе ў Вільнюсе.

На ім вы не толькі даведаецеся, але і паспрабуеце на практыцы розныя крэатыўныя падыходы інклюзіўнай журналістыкі для якаснага вяртання ў медыйную прастору «нябачных» людзей з уразлівых груп. Разам мы будзем распрацоўваць рэальныя крокі да інклюзіі, якія могуць зрабіць усе медыя, незалежна ад даступных ім рэсурсаў.

Мінімум тэорыі і шмат сумеснай працы дапамогуць разабрацца ў тэме як тым, хто не мае досведу працы ў сацыяльнай журналістыцы, так і тым, хто хоча пашырыць свае кампетэнцыі ў гэтым кірунку.

Што вас чакае?

  • Маніторынг. Даведаецеся на канкрэтных прыкладах з унікальнага даследавання, як выкарыстанне СМІ дыскрымінацыйнай лексікі і акцэнтаванне ўвагі на асаблівасцях людзей вядзе да абвастрэння праблемы сацыяльнай ізаляцыі. Абмяркуеце, як гэта ўплывае на журналісцкую працу і давер да СМІ.
  • Эксперымент. Адшукаеце новыя падыходы да пераадолення стэрэатыпаў у фармаце Living Labs: не толькі праз выбар тэм і ракурс падачы інфармацыі, але і праз падбор карэктнай лексікі і тону камунікацыі.
  • Практыка. Паспрабуеце інструменты, якія дапамагаюць развіваць адчувальнасць да мовы варожасці і дыскрымінацыі, падвышаюць якасць журналісцкіх матэрыялаў.
  • Бонус. Атрымаеце тэхнікі інтэрв’ю, якія дапамагаюць раскрыць герояў і гераінь праз канцэпцыю people-first language, а таксама чэк-лісты для стварэння інклюзіўных гісторый і базу спасылак на карысныя рэсурсы.

Калі? Дзе? Як?

  • 6 снежня 10:00–17:00, 7 снежня 10:00–14:00
  • цэнтр Вільнюса
  • Абавязковая папярэдняя рэгістрацыя па спасылцы https://forms.gle/BouCb8P2YD2jBJiE7 адкрытая да 22.11.2024 уключна (альбо пакуль адкрыта форма). Дакладнае месца і праграму варкшопа мы паведамім асобным лістом удзельні_цам, якія пройдуць верыфікацыю і адбор.
  • Для тых, хто жыве не ў Вільнюсе, прадугледжана пакрыццё выдаткаў на дарогу (цягнік/аўтобус) і пражыванне. 

Хто праводзіць?

Варкшоп правядзе медыяэкспертка з 25-гадовым досведам працы ў беларускай сацыяльнай журналістыцы. 

Оставьте комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Популярные

Больше на The EHU Times

Оформите подписку, чтобы продолжить чтение и получить доступ к полному архиву.

Читать дальше