30 траўня ў двары Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта пройдзе EHU-фэст 2024.
У праграме:
- лекцыі і гісторыі поспехаў выпускнікоў_ніц ЕГУ;
- кірмаш вакансіяў з удзелам некамерцыйных арганізацый, медыя і IT-кампаній;
- прэзентацыя артбука «Genius Loci Firenze 2022»;
- канцэрт групы Den Rivers;
- канцэрт беларускай музычнай групы IRDORATH.

Калі: 30 траўня, з 15:00 да 21:00
Дзе: Вільня, вул. Савічус 17, двор ЕГУ.
Уваход вольны.
А ўдзел у кар’ерным кірмашы – гэта ўнікальная магчымасць:
- пазнаёміцца з вядучымі кампаніямі і патэнцыяльнымі працадаўцамі;
- атрымаць падрабязную інфармацыю аб працэсе працаўладкавання і патрабаваннях да кандыдатаў_ак;
- даведацца пра тое, якія спецыялісты_кі сёння запатрабаваныя на рынку працы
- набыць карысныя кантакты, пашырыць кола зносін і развіць камунікатыўныя навыкі;
- знайсці прыдатныя вакансіі і стажыроўкі.
Далучайцеся!





Оставить комментарий