Запрашаем далучыцца да фестывалю Retrospective12 ужо ў гэтыя выходныя!
Рэтраспектыва12 — некамерцыйны фестываль студэнцкага кіно. 12 — бо праводзіцца ў дванаццаты раз. На гэты раз мы плануем зрабіць свята яшчэ больш яркім і запамінальным. Галоўнае наша адрозненне ў тым, што мы студэнткі, якія ствараюць для студэнт_ак! Наша галоўная тэма — беларускі і балтыйскі кантэкст кінавытворчасці.
Мы хочам аб’яднаць маладых людзей, захопленых кіно, каб стварыць моцную і крэатыўную міжнародную супольнасць і даць магчымасць студэнт_кам-кінематаграфіст_кам паказаць свае фільмы на вялікім экране.
Калі: 25-26 траўня
Дзе: Pasaka Cinema Boutique (Šv. Ignoto g. 4)
Мова: ангельская

Наш фестываль будзе праходзіць 2 дні. За гэты час мы плануем паказаць больш за 10 фільмаў маладых кінематаграфіст_ак і правесці 2 лекцыі з прафесіянал_камі індустрыі.
Праграма мерапрыемства прыведзена ніжэй:
Дзень 1
12.00 — 12:20 — Адкрыццё
12:20 — 12:30 — Афіцыйная частка/ Пачатак фестывалю
12:30 — 13:10 — Паказ відэа-арту
13:10 — 13:20 — Галасаванне
13:20 — 14:40 — Выступ спікеркі Мары Тамковіч і паказ яе фільма “Live”
14:40 — 15:00 — Q&A з Марай
15:00 — 16:00 — Перапынак і квіз з падарункамі
16:00 — 16:10 — Сканчэнне 1 дня
Дзень 2
12.00 — 12.20 — Адкрыццё другога дня
12:20 — 13:20 — Паказ ігравых фільмаў
13:20 — 13:30 — Галасаванне
13:30 — 13:40 — Перапынак
13:40 — 14:40 — Выступленне Джэніфер Флігер
14:40 — 15:00 — Q&A з Джэніфер
15:00 — 15:20 — Перапынак і квіз з падарункамі
15:20 — 16:00 — Узнагарода перамож_ніц







Оставьте комментарий