Гэты курс дасць магчымасць даследаваць розныя інструменты драматургіі, якія дапамогуць зрабіць сцэнар эфектыўнейшым, і навучыць дапасоўваць іх для дакладнейшага ўзаемадзеяння з гледачом.
Курс «Эвалюцыя Драматургіі» – аб тым як з цягам часу змянялася паняцце драмы і драматургіі; а таксама пра тое, хто і калі вынаходзіў якія інструменты, і як іх зараз ужываць у кіно.
Калі: 28 сакавіка, 18:00-21:30 Дзе: CreateCulture Studio, Karmelitų gatvė 5

Вядоўца курсу: Станіслаў Турко – рэжысёр кіно і метадолаг адукацыйных праграм.
Болей за 10 гадоў досведу працы ў кіно і відэавытворчасці. Стварыў сотні праектаў – ад сацыяльных і камерцыйных ролікаў да фільмаў. Вёў інтэнсіўныя курсы па рэжысуры, сцэнарным майстэрстве, працы рэжысёра з акторам. Працаваў выкладчыкам нефармальнай адукацыі ў міжнародных праектах.






Оставьте комментарий