Сябры_оўкі, у пятніцу 22 сакавіка запрашаем Вас на інтэрактыўны занятак на Пурым «МАМЭЛОШН УН ТАТЭКАЛОШН» па габрэйскай спадчыне Беларусі.

Дзякуючы вандроўнаму беларускаму ідышысту і нашым магістрантам вы даведаецеся пра тое:
- калі з’явіліся габрэі (яўрэі) на тэрыторыі Беларусі і Літвы;
- якую спадчыны пакінулі яны на нашых землях;
- хто такія літвакі;
- чым ідыш адрозніваецца ад іўрыта;
- як «рэстаўравалі» ідыш у Мсціславе 80-х гадах XX cт.
А таксама вывучыце алефбэйс і навучыцеся пісаць габрэйскімі літарамі сваё імя, вывучыце разам некалькі песняў на ідыш.
Калі: 22 сакавіка, 15:00-16:30 Дзе: Вільня, ЕГУ, аўд. 303






Оставьте комментарий