Шаноўнае спадарства! Запрашаем вас 29 лютага на чарговую публічную лекцыю з цыкла лекцый стыпендыятаў ЕГУ.
Лектар – доктар сацыялогіі Наіль Фархатдзінаў.
Тэма: «Мастацтва па-за палітыкай»: сацыялогія мастацкага поля ў Расіі падчас вайны.
Калі: 29 лютага, 18:30 (па літоўскім часе).
Дзе: ЕГУ, аўд. 303
Таксама лекцыя будзе трансліравацца праз ZOOM, калі ты яшчэ не зарэгістраваўся_лася на курс лекцый анлайн, калі ласка, запоўніце наступную форму.
Пра курс лекцый
Лекцыі будуць чытаць запрошаныя даследчыкі з Беларусі, Украіны і Расіі, якія атрымліваюць зараз стыпендыйную падтрымку ва ўніверсітэце. Адна з задач універсітэта – падтрымка тых навукоўцаў, якія пацярпелі ад палітычных рэпрэсій і за выказванне антывайсковай пазіцыі. Таксама ўніверсітэт намагаецца падтрымліваць і навукоўцаў з Украіны, якія знаходзяцца ў складанай сітуацыі расійскай вайсковай агрэсіі. Мова лекцый – беларуская, украінская і расійская.






Оставьте комментарий