У мінулую пятніцу, 26 студзеня, ва ўніверсітэце для студэнтаў_ак у рамках аднадзённай сустрэчы з сацыяльнымі партнёрамі праграмы «Медыя і камунікацыя» была праведзена адкрытая дыскусія. На сустрэчы абмяркоўвалі стан сучаснага беларускага кіно разам з запрошанымі гасцямі і госцейкамі: Ірэнай Кацяловіч і Тарасам Тарналіцкім.

Ірэна Кацяловіч
  • Ірэна Кацяловіч – беларускі кінакрытык і журналістка, сябра федэрацыі FIPRESCI, уваходзіць у журы прэміі «Залаты глобус». Выступала ў якасці сябра журы на кінафестывалях у Беларусі, Нямеччыне, Харватыі, Польшчы. Працавала кінакрытыкам і культурніцкаю журналісткай у газеце «Звязда» і выданні «Наша Ніва», пісала рэцэнзіі для радыё «Свабода», была рэдактаркай і вядоўцаю праграмы пра культуру на тэлеканале «Белсат». Сузаснавальніца Беларускай незалежнай кінаакадэміі і прэміі «Чырвоны верас».
Тарас Тарналіцкі
  • Тарас Тарналіцкі – беларускі журналіст, стваральнік тэлеграм-каналу пра беларускае кіно «Священный Белавуд». Працуе ў медыях 15 гадоў, публікаваўся ў больш як 30 выданнях Беларусі, Украіны і Расеі. Сябра БАЖ. Уваходзіў у склад журы кінафестываляў Open air film fest, «Нефільтраванае кіно», Velcom Smartfilm, выступаў запрошаным кінакрытыкам, экспертам і менеджарам у шэрагу кінаініцыятываў, з’яўляецца сузаснавальнікам прэміі «Чырвоны верас».

Апроч цікавай дыскусіі на тэму сучаснага беларускага кіно, адбылася таксама прэзентацыя прэміі кінакрытыкаў «Чырвоны Верас», а нашыя студэнты_кі распавялі пра фестываль RETROSPECTIVE, які праводзіцца пры падтрымцы ЕГУ.

Глядзіце, як прайшла сустрэча на фота:

Оставьте комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Популярные

Больше на The EHU Times

Оформите подписку, чтобы продолжить чтение и получить доступ к полному архиву.

Читать дальше