18-19 кастрычніка на базе новага інтэрната ЕГУ адбылася сустрэча, падрыхтаваная Цэнтрам канстытуцыяналізму і правоў чалавека для студэнтаў_ак універсітэта. На івэнце распавядалі пра сам Цэнтр і партнёраў — моладзевыя арганізацыі і ініцыятывы.

Асноўны фокус сустрэчы — адукацыйныя і актывісцкія актыўнасці. Сваім вопытам са студэнцкай суполкай дзяліліся прадстаўнікі і прадстаўніцы 5 беларускіх моладзевых арганізацый. Сярод іх: Беларускі нацыянальны моладзевы савет «РADA», Задзіночанне беларускіх студэнтаў, Цэнтр новых ідэй, Моладзевы блок, Маладыя еўрапейскія амбасадары і Майстэрня паштовак салідарнасці.

18 кастрычніка наведвальнікі_ніцы сустрэчы знаёміліся з гісторыяй Цэнтра канстытуцыяналізму і правоў чалавека, а таксама з арганізацыяй Задзіночанне беларускіх студэнтаў (ЗБС). Студэнты_кі дазналіся пра працу арганізацый, складанасці, якія падчас узнікаюць на прафесійным шляху, вопыт саміх прадстаўнікоў_ніц.

Другі дзень івэнта, 19 кастрычніка, быў больш інтэрактыўны — удзельнікі_цы сустрэчы былі падзелены на 5 гуртаў, як і 5 прадстаўнікоў_ніц ініцыятыў-гасцей. Гэта дало магчымасць для дыялогу: даведацца больш пра пэўную арганізацыю, як працу, склад, якія магчымасці яна дае для студэнцтва.

Дзякуем Цэнтру канстытуцыяналізму і правоў чалавека за такую цудоўную магчымасць, якая, спадзяваемся, была не апошняй!

*больш фота тут

Фота: Паліна Бондарава

Глядзець і спампаваць фота тут

Оставьте комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Популярные

Больше на The EHU Times

Оформите подписку, чтобы продолжить чтение и получить доступ к полному архиву.

Читать дальше