20 чэрвеня 1928 года ў вёсцы Чыкалавічы Гомельскай вобласьці нарадзіўся беларускі мастак-манументаліст Гаўрыла Вашчанка. Яго творчасьць адзначана любоўю да роднай зямлі: ён натхняўся прыгажосьцю Палесься, прысвячаў карціны хараству вёсцы, дзе нарадзіўся, шкадаваў свой край, які прайшоў праз войны і йншыя нягоды, ганарыўся культурнай спадчынай і працаваў для людзёў. Зь яго пачалася кафедра манументальна-дэкаратыўнага мастацтва беларускага тэатральнага інстытута, ягоныя вітражы можна было ўбачыць у Чырвоным касцёле, а ягоныя карціны працятыя паэтыкай і духоўнасьцю, а таксама адзначаны асабістым стылем мастака.

Гаўрыла Вашчанка, 1975

Гаўрыла Вашчанка навучаўся мастацтву ва Украіне, а пасьля працаваў у Малдове і Расеі. Але нягледзячы на пэўныя перспектывы за мяжой, ён выбраў вярнуцца ў Беларусь. Мы можам убачыць як галоўныя ягоныя карціны адлюстроўваюць менавіта беларускую душу. Мастак нарадзіўся ў вёсцы, ля зямлі, і менавіта яна давала яму энэргію і натхненьне для працы.

Як мастак-манументаліст ён лічыў, што сапраўднае можна напісаць толькі на вялікімі палатне, каб яно адклілкалася ў душах многіх. Так вядомыя карціны Гаўрылы Вашчанкі «Маё Палессе», 1971 год, «Балада аб мужнасці», 1974 год… Янтарны колер карцін таксама зьвязваюць з любоўю мастака да зямлі. На карціне «Маё Палессе» ― людзі, жыхары Палесься ўсіх пакаленьняў, якія цвёрда стаяць на сваёй зямлі, нягледзячы на ўсе беды (родная вёска Вашчанкі была спалена падчас вайны), за імі магутная рака Прыпяць, а ў небе ― буслы, сімвал, які мастак звязвае з роднай зямлёй, сімвал надзеі і аднаўленьня, вышэйшы сэнс жыцьця.

Трагедыя Чарнобыля таксама знайшла сваё адлюстраваньне на карцінах Вашчанкі. «Чарнобыльскія яблыні», 1991 года ― карціна, якая з незвычайнага ракурсу глядзіць на страшэнную падзею. Пасаджаныя калісьці з любоўю яблыні ў саду надломваюцца пад цяжарам яблык, але есьці іх ужо нельга, бо мясціны трапілі ў атручаную зону… На мінімалістычным ружовым фоне цёмныя дрэвы. Атмасфера падобна на іншы сьвет, чужы, пакутлівы.

Сярод сур’ёзных і манументальных карцін мастака знаходзяцца і летуценныя сьветлыя працы. Напрыклад «Беражніца», 1993 года. Вашчанка добра ведаў культуру і спадчыну свайго народа, а больш за тое, лічыў такія паданьні важнымі для самасвядомасьці людзей. На гэтай карціне на белай паласе ледзьве заўважны сілуэт вадзяніцы ― жанчыны-жыхаркі вадаёмаў. У цэнтры карціны ― яскравае адлюстраваньне месяца ў возеры, а таксама зорак вакол. На беразе пасьвяцца мілыя конікі, якія могуць сімвалізаваць пасярэднікаў паміж сьветам ідэй і сьветам людзей.

Таксама сімвалічная карціна «Апошні прамень», 1995 года. Адзінокая залацістая брама на фоне вечаровага неба, як сімвал шляху, дарогі дамоў.

«Апошні прамень», 1995

Буслы з’яўляюцца і на йншых карцінах мастака. На карціне «Салаўіны час» буслы адлюстраваны ў поўнай гармоніі зь іх асяроддзем ― беларускімі лясамі і азёрамі. Вашчанка быў сапраўдным майстром пейзажу. Карціна «Па-над Прыпяцьцю», 1988 года паказвае вялікія абшары беларускай зямлі, тое, за што мы ўсе так яе любім ― бяскрайнія палі, спакойнае неба з аблокамі.

Акром карцін Вашчанка займаўся манументальным роспісам, напрыклад «Зямля светлагорская» для цэнтра культура ў Светлагорску. Яшчэ адна выдатная праца ― вітражы для Касцёла Сымона і Алены ў Менску. Вашчанка зрабіў іх у 1974 годзе ― на той момант для дома кіно, які размясціўся ў касцёле. Праз пару гадоў Чырвоны касцёл зноў стаў працаваць па назначэньні, прымаць вернікаў. Некаторыя вітражы Вашчанкі зьнялі, частку пакінулі. Вітражы Гаўрылы Вашчанкі сапраўды аздобілі касцёл, каляровыя адлюстраванні на сценах дапамагаюць адчуць боскае сьвятло і спакой.

Гаўрыла Вашчанка быў і застаецца адным з самых буйных майтстроў беларускага мастацтва. Ён назаўжды захаваў у сваіх карцінах знаёмае кожнаму з нас пачуццё, а таксама Беларусь, такой прыгожай і моцнай. Яго карцінамі можна натхняцца, а мастацкім прыёмам вучыцца, як вучыліся дзясяткі ягоных вучняў. Родны край таксама шануе мастака, як і мастак усё жыццё шанаваў Палессе. У гомлі працуе галерэя Гаўрылы Вашчанкі, дзе сабрана калекцыя ягоных творах, а таксама твораў іншых мастакоў з калекцыі супругаў Гаўрылы і Матыльды Вашчанка.

Аўтарка: Маргарыта Пахадэнка

Оставьте комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Популярные

Больше на The EHU Times

Оформите подписку, чтобы продолжить чтение и получить доступ к полному архиву.

Читать дальше