Беларуская кінаіндустрыя, нягледзячы на складанае палітычнае становішча, што, безумоўна, пакінула свой адбітак, працягвае развіцце! Мы памятаем кінафестываль «Паўночнае ззянне», што прайшоў у Вільні восенню 2022 года. Але дзе зараз можна паглядзець сучаснае беларускае кіно? Раскажам!

Кадр з фільма «Мара»

Што такое кінафестываль «Паўночнае ззянне»?

Фестываль кіно Паўночных і Балтыйскіх краін «Паўночнае ззянне» — штогадовы фестываль, які прапануе беларускім гледачам найноўшыя мастацкія і дакументальныя фільмы Паўночнай Еўропы, краін Балтыі і Беларусі. Фестываль заснаваны прадзюсаркай і фільммэйкеркай Воляй Чайкоўскай пры падтрымцы Офіса Рады Міністраў Паўночнаеўрапейскіх краін у Літве. Упершыню кінафэст прайшоў у 2015 годзе. (інфармацыя ўзята з крыніцы: сайта кінафестывалю).

Я сама трапіла на прагляд фільмаў беларускіх рэжысераў_ак, калі кінафестываль праходзіў у Вільні мінулай восенню. Спадабалася і атмасфера ўтульнасці і нейкай супольнасці, і самі карціны, якія, безумоўна, адлюстравалі набалелае. Не толькі саміх аўтараў_ак, але і беларускай суполкі.

Пра што былі фільмы?

Адным з самых запамінальных для мяне асабіста быў фільм «Край свету», аўтарка — Ганна Саўчанка. Сюжет кранаўся важнай сацыяльнай тэмы: жыцце каля мяжы, адзінота, немагчымасць пабачыць родных. Памятаю, што моцна кранула.

«Пераход мяжы – доўгі, у чымсьці абсурдны працэс. Аднак ёсць тыя, хто цярпяць яго амаль штодня: людзі, у якіх міждзяржаўная мяжа праходзіць проста праз двор. Каб па-ранейшаму завітаць да сваякоў і сяброў, наведаць касцёл ці могілкі, ім трэба прадрацца праз бюракратычнае пекла раскладаў, дазволаў і візаў. Яскравая ілюстрацыя «задворкаў Еўропы», парадоксу вольнай Шэнгенскай зоны, што раздзяляе грамадства, сем’і і жыцці».

У праграме фестываля таксама былі і іншыя карціны, якія краналі глабальныя і важныя, асабліва для беларускай супольнасці, тэмы: жаноцкая моц, палітычны крызіс 2020 года, рэпрэсіі, гвалт…

Так, адзін з фільмаў «Калі кветкі на маўчаць» Андрэя Куціла адлюстроўвае гэтыя тэмы разам. Увага дакументаліста засяродзілася на ролі жанчын у беларускіх пратэстах. «Жанчыны былі першыя, хто пасля такой хвалі гвалту, збіцця, абудзілі ўладу і астатніх людзей», – кажа рэжысер. У сюжэт фільма быў пакладзены і асабісты вопыт: сястра, якая сыграла і галоўную гераіню, трапіла на Акрэсціна, прайшла гвалт і рэпрэсіі з боку ўлады. У карціне «Калі кветкі не маўчаць» таксама прымалі ўдзел і іншыя былыя палітвязні, тыя, хто перанес падобны вопыт.

Кадр з фільма «Калі кветкі на маўчаць»

Таксама варта адзначыць фільм «Мара» Сашы Кулак. Роспавед-перформанс пра моцнасць жанчын падчас пратэстаў 2020 года — таксама тут галоўная тэма. Але цікава і тое, як рэжысерка перапляла ў сюжэце не толькі дакументальную хроніку, але і адлюстравала беларускую індынтычнасць: галоўная гераіня Мара — сімвал з беларускай міфалогіі.

Ну што, зацікавіла? Тады лаві крутую платформу, дзе можна паглядзець іншыя, але не менш цікавыя, беларускія фільмы!

VODBLISK: беларускае кіно руліць!

Каманда кінафестывалю «Паўночнае ззянне» сварыла платформу для анлайн-прагляду беларускіх фільмаў — VODBLISK. Цяпер можна глядзець беларускае сучаснае незалежнае кіно — і ігравыя, і дакументальныя стужкі! Платформа створана для папулярызацыі беларускага кіно, які таксама можна давецца пра кантэкст, пра аўтароў і аўтарак.

Воля Чайкоўская, рэжысёрка, прадзюсарка, адна са стваральніц «VODBLISK»

«Нам заўжды не хапала нейкага такога беларускага «Нэтфліксу», пра які бы ўсе ведалі ў Беларусі і ў свеце як пра платформу, куды можна прыйсці і знайсці ў адным месцы ўсе беларускія фільмы»

Новыя фільмы з’яўляюцца на платформе штомесяц, доступ да любога з іх можна купіць на 30 дзён ды глядзець яго колькі заўгодна разоў.

Зараз на платформе пакуль толькі 7 фільмаў, але гэта не мяжа!

Мая бабуля з Марса / Аляксандр Міхалковіч, 2018
Мая бабуля Зіна жыла ва Украіне, Расіі, Беларусі, але пасля таго як выйшла на пенсію, пераехала ў Крым. Моцная і поўная жыцця, яна заўжды яднала нашу вялікую сям’ю. Пасля зменаў ва Украіне — рэвалюцыі і анексіі Крыма Расіяй — наведваць яе стала цэлым выпрабаваннем. Сям’я аказалася раскіданая, а Крым ператварыўся ў далёкую планету, Марс.

Кадр з фільма «Мая бабуля з Марса»

Межы / Юля Шатун, 2019
Ідэя фільма нарадзілася ў цягніку, там жа пачынаецца і кінагісторыя: запіс паведамлення на мабільным тэлефоне раптам спыняецца пасля перасячэння дзяржаўнай мяжы. Рэальная сітуацыя пераходзіць у мастацтва: кароткае паведамленне становіцца дакументальным лістом, паэтычным разважаннем рэжысёркі на тэму важнасці і паўсюднасці межаў — у геаграфіі, гісторыі і кінематаграфіі.

Крышталь / Дар’я Жук, 2018
Беспрацоўная Веля марыць з’ехаць у Амерыку. Яна купляе падробленую даведку з месца працы, каб атрымаць жаданую візу. Нібы яе мара ўжо блізка… пакуль Веля не ўсведамляе, што амерыканская амбасада збіраецца тэлефанаваць на «ліпавы» нумар, каб атрымаць пацверджанне ад яе працадаўцы.

Сапраўдная амерыканка / Дар’я Жук, 2015
Студэнтка па абмене Аля спрабуе зразумець, што значыць быць амерыканскім тынэйджарам у 1994 годзе. Але раптам даведваецца, што яе сітуацыя складанейшая: яе прыёмны бацька ў яе закаханы.

Кадр з фільма «Крышталь»

Хапай турыстаў / Дар’я Жук, 2014
Нічога не падазраючы, вандроўнік знаёміцца з мясцовай дзяўчынай і ў выніку аказваецца ў пастцы любоўнага трыкутніка.

Паветра ўнутры яе / Дар’я Жук, 2011
Шасцігадовая Каця кранае сябе. Бабуля, спрабуючы пазбавіць унучку ад благой звычкі, палохае малую смерцю.

II / Улада Сянькова, 2019
Здавалася б, штодзённае школьнае жыццё з радасцямі і нягодамі будзе працягвацца да выпускнога, але ў адзін дзень свет герояў, іх аднакласнікаў, настаўнікаў і бацькоў патрасе навіна, праз якую ўсе ўжо не змогуць паводзіць сябе па-ранейшаму, а ўсе страхі, забабоны і нянавісць да непадобных вылезуць вонкі.

Спадзяемся, цяпер, калі будзеш думаць, што б паглядзець, заглянеш у свет беларускага сучаснага кіно!

Аўтарка: Кацярына Медвідзь

Оставьте комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Популярные

Больше на The EHU Times

Оформите подписку, чтобы продолжить чтение и получить доступ к полному архиву.

Читать дальше