«Рэтраспектыва-11» — гэта фестываль студэнцкага кіно. Спачатку гэта быў проста прагляд фільмаў у ЕГУ, але з 2022 году фестываль пачаў выходзіць за сцены ўніверсітэту. У гэтым годзе за два дні мерапрыемства наведалі больш за 100 чалавек, а акаўнт павялічыўся на 300 падпісантаў.

На цёплых выходных 20-21 траўня каманда арганізатарак і валанцёра_к чакалі гледачоў і глядачак у цудоўным месцы «Planeta», дзе часта ладзяцца майстар-класы ад фільммэйкер_ак, курсы і кінапрагляды. Спачатку было зразумела, што лепшага месца для Рэтраспектывы-11 было не знайсці.

У першы дзень адбыўся прагляд катэгорый «Дакументальнае кіно», «Кліп», «Відэа-арт», а таксама выступ спікеркі Надзеі Ількевіч.

Надзея Ількевіч, спікерка / Фота: арганізатаркі кінафестывалю

Паліна, студэнтка ЕГУ, 2 курс, арганізатарка: «Мне больше всего понравилась категория видео арт. Всё работы были максимально необычные. Каждая из них смогла вызвать у меня сильные эмоции и заставить задуматься. В обычной жизни я редко выбираю такой жанр для просмотра поэтому была очень приятно удивлена».

У другі дзень нас чакалі катэгорыі «Ігравое кіно» і «Анімацыя», выступы Юрыя Буцько и Аляксея Шуманскага. Апошні змог агранізаваць нейкі стендап-канцерт, таму было не толькі цікава, а яшчэ і смешна! 

Лізавета, студэнтка ЕГУ, 2 курс, арганізатарка: «Кажд_ая спикер_ка поделились своими советами и, что еще более ценно, личным опытом. И рассказали про закулисье съемок, всегда интересно услышать и увидеть как снимается, к примеру, клип Ивы Сативы!».

Падчас прагляду / Фота: арганізатаркі кінафестывалю

У 3 з 5 катэгорыях перамаглі студэнт_кі ЕГУ! 

«Відэа-арт» ― Aliaksei Rodzik & Mark Sharag (праца «_ER»)
«Ігравое кіно» ― каманда ‘SOC’ (фільм «А хто Алеська?»)
«Анімацыя» ― Вета («Мяцеліца»).

А другія 2 прызы забралі сабе ўдзельнікі з Беларусі:

«Кліп» ― Марго&Саша (твор «Cafard «Звёздное небо»),
«Дакументальнае кіно» ― Катерина (фільм «Другое время»).

Таксама мы вырашылі пазначыць асноўную тэму мерапрыемства ― гэта «жыць па-беларуску». Наша каманда ў адзін момант зразумела, што большасць праэктаў, якія існуюць на беларускай мове, накіраваны на развіццё культуры, папулярызацыю беларускай мовы, беларускага мастацтва, але сучаснага жыцця, звычайнага цікавага моладзева двіжа знатна менш. Таму мы паспрабавалі стварыць беларускамоўнае асяроддзе на фэсце, і у гэтым нам дапамог наш выдатны вядоўца Мікіта. Яго малінавы пінжак яшчэ доўга будзе сядзець у нашых галавах…

Акрамя беларускамоўнага асяроддзя наша каманда вырашыла паклапаціцца пра экалёгію, таму фэст праходзіў у фармаце Zero waste. На Рэтраспектыве-11 не было⠀аднаразовага посуду, папяровых бюлетэняў (галасаванне адбылося анлайн), а таксама у фэсце прымалі ўдзел майстаркі, у якіх гледач_кі маглі купіць посуд ці нешта іншае на памяць.

Удзельніцы кінафестывалю / Фота: арганізатаркі кінафестывалю

Маша, студэнтка ЕГУ, 1 курс, керамістка  sadok.ugolokkk: «Участвуя в качестве мастера на фестивале ретроспектива для меня было важным поддерживать затрагивающие проектом темы zero waste. Я, как керамистка хочу выразить свою благодарность организатором проекта и возможность стать частью идеи разумного потребления и отказ от пластика в пользу  керамических кружек, в том числе и сделанных мной».

Творческая инициатива и реализация задумок студентов, а главное возможность  показать свою работу на большую аудиторию в большом комфортном пространстве с живым и досконально  продуманным  планом. Вот что такое Ретроспектива 2023

Маша, студэнтка ЕГУ, 1 курс

Арына, студэнтка ЕГУ, 2 курс, арганізатарка: «Фестиваль вызвал нереальные эмоции: мы с командой проделали огромную работу, на каждом из этапов которой нам было невероятно интересно. Но, пожалуй, самые яркие эмоции вызвал результат наших трудов и горящие глаза зритель_ниц».

Мы вельмі ўдзячныя кожн_ай, хто прыйшоў на фэст! Далей ― больш!

Аўтарка: Святлана Даўгалюк

Оставьте комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Популярные

Больше на The EHU Times

Оформите подписку, чтобы продолжить чтение и получить доступ к полному архиву.

Читать дальше