Імерсіўная выстава «ПОЙМА» — гэта меморыўм па згубленай вёсцы, прысвечаны калектыўнай настальгіі, суму па аўтэнтычным доме і ўплыву вясковасці на ідэнтычнасць сучасных беларусаў і беларусак. На выставе мастакі і мастачкі прапануюць убачыць вёску праз іх шчаслівыя і балючыя ўспаміны і разам парэфлексаваць наконт змяняльнай прыроды памяці.

* Імерсіўны фармат азначае, што вы можаце дакранацца, спыняцца, класціся на падлогу і знаёміцца з наратывам выставы, не спяшаючыся.

«Ёсць нешта ўніверсальнае ў паняцці «аўтэнтычнага дома», што мы ня здольныя ўзнавіць з нуля ці ў эміграцыі. Многія з нас пазбавіліся аўтэнтычнага дома пасля вымушанага ад’езду з Беларусі і зараз павінны шукаць іншыя спосабы паклапаціцца пра свае карані. Гэтая выстава — наш агульны сон аб тым, што было, і чаго ўжо ня будзе», — ліча аўтарка і стваральніца выставы Сеня Лукашэня.

Як ўвогуле з’явілася ідэя такога праекта, таксама раскажа аўтарка:

Сеня Лукашэня, аўтарка выставы «ПОЙМА»

Галоўнае, чым з’яўляецца выстава — гэта меморыўм, а таксама добры знак таго, аб чым нам усім баліць, але мы маўчым. Я бачыла шмат людзей, якія плакалі падчас выставы: калі хадзілі па залям, ці калі выходзілі з іх і звярталіся да мяне.

Адзін чалавек распавеў, што не змог плакаць вельмі доўга пасля смерці бабулі і дзядулі, але выстава дала волю эмоцыям. Першы раз пасля смерці блізкіх…

Якія пачуцці выклікала выстава?

Я сама вельмі разумею гэтыя пачуцці і эмоцыі, бо выстава нарадзілася пра гэта — праз мае асабістыя пошукі пражыць невяртанне, маральнае і фізічнае праз тое мае змяняльнае, мутнае мінулае.

Каб развітацца з месцам, табе, напэўна, трэба павярнуцца да яго, пабыць там і сказаць яму бывай. Мы не можам сказаць «бывай» там, таму кажам «бывай» тут рознымі спосабамі. І я вельмі ўдзячна людзям, якія даверыліся нам — даслалі свае гісторыі, прышлі да нас і адчулі сябе дастаткова ўразліва, каб плакаць сярод гэтага сена, лямп, калосся, коўдраў…

Акунуцца ў атмасферу выставы можна, паглядзеўшы міні-відэа ад The EHU Times, а таксама глядзі фотасправаздачы ніжэй.

Аўтарка: Кацярына Медвідзь

Один комментарий на «»«ПОЙМА‎»: выстава з беларускай душой»»

  1. […] «ПОЙМА‎»: выстава з беларускай душой — The EHU Times […]

Оставьте комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Популярные

Больше на The EHU Times

Оформите подписку, чтобы продолжить чтение и получить доступ к полному архиву.

Читать дальше