Запрашаем на канцэрт беларускай інды-поп спявачкі — Palina. Спявачка стварае электронныя балады, у якіх можна пачуць чуллівы мінімалізм у стылі The ХХ. Атмасферу яе трэкаў вызначае пяшчотны і адначасова пранізлівы вакал. Выразны візуальны стыль артысткі спалучае ў сабе тэатральнасць, абсурд і містыку. У раннія гады творчасці Palina выступала пад псеўданімам Рэспубліка Паліна і выконвала лірычныя песні пад гітару.



Cольная кар’ера Palina пачалася ў 2016 годзе. У 2018 годзе Palina стала фіналісткай шоу X-фактар ва Украіне. Яе трэкі былі скарыстаныя ў якасці афіцыйных саўндтрэкаў да папулярных серыялаў. Live-выкананне трэка «Месяц» апублікаваў на сваёй старонцы ў інстаграмм Юры Дудзь, таксама гэты трэк суправаджаў шматлікія трэнды цік-току і сабраў больш за 50 мільёнаў праслухоўванняў. Кавер-версія Palina на песню Таццяны Снежынай «Позови меня с собой» некалькі тыдняў пратрымалася ў топ-100 Apple Music Russia, Apple Music Ukraine, Apple Music Kazakhstan.
✨Калі: 23.05/20:00
✨Дзе: Menu fabrikas Loftas • Švitrigailos gatvė 29
✨Набывай квіткі тут