Искусство История Культура

Скарбы беларускіх калекцый: вобразы маляванак, што сталі культавымі. Алёна Кіш

Спадчына мастачкі Алёны Кіш гэта тое, пра што варта гаварыць. Бо з дзяцінства, я ўпэўнена, кожны з нас чуў гісторыю пра дзівака без вуха Ван Гога ці пра загадку Моны Лізы. Але ні слова пра Алёну Кіш. Тым не менш, на пачатак 21 стагоддзя выбразы яе маляванак сталі культавымі: яскравыя выявы падаюцца сучаснымі і сёньня, таму знаходзяць месца ў афармленьні інтэр’ераў, вокладак кніг, плакатаў, калекцый адзеньня і іншага. У нябачным кутку, але дзівосным чынам трапляючы ў стылістыку мадэрновых павеваў, стварыліся палотны Алёны Кіш. Яна ніколі не марыла пра музэі. А каму з нас не падаюцца зоркі недасяжнымі? Але з-за гэтага не варта пераставаць займацца любай справай.

Яўген Кулік, 1981

Мастачка, якая  ў 30-40я гады хадзіла па вёсках і займалася папулярай тады працай ― распісвала фарбамі дываны. Апошнімі дзесяццігоддзямі спадчына Алёны Кіш стала бачнай. І распачаў гэты працэс мастак Уладзімір Басалыга, які ў 70-я гады збіраў па вёсках Случчыны дываны мастачкі. Ён жа і прыклаў сваю руку да рэстаўрацыі палоцен, бо з гадамі яны згубілі колер, дзесьці фарбы проста абсыпаліся. Пасьля, перадаўшы 11 дываноў Заслаўскаму музэю-запаведніку ён не прагадаў. У калекцыі музэя дываны-маляванкі трапілі да сапраўдных аматараў і спецыялістаў. Музэй здолеў сабраць калекцыю з больш чым 200 маляванак розных аўтараў. Выставы й імпрэзы. Вялізныя і таемныя маляванкі Алены Кіш экспаніруюцца ўжо напрацягу дзесяцігоддзяў у гэтым музэі. І гэта сапраўдны цуд! Маляванкі, якія ствараліся мастачкай-блукачкай за кавалкі хлеба і бульбы, і якім так проста было згубіцца ў безданьні гісторыі, у вясковых закінутых хатках. Забытыя і няпрызнаныя. Але гэтую зорку адшукалі, сярод цемры, бруду і пылу. Ад таго яшчэ прыемней бачыць гэтыя маляванкі адноўленымі і з пяшчотай захаванымі людзьмі неабыякавымі да спадчыны.

Дзева на водах / Алена Кіш

Творчасьць Алёны была непрафісійнай, але ж ад чыстага сэрца. І магчыма гэта дазволіла ёй захаваць пэўную свабоду. Бо ў тыя часы ў «высокім» мастацтве панаваў сацрэалізм. І ці вядомыя сёння мастакі, што працавалі ў тым кірунку? Пэўна ёсьць імёны, аднак тое былі зададзеныя дзяржавй рамкі, Алёна ж мела перавагу ― яна магла адлюстроўваць тое, што цікавіць асабіста яе, свае мары, якія жывуць у душы. Вядома, сама форма дываноў дыктавала межы: абавязковая рамка з сіметрычным кветкавым арнаментам, пераважна чорны фон, наяўнасць сюжэтаў, якія бы былі блізкі галоўнаму спажыўцу ― вяскоўцу. Але ж людзям, якія не ходзяць у музэі і не выпісваюць мастацкія часопісы спадабаецца ўсё, што ярка, што зразумела, і што часткова традыцыйна, таму Алёна была вольнай экспераментаваць з кампазіцыяй і развіваць пэрсанальны стыль.

Алёна Кіш адметная тым, што прынамсі захаваных сюжэтаў дываноў ня так шмат, сюжэты паўтараюцца. Але што пры гэтым выдзяляе мастачку ад яе калегаў, гэта сьмеласць, выразныя вобразы, мінімальнае выкарыстаньне чорнага колеру, з-за чаго дываны выглядаюць яшчэ больш фантазійнымі. Усё ў яе маляванках сябруе паміж сабой: драпежныя львы з птушкамі і нават з людзьмі, вобразы беларускай вёскі з усходнім раем, белы месяц (або сонца) з усім ассяродзем, а сам пэйзаж з мностам элементаў з кветкавым лямаваннем.

Рай / Алена Кіш

Традыцыя маляванак, іх візуальнае афармленьне і вобразы могуць натхняць і сёньня. Калі ў межы такога дывана памясціць сучасны сюжэт ― гэта выглядае сапраўды файна. Бо спрашчэньне аб’ёмных формаў да ўмоўных усё яшчэ сучасная тэндэнцыя і шануецца глядачамі і аматарамі, як і арыгінальныя вобразы і індывідуальны стыль. Больш за тое, развіваць традыцыю, інтэрпрэтаваць элементы з культурнага коду дапаможа абазначыць хто мы ёсьць, дадасьці кантэкст. Напрыклад, цікавыя працы Яўгена Куліка на матывы Алёны Кіш або Максіма Осіпава з гадзіламі і сучаснымі пэрсанажамі.

Але ж каб цалкам зразумець магію маляваных дываноў, лепей убачыць іх на свае вочы. Тое, наколькі вялізныя яны насамрэч ёсьць, паглядзець на гэтую цікавую тэхніку, якая сапраўды наша і якую трэба ведаць. Яшчэ раз задумацца над парадоксам: што ствараліся яны ні для кога акром як да вясковых жыхараў, але даруюць глядачам сёньня ўражаньні як пры прагляданьні сучаснага мастацтва. Да таго ж, той самы Заслаўскі музэй-запаведнік на пачатку 2023 года адкрыў цэлы асобны музэй прысвечаны дыванам. Пастаяная экспазіцыя, 4 залы, больш за 200 дываноў і таксама абяцаюць праводзіць часовыя іпрэзы.

Менш за паўтары рублі каштуе электрычка да Заслаўя, але ж гэтае вясновае падарожжа як мінімум падвысіць вам настрой ад сутыкненьня з такім рэдкім мастацтвам, і як максімум дасьць натхненьня, каб ствараць свае, і ўзровень прафесыйнасьці ня мае ролі.

Аўтарка: Маргарыта Пахадэнка

Добавить комментарий

Заполните поля или щелкните по значку, чтобы оставить свой комментарий:

Логотип WordPress.com

Для комментария используется ваша учётная запись WordPress.com. Выход /  Изменить )

Фотография Twitter

Для комментария используется ваша учётная запись Twitter. Выход /  Изменить )

Фотография Facebook

Для комментария используется ваша учётная запись Facebook. Выход /  Изменить )

Connecting to %s

This site uses Akismet to reduce spam. Learn how your comment data is processed.

%d такие блоггеры, как: