Мы пастаянна чуем гэтыя словы, калі надыходзіць час зімовых сьвятаў, распачынаюцца вакацыі й усе рыхтуюцца штосьці адзначаць, аднак мала хто шчыра можа растлумачыць: а што гэта ўвогуле такое…?
Напрыклад, Раство не выклікае ў нас столькі пытаньняў, бо нават з назовы можна лягічна зразумець, што падзея прымеркаваная да Нараджэньня кагосьці важнага (Спойлер: Хрыста), альбо Новы Рок, дзе ўсё шчэ прасьцей — проста сустракаем пачатак сьвежанабытага календара.
А вось Каляды нам такіх вядомых адказаў на рэчы не даюць, замест гэтага людзям прыходзіцца самастойна шукаць інфармацыю пра здарэньне, якой, на вялікі жаль, у сеціве няшмат і растасканая яна па ўсіх закуточках інтэрнэту…
Таму, каб выканаць для вас асьветніцкую функцыю мэдыя, прэзэнтуем кароткі сьпіс трох фактаў і цікавостак пра гэтыя загадкавыя «Каляды!»
Чаму гэтае сьвята ўвогуле так называецца?
Пра паходжаньне назвы «Каляда» маецца некалькі разнастайных тэёрыяў, але мы з вамі замацуемся на больш вядомых і распрацаваных.
Найбольш спраўджанай гучыць вэрсыя пра сувязь са словам з Лаціны «Kalendae», якое літаральна вызначае «Першы дзень месяца». Так, твой каляндар, які вісіць сьцяною, мае агульнае моўнае паходжаньне са старажытнай шчырабеларускай традыцыяю.
Іншыя дзьве варыяцыя вельмі сьціплазлучоныя: сьвята пайшло ад славянскага слова «Кола» альбо ймя паганскага богу «Коляды». Тут, бадай, заўважна спроба зрабіць дахрысьціянскі беларускі наратыў больш незалежным ад заходніх сьвяткаваньняў.
Але ўлічваючы, што такую жа назову падобнае сьвяткаваньне мае й у балтыйскай (Kalėdos), і ў франкаправансальскай мове (Chalendes), можна зрабіць вынік, што паходжаньне ў нашых Калядаў — павязанае з астатнім эўрапейскім сьветам.
А што ўвогуле адбывалася падчас Калядаў?
Так як сьвята дахрысьціянскага пэрыяду, зь якога ў беларусаў няшмат што засталося, то й сьведкі пра тыя часіны маюцца абрывістыя. Дакладна можна сказаць, што гэтае былі моманты сям’і й добрасуседзтва, калі ўсе вакол сябравалі й віншавалі адзін аднога.
Сям’я сядала за насычанае застольле, пасьля зьяўленьня першай зоркі на небасхілу, і пачынала харчавацца верашчакамі, куцьцёю й блінамі.
Мясу на здарэньні надавалася асаблівае значэньне, бо яно, як сымбаль урадлівасьці, дорыла надзею на годны ўраджай, які быў асноваю дабрабыту любога гаспадарзтва ў старажытнасьці.
Найбольш вядомым і запамінальным элемэнтам Калядаў зьяўляейца Калядаваньне. Так, гэта тыя самыя гулянкі-прагулкі натоўпу юнакоў і дзяўчатаў апранутых у яркія адзежы й касьцюмы, самы важным з каторых — Каза, якой адыходзіла рольля сьпевака й плясуна пад аканпанэмэнт сяброўства.
А Кій з Зоркаю на йм — традыцыя, што пайшла да нас з Палесься, так лепей бачна суседзям з вокнаў што ды як на вуліцы. Суполка грукалася ў дзьверы вясковых хатак, пасьля запрашэньня гаспадара, становілася па цэнтры пакою й пачынала свой выступ, за што атрымоўвала хлеба з салам, ды так, што мяхі йрваліся ад цяжкасьці пасьля трэцяга дому).
Пасьля прыходу Хрысьціянства, шмат з гэтых традыцыяў узьядналіся й павязаліся з біблейскім наратывам, што, тым ня менш, шчэ значней адлюстроўвала непаўторнасьць і рознасьць беларускіх рысаў Калядаў.
А што я магу сягоньня зрабіць на Каляды?
Па-першае, не хвалюйся. У цябе ёсьць шчэ час на тое, каб прадумаць сваю сьвяточную стратэгію. Дзякуючы прыходу хрысьціянскага календара, нашая падзея расьцягнулася ажмо на месяц (24 сьнежня-19 студзеня).
Праводзь час зь блізкімі, сям’я й сябры — найлепшыя варыянты. Харчуйся смачна, ніхто ня прымушае цябе ясі куцьцю альбо сыр кавалкамі, але заўжды вітаецца дадатак чагосьці роднага ў кушаньне, напрыклад, любімая страва ад маці зь дзяцінства!)
Не працуй! Крывая, як называлі яе нашыя продкі, праца — пад забаронаю. Ніякага цяжкага труда, а толькі адпачынак і цяпло. Таму, калі хочацца дазволіць малую хітрасьць, то можаш сказаць, што фрыланс выклікае ў цябе непамерную стому, а таму ты калядуеш!)
Знайдзі суполку й паспрабуй пакалядаваць, ня трэба саромееца! На Гэлаўін у жахлівых касьцюмах дурэць табе нябоязна, дык і ў Казе будзе нармальна! Альбо, калі ты чалавек музыкі, то пайграй на гітары ці скрыпачцы для сваех суседзяй у інтэрнату! Але плату абавязкова прасі, проста так ніхто калядаваць ня вінен!
А можна проста пазычыць усім «Супакойных і Добрых Калядаў», тым самым ужо выканаўшы галоўны ўнёсак кожнага сьвята — рабіць годна й ствараць цяпло між навакольлем, утульна закутацца ў коўдру, піць какаву й праспаць увесь калядны пэрыяд з усьмешкаю на твары!
Супакойных і Добрых Калядаў, сябры!
Аўтар: Назар Маґер-Шман