Апошнім часам захапляюся і цікаўлюся мастачкамі розных краін і часоў.
асабліва хацелася б распавесці пра творчасць беларусак, якія зараз працуюць, вучацца, развіваюцца і, нягледзячы на час, робяць тое, што дазваляе ім выказвацца, быць пачутымі, моцнымі і шчырымі.
Анфіса Ланно
Вучылася ў МДМК імя А.К. Глебава (2008-2012), Менск, Беларусь. Дзе атрымала спецыяльнасць мастак-педагог. Затым сем год выкладала ў розных мастацкіх школах, розных творчых напрамкаў, дзе працавала як з дзецьмі, так і з дарослымі. Першая асабістая выстава адбылася 10.03.2019 года, пад назвай «LOOK». З 2019 года вучуся ў заходне-чэшскім універсітэце ў горадзе Плзень, Чэхія, на факультэце дызайну і мастацтва імя Уладзіслава Сутнара, спецыяльнасць: медыяльная і дыдактычная ілюстрацыя.
Сусвет мастака ментальны і фізічна дастаткова складаны, але жыць і працаваць у ім вельмі цікава. Гэта бясконцыя пошукі сябе як асобы, як індывідуальнай адзінкі ў творчасці. Менавіта будаваць сусвет пачынаю з таго, што мяне больш захапляе. Гэта то, што можа на мяне паўплываць, на мой псіхічна-фізіялагічны стан. Людзі, атмасфера. Усе, што мяне кранаецца. Мае асяроддзе. Я ствараю, калі мне вельмі добра. Толькі ў такім стане магу нешта рабіць. Калі мне кепска, то зусім рукі і мозг не функцыянуюць. Гэта мой асабісты шлях, а ў некаторых інакш. Я больш за пазітыў.
Заўсёды знаходжуся ў пошуках свайго стылю. Ствараю ўсё, што магчыма, рознымі матэрыяламі. І гэта не залежыць ад тэхніцы выканання, зроблена гэта рукамі, альбо ў лічбавым фармаце. Але больш да мяне бліжэй ручная, эмацыйная, экспрэсіўная тэхніка выканання. Мабыць гэта залежыць ад характару.



Для мяне самым галоўным дэвізам застаецца: «Пужаюць, але раблю». Карацей, калі мне становіцца чамусьці страшна рабіць новы праект, то бок гэта ідзе перамога над гэтым страхам, ён тармазіць працэс фарміравання і развіцця. А гэта нам не патрэбна! Галоўнае, каб вы рабілі то, што любіце, калі наадварот, нажаль гэта будзе выглядаць фальшыва і вам будзе дрэнна. Кайфуйце і стварайце!!!
Аляксандра Пармон
Займаюся жывапісам, графікай, роспісам сцен і фасадаў. Скончыла МДМВ імя А.К. Глебава. Скончыла з адзнакай БДУКМ. Вучылася ў Інстытуце дызайну і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў Санкт – Пецярбургу. Вучылася ў Варшаве. Удзельнічаю ў міжнародных і рэспубліканскіх выставах з 2010 года. Уваходжу ў Беларускі саюз мастакоў, у Еўразійскі саюз мастакоў Еўразійскай садружнасці. На дадзены момант выкладаю выяўленчае мастацтва ва ўласнай арт-студыі «Алмира».
Мой сусвет будуецца ад назірання за жыццём, за прыгажосцю, за зменлівасцю і перацякальнасцю. Ад назірання ўнутры нараджаецца радасць і спакой, паўната, жаданне тварыць і ствараць. Я ствараю, калі ёсць «я». Мая прафесія звязана з творчасцю, таму я малюю кожны дзень. Калі ёсць вольны час, то я малюю для сябе, імкнуся балансаваць паміж замовамі і сваёй творчасцю, хоць у апошнія гады больш працы на заказ. Але, у іх я вельмі пераборлівая, бяруся толькі за тое, што сапраўды цікава, у чым адчуваю патэнцыял, развіццё, душу, спосаб выказацца, нават, калі гэта не пра сэнсы, а пра «прыгожа».
Я працую алеем у тэхніцы лесіроўцы і акрылам на сценах і фасадах. Першай тэхніцы я вучылася ў майстэрнях мастакоў і з кніг пасля заканчэння універсітэта некалькі гадоў. Яна павольная, карпатлівая, дакладная, вельмі мне падыходзіць па характары і падабаецца вынік. Другая бударажыць сваёй энергічнасцю працэсу, маштабамі, вучыць хуткасці, адказнасці за кожны мазок, думаць шырэй. Цудоўныя пачуцці.



Студэнтам жадаю эксперыментаваць, і, галоўнае, не баяцца памылак! Напэўна, гэта было самым галоўным маім прынцыпам падчас вучобы: паспрабаваць і зрабіць, як мага больш, а не гнацца за ўяўным уласным стылем. Бо гэта для мяне смерць творчаму пачатку, стыль прыходзіць сам, з часам, а не з-за страху.
Алеся Ісса
Жывапісец, графік, ілюстратар, выкладчык, мастацтвазнаўца. З 2010 года практыкую ўсходнія псіхафізіалагічныя тэхнікі і вывучаю філасофію і рэлігію. Карціны знаходзяцца ў прыватных і публічных калекцыях у Лондане, Сінгапуры, Маскве, Мінску, Нью-Ёрку, Сіднэі, Барселоне, Берне, Варшаве, Мехіка, Эквадоры і інш. Удзельнічаў у шматлікіх выставах у Беларусі і за мяжой. У 2018 годзе працавала ў арт-рэзідэнцыі ў Вялікабрытаніі.
Чалавек заўсёды імкнуўся затрымаць імгненне, зрабіць крок з часовасці ў вечнасць і нязменнасць.Выявы захаваныя мастаком застаюцца канстантамі пакуль існуе твор, як бы адлучаючыся ад стваральніка і таго, каго ён пераносіў праз сябе ва ўмоўную прастору, якая працягвае існаваць сама па сабе. У рэлігіях і культурах свету існуе мноства архітыповых сымбаляў юнацтва, такіх як рамонак, смарагд, ружавая лілея, планета Меркурый і г. д. і як метафізічныя з’явы яны валодаюць уласцівасцямі пазачасавасці. Гэта нейкае статычнае, але ў той жа час, пульсуючае вымярэнне, узнавіўшы якое мы таксама можам знайсці ці згенераваць свой сымбаль пазачасавасці. Я ствараю, калі адчуваю, што сасуд ідэй ужо перапоўнены. Гэта пачуццё, якое ні з чым немагчыма пераблытаць, як быццам, ты закахаўся.. ва ўвесь свет!



Па адукацыі я жывапісец, але ніколі не спынялася на пэўнай тэхніцы. Я заўсёды шукаю новыя плыні выразнасці, бо кожны матэрыял мае сваю «мову», і розныя тэхнікі пасуюць пад розныя задачы. Студэнтам жадаю слухаць сэрца, ісці за сваёй марай, гарэць і нічога не баяцца. Заўсёды вучыцца новаму, бо шлях мастака, як лесвіца ў неба. Гэта шлях даўжыней у жыццё...
Юля Нявейка
У 2008 годзе скончыла мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М.Машэрава па спецыяльнасці «Выяўленчае мастацтва і чарчэнне». У 2009 годзе атрымала ступень магістра педагагічных навук у галіне выяўленчага мастацтва.Упадабанай тэмай для жывапісных работ з’яўляюцца міфалагічныя сюжэты, фантазійныя вобразы. Адмысловае месца ў творчасці займаюць жаночыя партрэты. Выкладчыцкая дзейнасць — заснавальнік і педагог творчай майстэрні «Карадашы» ў горадзе Смалявічы. З 2019 года — сябра Рэгіянальнай грамадскай арганізацыі «Творчая садружнасць «Еўразійскі мастацкі саюз» (г. Масква). З 2020 года — старшыня Міжнароднага грамадскага аб’яднання «Еўразійская мастацкая садружнасць».
Як будую свой свет? З любові, вядома, да радзімы, сям’і, сяброў, з кахання, з актыўнасці. Ва мне заўсёды ёсць імкненне да дзейнасці. Цяпер, напрыкад, з маімі сябрамі-мастакамі мы заснавалі грамадскае аб’яднанне мастакоў, «Еўразійскую мастацкую садружнасць», праводзім выставы і актыўна займаемся пленэрнай дзейнасцю.
Ствараю калі …, а няма ніякага калі. Заўсёды! Добра табе — малюй! Дрэнна — малюй! Весела — малюй! Сумна — ведаеце, што трэба рабіць… Так! У любой сітуацыі. Хоць, вядома, ва ўласнай майстэрні тварыць куды прыемней. І, як большасць творцаў, маю сваю «творчую бязладзіцу». Яшчэ вельмі кахаю свой сад, на сыход за якім вылучаю шмат часу, там я адпачываю. Люблю працаваць на пленэры, ў добрай кампаніі. Падчас самога працэсу люблю паслухаць аўдыёкніжку ці паглядзець фільм — не выношу цішыні падчас працы.



Я люблю працаваць рознымі матэрыяламі: маслам, акрылам, пастэллю, зусім нядаўна адкрыла для сябе алейную пастэль. Захапляюся графікай. Улюблённай тэмай для маіх прац з’яўляюцца міфалагічныя сюжэты і сімвалічныя карціны. Люблю скандынаўскую і славянскую міфалогію. Пад іх і даводзіцца выбіраць адпаведную тэхніку, каларыт і матэрыялы. Апошнія мае працы выкананы ў змяшанай тэхніцы: скарыстаны акрыл, алей, паталь і пясок розных адценняў.
Студэнтам скажу:
1. Будзьце самімі сабой і не пад каго не падстройвайцеся
2. Любіце тое, што робіце
3. Лавіце хвалю і добры настрой кожны дзень
4. Больш чытайце, глядзіце, даведвайцеся. Не забывайцеся, што мастак заўсёды павінен быць галодным: але не страўнікам, а галавой!
5. Удачы вам ва ўсіх пачынаннях!
Надзея Леановіч
Скончыла Мінскую дзяржаўную гімназію -каледж мастацтваў у 2009, Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў, спецыяльнасць дэкаратыўна-прыкладное мастацтва ў 2014г. Удзел у выставах з 2017 г. Карціны знаходзяцца ў прыватных калекцыях у Францыі, Эстоніі, Польшчы, ЗША, ПАР і інш.
Мой сусвет будуецца на ўражаннях: ад новых мясцін, ад новых смакаў, ад убачаных цікавых спалучэнняў фактур і колераў, ад новых адчуванняў. Ён складаецца з гаманлівага гарадскога жыцця, дзе я натхняюся, ціхіх дзён у прыгарадзе, дзе я магу папрацаваць фізічна і разам з тым адпачыць душэўна. Ён складаецца са штодзённай працы над сабой і імкнення быць лепшай у сваёй справе, бачыць лепшае ва ўсім, што акружае, паказаць гэта астатнім. Мой сусвет гэта жыццё, дзе я спрабую быць карыснай для іншых, ствараць нешта новае.
Я ствараю заўжды. Калі шчыра, то мне непатрэбна чакаць натхнення, яно заўжды са мной. Мне аднолькава цікава замаляваць штось у вольныя 5 хвілінак з натуры, калі чакаю кагось на сустрэчу і некалькі гадзінаў перапісваць наноў карціну, што не атрымалася з першага разу. Я ўжо прыйшла да таго, што складана пражыць дзень, каб нічога не замаляваць, таму не чакаю, калі ідэя прыйдзе да галавы, а сядаю за працу і выбіраю любое месца на мапе і пішу. І ўжо ў працэсе бывае, што прыдумваецца дадатковы сэнс, укладзены ў працу, а бывае не, гэта ўсяго толькі пейзаж, але я веру, што ён дадае вопыт.



Менавіта гэты падыход дапамог знайсці асабісты стыль. Галоўная парада ў пошуках яго: узяць за звычку маляваць рэгулярна. Немагчыма зразумець як і што рабіць без практыкі. Трэба спрабаваць рознае і прааналізаваць, што табе падабаецца найбольш, у чым твой моцны бок. Я пачала замалёўваць жывёл, нацюрморты, фрагменты інтэр’ераў, пейзажы з вандровак і зразумела, што падабаюцца мне толькі апошнія, што ў сувязі з маім светаўспрыманнем яны выглядаюць рамантычней і цікавей. Паступова зразумела, што галоўнае для мяне колер. Усё падпарадкоўваецца яму… А студэнтам жадаю плёну. Ніколі не здавайцеся на сваім шляху!
Таццяна Савік
Член саюза мастакоў Беларусі з 2022 г. ( манументальная секцыя). Адукацыя: МДХК імя Глебава (станковы жывапіс), БДАМ (манументальнае аддзяленне.роспіс). Удзельніца шмалікіх міжнародных і рэспубліканскіх выстаў, пленэраў. У дадзены момант з’яўляюся выкладчыкам спецыяльных дысцыплін у МДХК імя А.К.Глебава.
На дадзены момант мой свет будуецца вакол працы ў мастацкім каледжы і творчай працы ў астатні час, сям’і. Я ствараю, калі… я адна. Не магу працаваць, калі вакол людзі. Гэта занадта інтымны момант, але заўсёды можна фіксаваць ідэі, распрацоўваць эскізы. Эксперыментую з тэхнікамі. Не бачу патрэбы абмяжоўваць сябе нейкай адной. Студэнтам жадаю не баяцца, а эксперыментаваць.



Спадзяюся, што прачытанае вас натхніла і дадала творчай бадзёрасці! З кожнай мастачкай у мяне связана нейкая гісторыя знаёмства і я вельмі ўдзячна ім за тое, што яны так хутка адгукнуліся!
Аўтар: Алена Сяргеява