Комментарии и реплики Культура

«Перед переполненными трибунами или для двух людей…» : Noize MC у Вільні

А палове на шостую. Аўтобус нумар «1» сваячасова прыходзіць да Vienaragių stotelė (так, у Вільні ёсьць прыпынак названы ў гонар Адзінарогу), людзёў яшчэ ня так шмат, мабыць некалькі дзясяткаў чалавекаў. Але літаральна праз хвілін 15 дзясяткі ператвараюцца ў сотні, і чарга ўжо сыходзіць за куток кварталу!

Так сталіца Летувы сустракала расейскага «неэстраднага» музыку Івана Аляксеева, больш вядомага як «Noize MC». Выканаўца дае свой першы канцэрт у рамках тура «Всё как у людей», чыя творчасьць сталася тым голасам, які так патрэбны людзям, каб адлюстраваць свой стан і мысьлі…

Noize MC: «Labas Vakaras, Vilnius!»

Менавіта з такіх словаў распачаўся доўгачаканы выступ, напоўнены цудоўнымі песьнямі, прычым, надзіво, што старымі, што новымі, хоць і чакалася, што Ваня будзе прэзэнтаваць новы альбом «Выход в город». Таксама, падчас сьпеваў гледачы й слухачы маглі назіраць за цудоўнейшым відэашоў на фоне, якое было ўнікальным пад кожную кампазыцыю: адноўленая рака Ярдан, хроніка з Чарнобылю, людзі з аўтаматамі для аднаймёнай песьні…

Noize MC ня ўвесь канцэрт быў адзін, а напрыканцы да яго далучыўся, як ён сам сказаў, «Музычны Ансамбль Voices of Peace», у складзе якога Ліза «Манэтачка» і Віктар «БЦХ», якія адкаталі разам цэлы тур па краінах Эўропы ў падтрымку міра. Разам яны прасьпавалі шматлікія песьні, адна зь якіх — рэмікс украінскага гіта «Танці» гурту «Vоплі Vідаплясова».

«Слухаю Нойза амаль усё жыцьцё, у некаторым сэнсе ён — мая адзінная крыніца культуры й захапленьня з самога юнацтва!»

Госьця выступу

Канцэрт складаўся са шматлікіх сюрпрызаў, будзь тое ўкраінская й беларуская мова з вуснаў франтмэну, дапісанная песьня «Грабли» праз 6 год пасьля выхаду, разнастайныя жарты й нейкага роду Stand-Up на тэмы, што так балючы й актуальны сягоньня…

Пасьля дзьвух гадзінаў музычнага сьвята й жанравых пераасэнсаваньняў, якія правёў Ваня Аляксееў і ягоная каманда, на заканчэньне ўся заля (дзе, па падліках, знаходзілася каля тысячы чалавекаў) прасьпявалі два твора новага й старога Нойза «Из окна» і «Всё как у людей».

«Пасьля ўсіх дрэнных навінаў, якія прыходзілі да мяне цягам тыдню, Нойз — уратаваў мяне й мой настрой, ён проста красава!»

Госьця выступу

Аўтар: Назар Маґер-Шман

Добавить комментарий

Заполните поля или щелкните по значку, чтобы оставить свой комментарий:

Логотип WordPress.com

Для комментария используется ваша учётная запись WordPress.com. Выход /  Изменить )

Фотография Twitter

Для комментария используется ваша учётная запись Twitter. Выход /  Изменить )

Фотография Facebook

Для комментария используется ваша учётная запись Facebook. Выход /  Изменить )

Connecting to %s

This site uses Akismet to reduce spam. Learn how your comment data is processed.

%d такие блоггеры, как: