Культура

Што пачытаць з некласічнага белліту?

Многім можа паказацца, што беларуская літаратура абмяжоўваецца вядомымі Быкавам, Коласам, Купалай. Безумоўна, гэта знакавыя і вялікія творы, якія з’яўляюцца сведкамі нашай гісторыі, культуры, ідэнтычнасці беларускага народа. Але ж, беларуская літаратура сучасная таксама радуе. Таму у гэтым тэксце пагутарым пра сучасныя беларускія тэксты, якія па крутасці і беларускай атмасферы не ўступаюць класічным!

«Радзіва “Прудок”» Андрусь Горват

— Каго любіш? — Люблю Беларусь. — То трымайся.

Кніга Андруся Горвата — маналог беларуса пра жыцце, штодзеннасць, людзей і простыя рэчы. Неверагодна лёгка чытаць, быцца ліецца песня. Настолькі яна адпавядае беларускай душы. Аўтар кнігі шукае сваё месца ў жыцці, з’язджае з шумнай сталіцы ў Палескую глыбінку. Пагадзіцеся, у гэтым ёсць свая эстэтыка. 

«Мова» Віктар Марціновіч

Сказаў «слава нацы» — кажы і «смерць ворагам»! Вось так, Сярожа. І ніяк інакш!

Так, кніга на рускай мове. Але яна пра беларускае слова, яго эвалюцыю, цёмнае будучае, якое чакае нашу мову, калі на яе забыцца. Сацыяльная фантастыка з мовай у якасці галоўнага героя. Дзеянне рамана адбываецца ў фантастычнай будучыні – Кітай і Расія адлучыліся сцяной ад Еўропы, якая страціла сваю веліч, і ўтварылі аквітную звязавую дзяржаву. Цэнтр Мінска ператварыўся ў густанаселены кітайскі квартал. Галоўны герой кнігі разам з мінскім падполлем (кітайскай мафіяй) змагаюцца з сістэмай, у якой дабро і зло, асветнікі і злачынцы, пэўнасць і здрада памяняліся месцамі.

«Праклятыя госці сталіцы» Альгерд Бахарэвіч

…і калі ён мог куды-небудзь адсюль зьехаць, то толькі з глузду…

Як піша сам аўтар:«Гэта мая першая спроба раману. Тэатральны раман. Як і ўсе мае кнігі, яна шматузроўневая, шматслойная, ёсьць некалькі асобных сюжэтаў. Што да зместу, нічога сказаць не магу. Бо я быў бы занадта кепскім пісьменьнікам, калі б мог адным-двума сказамі сказаць, пра што кніга. Яна, напэўна, больш крытычная ў параўнаньні з астатнімі маімі кнігамі. Бо тут вельмі пазнавальная беларуская рэчаіснасьць. У тым ліку і палітычная беларуская рэчаіснасць».

Спадзяюся, такі кароткі, але цікавы спіс твораў сучасных аўтараў беларускай літаратуры будзе карысным. І вы сможаце закахацца беларускім словам і нашымі людзімі, якія пішуць так цікава, так па-беларуску! Прыемнага чытання!

Аўтарка: Кацярына Медвідзь

Добавить комментарий

Заполните поля или щелкните по значку, чтобы оставить свой комментарий:

Логотип WordPress.com

Для комментария используется ваша учётная запись WordPress.com. Выход /  Изменить )

Фотография Facebook

Для комментария используется ваша учётная запись Facebook. Выход /  Изменить )

Connecting to %s

This site uses Akismet to reduce spam. Learn how your comment data is processed.

%d такие блоггеры, как: