Грамадства Універсітэт

«Маўчанне ― знак згоды. Мы не будзем маўчаць!»: студэнцкі пікет ад моладзі ЕГУ, як гэта было?

Учора, 4 сакавіка, студэнцкая суполка Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта выйшла на вуліцы Вільні, каб выказаць сваю салідарнасць і пратэст супраць ваенных падзей ва Украіне. Пад сцягам універсітэта, бчб- і ўкраінскім гучала нязгода, абурэнне, прызыў спыніць гвалт!… Як гэта было, глядзіце фотарэпартаж.

Менавіта такія мерапрыемствы яднаюць людзей. Вось, якія фідбэкі ад пікета ў студэнтаў:

Пікет вырашылі праводзіць досыць спантанна. Убачылі прапанову, адразу безумоўна пагадзіліся. У шмат каго ўжо былі свае плакаты, нехта маляваў новыя. На жаль, было мала украінскіх сцягоў, але ўзялі з сабой яшчэ сцяг ЕГУ і нашы, беларускія. Апроч студэнтаў універсітэта былі дзяўчаты і з Вільнюскага тэхнічнага ўніверсітэта, таксама, калі не мыляюся, пара чалавек не з універсітэтаў зусім. Ішлі па вуліцы да праспекта Гедыміна і гучна-гучна крычалі ўсім вядомыя фразы. Шмат мінакоў здымалі нас, нехта нават падкрыкваў у адказ з намі. Калі ішлі па вузкіх вуліцах, здавалася, што галасы разляталіся па ўсім горадзе нерэальнае рэха...

Менавіты на пікетах яскрава бачна нашая еднасць! Еднасць як грамадзян, чые краіны пакутуюць ад дурных і нелагічных дзеянняў улады. І пікеты як наш шанец на голас. Неверагодны гонар у мяне за людзей, з якімі вучуся разам: смелыя, сацыяльна-адказныя..громкія! Самыя крутыя моманты былі, калі рэха крычалак адскаквала ад сцен, падхопленае іншымі людзьмі…

Хадзіць на акцыі і пікеты для мяне магчымасць выказацца. Я не разумею, як сёння можна заставацца ў старане. Мая душа цяпер ва Украіне, я не магу дазволіць сабе працягваць жыць звычайнае жыццё цяпер… Менавіта таму імкнуся рабіць усё, што ў маіх сілах: валанцёрыць, пашыраць інфармацыю, данаціціь і хадзіць на акцыі. Плюс такія мерапрыемствы вельмі дапамагаюць разгрузіць і сябе ад напругі. Ты яднаешся з людзьмі і робіцца лягчэй. Слава Украіне!

Аўтарка: Кацярына Медвідзь

Добавить комментарий

Заполните поля или щелкните по значку, чтобы оставить свой комментарий:

Логотип WordPress.com

Для комментария используется ваша учётная запись WordPress.com. Выход /  Изменить )

Фотография Facebook

Для комментария используется ваша учётная запись Facebook. Выход /  Изменить )

Connecting to %s

This site uses Akismet to reduce spam. Learn how your comment data is processed.

%d такие блоггеры, как: