Галоўнае Грамадства Меркаванні Універсітэт

«Чакалі спакойнай вясны»: студэнты пра пачатак новага семестра падчас ваенных падзей

1 сакавіка, вясна як пачатак новага, але новае не радуе. Зусім… Падзеі апошніх дзён скаланулі увесь свет, бо слова «вайна» немагчыма ўявіць сучаснаму чалавеку ў 21 стагоддзі. Але яна існуе. Братэрская украінская зямля зараз пакутуе ад бомб, узрываў, забойств. А у нас пачатак новага семестра (як ніяк, жыццё працягваецца). Якія чаканні і настроі ў студэнтаў ЕГУ у гэты сумбурны час, даведаемся.

Арына: «Цяпер момант, калі трэба памкнуцца разам, і мяне цешыць тое, што ЕГУ спрыяе гэтаму. Я салідарная з пазіцыяй універсітэта, што тычыцца сітуацыі ва Украіне, і думаю, што атмасфера ўсеагульнай павагі і падтрымкі дапаможа зрабіць гэты семестр меней змрочным. Ну і, вядома, як беларуска, я спадзяюся на разуменне, што ўлада ≠ народ. Гэта праблема закранае і расійскіх студэнтаў. Трымаемся».

Марыя: «Чаканні ад новага семестра… Для мяне нават гучыць неяк дзіўна, таму што апошнія дні ў галаве зусім не ўкладваюцца думцы пра тое, што можна спакойна жыць і вучыцца, калі нехта памірае на фронце. Страшна і неяк па-асабліваму няправільна адчуваецца факт таго, што патрэбна працягваць жыць… Страшна бачыць, як ляцяць, хай і мірныя, самалёты ў небе, таму што цяпер яны ўспрымаюцца інакш… Хацелася б, каб была магчымасць гібрыднага фармату, таму што я нават не ўяўляю, што рабіць тым, хто не можа цяпер прыехаць. Мне здаецца, мы ўсе шмат чаго чакалі. Чакалі, што ўсё абыдзецца, чакалі, што нас пранясе, і вайны не будзе, чакалі спакойнай вясны… Зараз заміж чаканняў засталіся толькі надзеі…»

Вядома, Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт з’яўляецца альма-матэр не толькі для беларускіх студэнтаў. Універсітэт сабраў у сваіх сценах і расіян, і ўкраінцаў, простых грамадзян, якія таксама з жахам назіраюць за ваеннымі падзеямі.

Руслана: «Сейчас я в России, и мне тревожно думать о том, как буду себя чувствовать, вернувшись в Литву. Буквально за два дня,что я находилась в родном городе моё правительство развязало бессмысленную войну на Украине, а всех россиян обличило для внешнего мира в оккупантов и фашистов. Мир приравнивает личные мотивы Путина и его братской верхушки к мотивами россиян, хотя нас никто не спрашивал. Осмеливаясь выступить против кровопролития, мы получаем дубинкой по голове, арест и ограничения на выезд из страны. Народ под жестким давлением с двух сторон: Путинского безумия и презрения от мира. Но жизнь идет дальше, не стоит на месте. Начался новый этап учебы, надеюсь, он пройдет в мирное время»

Дыяна: «У цей час, думки про навчання у мене виникають в останню чергу. Коли ти практично не спиш ночами, але коли все ж таки повідомлення в новинних каналах починають з’являтися все рідше і ти з дикою втомою приймаєш рішення  поспати, прокинувшись, першим що робиш, це зі страхом береш телефон і питаєш у рідних з України, чи все з ними в порядку, і продовжуєш читати кожну новину, що ти упустив доки спав. Коли ти весь час шукаєш нові способи допомогти, часом докоряєш себе що все одно робиш мало, коли думки в голові плутаються і ти вступаєш у всі можливі тобі ініціативи, думки про навчання не знаходять місця… Я розумію, що нові знання отримувати необхідно , але зараз єдиного, чого я дійсно хочу, то це отримувати хороші новини з Батьківщини. Наш університет зараз вживає всіх можливих заходів і підлаштовує навчальну форму під сучасні реалії, я це бачу, дякую вам за це. Але, навіть не дивлячись на всі ці заходи, я думаю, що навряд чи перший час зможу відвідувати заняття або, принаймні, відвідуватим, принаймні, відвідуватиму частково. Я навіть не знаю, чи варто мені ще щось додавати, думаю, всі і так розуміють, у якій час ми з вами живемо. Бережіть себе та своїх близьких. Допомагайте Україні всіма можливими для вас спобосами. Слава Україні!»

Пачатак новага семестра. Пачатак вясны. Хочацца, каб вайна хутчэй скончылася, але пакуль яна ёсць, трэба не згубіць чалавечнасць і ўразуменне таго, што расейцы, беларусы, украінцы ― братэрскія народы, якія сталі ахвярамі палітычнай «гульні», але маюць сілу пабароць у сябе пачуццё нянавісці! Хай гэты семестр, прынясе ўсім нам не толькі новыя веды, але і мірнае неба над галавой!

Аўтарка: Кацярына Медвідзь

Добавить комментарий

Заполните поля или щелкните по значку, чтобы оставить свой комментарий:

Логотип WordPress.com

Для комментария используется ваша учётная запись WordPress.com. Выход /  Изменить )

Фотография Twitter

Для комментария используется ваша учётная запись Twitter. Выход /  Изменить )

Фотография Facebook

Для комментария используется ваша учётная запись Facebook. Выход /  Изменить )

Connecting to %s

This site uses Akismet to reduce spam. Learn how your comment data is processed.

%d такие блоггеры, как: