З версня ў Вільні пачаліся бясплатныя курсы беларускай мовы — «Мова нанова». Заняткі проходзяць кожны чацвер у Беларускім доме (вул. Віленская 20) і на мінулым тыдні нам давялося туды трапіць, а запрошаным госцем быў прафесар Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта — Аляксандр Калбаска.
Гэтыя курсы існуюць са студзеня 2014 года. Запачаткаваныя ў Мінску філолагам Алесяй Літвіноўскай і журналістам Глебам Лабадзенкам. Таксама курсы дзейнічалі і ў чатырнаццаці гарадах па ўсёй Беларусі, але сёлета дзяржава іх лікведавала, таму яны распачалі сваю дзейнасць за мяжой, гэтак жа і ў Вільні.
Умоўна кажучы, заняткі падзяляюцца на два блокі: граматыка і частка з запрошаным госцем. Госці бываюць розныя: ад музыкі ды шахцёра з Салігорска, але іх яднае то, што ўсе яны беларускамоўныя і прыйшлі падзяліцца сваім досведам.
Пра з’яўленне курсаў ў Вільне нам распавёў вядучы і адзін з арганізатраў Мовы нанова, Глеб Сандрас: «Я сюды пераехаў і мне паступіла прапанова рабіць курсы тут, бо раней іх ладзіў у Салігорску і маю досвед у гэтым. Таксама гэта было часткай аднаўлення Беларускага дома ў Вільні».
У мінулы чацвер тэма заняткаў была «Музейны куфэрачак» і госць, прафесар ЕГУ Аляксандр Калбаска, які даў нам невялікае інтэрвью пра музеі, беларускую мову і свой новы падкаст:
— Чаму музеі, гэта важна?
Аляксандр Калбаска: «Музеі ― гэта частка нашага жыцця і паколькі нашае жыццё важна, то тое што яны адлюстроўваюць важна».
— Адкуль пайшоў стэаратып про то, што музеі гэта нудна?
Аляксандр Калбаска: «Ад саміх музеяў. Музеі распешчаныя дзяржаўным фінансаваннем, яны не зацікаўленныя ў самаразвіцці, пачалі сабе паводзіць так, перасталі цікавіць людзей».
— Як праз рэчы распавядаць пра гісторыю?
Аляксандр Калбаска: «Ёсць два падыхода. Першы — класічны, калі сапраўдныя рэчы ставяцца на ўліку фондаў, а потым з іх выбудоўваецца экспазіцыя, пішацца тэкст, нейкая канцэпцыя, якая даносіцца да глядачэй. І другі, калі пад канцэпцыю падбіраюцца рэчы і гэта выглядае нібы сапраўдны музей, але да класічнага музея дачынення не мае».
— Парайце нам нейкія музеі ў Вільні, якія варта наведаць?
Аляксандр Калбаска: «Трэба наведваць розныя музеі. Але калі б у мяне было, напрыклад, гадзіны тры, то я б вас павёў у Гістарычны музей Літвы або ў Grūto parkas».
— Ведаю, што вы пачалі рабіць серыю падкастаў «Беларускія байкі». Распавядзіце пра іх.
Аляксандр Калбаска: «Ёсць некалькі аргументаў, якія прымусілі мяне з гэтым звязацца. Першы, гэта сітуацыя ў якой шмат беларусаў апынуліся, калі ім давялося ратаваць сябе, выязджаць за мяжу з дзецьмі, і ведаеце, пасля падзей жніўня мінулага года ў беларусах прачнулась «беларускасць». І атрымалася так, што беларусы захацелі размаўляць па-беларуску, захацелі нешта чытаць, ведаць, а такой інфармацыіі ў лёгкадаступнай і простай форме няма. Другі аргумент: два гады таму у меня нарадзілася ўнучка. Яна нарадзілася ў Швейцарыі, але намагаецца размаўляць па-беларуску. І я вырашыў, что буду дапамагаць ёй і сваёй дачцы: распавядаць пра беларускія традыцыі, культуру і гісторыю праз змест гэтых баек. Трэці аргумент, гэта калі я пакінуў адміністратыўную пасаду, то у мяне з’явіўся вольны час на творчасць».
Паслухаць падкаст «Беларускія байкі» можна без абмежаванняў тут. Або далучайцеся да суполкі ў Telegram.
Таксама на курсах мы сустрэлі студэнтку першага курса праграмы «Медыя і камунікацыя» Марыю Канаваленка:
— Што прывяло цябе на «Мова нанова»?
Марыя: «Я ўжо даўно адчувала, што хачу вывучаць беларускую мову і выкарыстоўваць яе ў паўсядзённым жыцці, але яшчэ са школы ў мяне было адчуванне, што гэта занадта складана і патрабуе шмат часу. А потым сябры распавялі пра праект, вырашыла, што гэта цудоўная магчымасць пачаць рабіць першыя крокі ў вывучэнні роднай мовы».
— Якая твая пазіцыя па беларускай мове: увогуле, яна патрэбна?
Марыя: «Я лічу, што калі я адношу сябе да Беларусі, калі я лічу сябе беларускай, то мне варта ведаць сваю культуру, гісторыю і мову ў тым ліку».
— Якія ўражанні пасля заняткаў? Прыйдзеш яшчэ раз?
Марыя: «Мне падалося, што заняткі не занадта інтэнсіўныя, і, вядома, мы ўсё праходзім у групе, таму няма магчымасці надаць кожнаму час індывідуальна, але было цікава, і думаю, я яшчэ прыйду на заняткі, таму што ў любым выпадку гэта лепш, чым нічога».
Шаноўныя чытачы, запрашаем вас на наступныя заняткі «Мова нанова» 28 кастрычніка а 18-й гадзіне ў Беларускім доме (вул. Віленская 20). Тэма заняткаў «Ноч расстраляных паэтаў». Будзем разам чытаць вершы ахвяраў рэпрэсій!
Аўтар: Мікіта Суботкін