Грошы.. Грошы гэта што?
Зялёныя паперкі, медзякі.
А людзі.. Людзі хто?
Багацеі, жабракі.
Багацеі – нос угору.
Купяць ўсё, і нават мора!
Яны жывуць і ў вус не дзьмуць,
А жабракі ўсё спіны гнуць..
Дык вось жа,
Жыў адзін жабрак.
І жыў-быў пан багаты.
Вось тут павінна вам сказаць,
Што то былі два брⁱаты.
Адной крыві і хаты.
Багаты жыў ды не тужыў,
Купаўся ў багацці,
Ды так зазнаўся,
Што забыў
Сваю радную маці…
Ну а бедны?
Што той бедны..
У яго жа справы горш —
За ўсё жыццё пабачыў
На далонях медны грош!
Але выпадак адзіны
Усё змяніў у хвіліны…
Вось аднойчы
Цёмнай ноччу
Сустракаюцца браты.
Адзін – з працы,
А другі – з панскай картачнай гульні.
У жабрака ў кішэні пуста,
У багацея – звон звініць.
Сам вясёлы і чырвоны,
Ажно кроў яго кіпіць…
Усё ідуць браты па лесе.
Ідуць, маўчаць…
І раптам: “Стой!”
Разбойнікаў мільгаюць цені:
“Выварачвайце кішэні!”
Багаты затросся, пабялеў ад страху:
“Нічога няма, багацце ў брата!”
“А ў кішэні што звініць?” – атаман пытае,
“Нічога пан, нічога!” – багаты выдумляе.
“Ах ты хлус пракляты! Няўжо ты атамана задумаў абдурыць?!”
Багаты аж скуліць!..
“А ты, жабрак, ідзі да хаты! Бачу сам, што небагаты!”
Прыйшоў жабрак і спаць кладзецца.
А на душы ніяк неўмецца!
Не стрымаў, адзеўся, устаў,
Свой мядзяк у руку ўзяў,
І назад, у лес падаўся..
“Во, вазьміце яшчэ гэта!” – просіць бедны на каленях.
“Толькі брата адпусціце, не рабіце яму ліха!”
“Ах ты добры чалавек, за каго ты моліш?!”
“Ён багаты на грашы, да нікчымны ў душы!”…
Мараль такая будзе тут:
Помні род свой, карані,
Нос угору не дзяры!
Бо не ведаеш ніколі,
Што чакае ў жыцці!
Аўтарка: Кацярына Медвідзь.