Грамадства

«Фэйкі, кіберзлачыннасць і парушэнне псіхікі 2.0»: як пазбегнуць небяспекі ў сусветнай сетцы?

У папярэднім артыкуле вы даведаліся пра «цёмны» бок сусветнай павуціны — Інтэрнета. Негатыўнае ўплыванне на псіхічны стан, вялікая колькасць фэйкавай інфармацыі і віртуальныя махляры — гэта няпоўны спіс тых пагроз, з якімі можна сутыкнуцца ў Інтэрнеце. Таму неабходна ведаць, як абараняцца.

ФЭЙКІ

Вядома, што Інтэрнет дае магчымасць знайсці любую інфармацыю, навіну і гэтак далей. Але сярод гэтага можна зачастую трапіць на «уткі» —  фэйкі. Гэтае паняцце з’явілася адносна нядаўна, у 2016 годзе (гісторыя ўзнікнення фэйкаў), аднак на сённяшні момант іх можна назваць адной з глабальных праблем віртуальнага свету.

Фэйк — гэта інфармацыйная містыфікацыя або наўмыснае распаўсюджванне дэзінфармацыі ў сацыяльных медыя і традыцыйных СМІ з мэтай увядзення ў зман, або для таго, каб атрымаць фінансавую ці палітычную выгаду. 

Як пісала ВВС пра фэйкі: «заблытаны лабірынт заяў і аспрэчванняў, дзе па сацыяльных сетках з палахлівай хуткасцю распаўсюджваюцца «уткі», якія наўмысна правакацыруюць гнеўную рэакцыю людзей, што прымаюць іх за чыстую манету».

Па-першае, трэба разабрацца чаму ж фэйкі такія папулярныя ў апошні час? Прычын некалькі:

  • фэйкавая навіна заўсёды цікавей  за сапраўдную; 
  • самі людзі любяць міфы, мозгу падабаецца wow-эфект;
  • фэйк параджае актыўнасць (напрыклад, вы бачыце навіну пра тое, што 300 машын было ўгнана, а на самой справе — толькі 3. Але вас гэта падштурхне да дзеяння — застрахаваць аўтамабіль).

Па-другое, якім чынам яны распаўсюджваюцца па сетцы?  У асноўным — рэпостамі. Карыстальнікам сусветнай сеткі прасцей націснуць на кнопку «падзяліцца», чым самім генерыраваць нейкі кантэнт. Гэта хутчэй і цікавей за праўду. 

Як жа абараніць сябе ад гэтай праблемы віртуальнай сучаснасці? Усе проста:

  • памятаць пра адказнасць за тое, што вы публікуеце ў сацыяльных сетках;
  • заўсёды глядзець на крыніцу інфармацыі;
  • звяртаць увагу на таго, хто рэпостнуў гэтую навіну (што датычыць Twitter ці Facebook);
  • пераправяраць інфармацыю ў некалькіх афіцыйных крыніцах.

КІБЕРЗЛАЧЫННАСЦЬ

У віртуальным свеце, як і ў звычайным, існуць махляры. Яны здзяйсняюць самыя розныя злачынствы: ад маніпуляцый да вымагання грошаў.

Кіберзлачыннасць — гэта злачынная дзейнасць, мэтай якой з’яўляецца неправамернае выкарыстанне камп’ютара, камп’ютарнай сеткі або сеткавай прылады.

Паводле інфармацыйнай крыніцы, злачынствы ў Інтэрнеце падзяляюцца на наступныя:

  • Махлярства з электроннай поштай і інтэрнэт-махлярства.
  • Махлярства з выкарыстаннем асабістых дадзеных (крадзеж і зламыснае выкарыстанне асабістай інфармацыі).
  • Крадзеж фінансавых дадзеных або дадзеных банкаўскіх карт.
  • Крадзеж і продаж карпаратыўных дадзеных.
  • Кібершантаж (патрабаванне грошаў для прадухілення кібератакі).
  • Атакі праграм-вымагальнікаў (тып кібершантажу).
  • Крыптаджэкінг (майнінг крыптавалюты з выкарыстаннем чужых рэсурсаў без ведама іх уладальнікаў).
  • Кібершпіянаж (несанкцыянаванае атрыманне доступу да дадзеных дзяржаўных або камерцыйных арганізацый).

Вядомы ўсім прыклад кібермахлярста — званок з «банка» з мэтай завалодаць дадзенымі вашай банкаўскай карткі, каб потым выкарыстоўваць вашыя грошы як пажадаецца. Акрамя таго, да кіберзлачыннасці адносіцца і фішынг.

Фішынгавая кампанія — масавае рассыланне спам-паведамленняў або іншых формаў камунікацыі з мэтай прымусіць атрымальнікаў выканаць дзеянні, якія ставяць пад пагрозу іх асабістую бяспеку або бяспеку арганізацыі, у якой яны працуюць.

Яркі прыклад адносіцца да 2018 года, калі фішынгавыя электронныя лісты рассылаліся футбольным фанатам (паводле Inc). У гэтых лістах зламыснікі спакушалі заўзятараў фальшывымі бясплатнымі паездкамі ў Маскву, на Чэмпіянат свету. У людзей, якія праходзілі па спасылцы ў паведамленнях, былі скрадзеныя асабістыя дадзеныя.

Такім чынам, зразумела, што кіберзлачынствы «працвітаюць» у сучасным свеце, і вось кароткая інструкцыя, як не стаць ахвярай хакераў:

  • рэгулярна абнаўляць ПА і аперацыйную сістэму;
  • не падавайце асабістую інфармацыю, не пераканаўшыся ў бяспецы канала перадачы;
  • звяжыцеся непасрэдна з кампаніяй, калі вы атрымалі падазроны запыт;
  • выкарыстоўвайце моцныя паролі;
  • не націскайце.

ПАРУШЭННЕ ПСІХІКІ

Інтэрнет таксама можа аказываць негатыўнае ўплыванне і на наш псіхічны стан. Часцей, мы нават не падазраваем аб гэтым.

Існуюць  невідавочныя пагрозы. Першая — навязванне стэрэатыпаў (напрыклад, наконт знешнасці). Менавіта, Інтэрнет выдае нам малюнак «ідэала» чалавека: чыстая скура, стройны і прывабны стан, прыгожы твар. Усе гэта невідавочна аказвае ўплыў на нашу свядомасць. Сярэднестатыстычны чалавек з цяжкасцю прымае сябе, сваё цела. І як следства — комплексы, няўпэўненасць, страх не спадабацца грамадству. 

Уплываюць на нашу псіхіку і так званыя «падабайкі». Напрыклад, зафіксаваны выпадак: у Белградзе карыстальнік Сняжана Паўловіч трапіла ў псіхіятрычную бальніцу пасля таго, як яе нататка ў Facebook не выклікала цікаўнасці сярод сяброў. Дактары гэтай бальніцы нават далі назву гэтаму здарэнню — «сіндром Сняжаны».

Гэты выпадак даказвае наколькі некаторыя людзі залежаць ад меркавання іншых ў сусветнай сетцы. Непраяўленне належнай увагі да паста, фота, твіта, відэа, навіны, успрымаецца як глабальная катастрофа. А гэта ўжо сур’ёзны званочак звярнуцца да псіхіатра.

Таксама папулярная тэма — хейт або тролінг.

Хейтынг — праява нянавісці каго-небудзь да творчасці або дзейнасці іншага чалавека. На жаль, многія карыстальнікі сеціва лічаць, што калі твая асоба скрыта нікнэймам, можна выказваць неаргументаваную крытыку і проста абражаць без дай прычыны. Вынікі — нізкая самаацэнка, неўспрыманне сябе як асобы, знішчэнне матывацыі рабіць нешта ўвогуле.

Яшчэ адна псіхалагічная праблема, якая з’яўляецца следствам сацыяльных сетак, — нарцысізм.

Нарцысізм — уласцівасць характару, якая выражаецца ў празмерным самалюбаванні і ў завышанай самаацэнцы.

ВВС ужо задавалася пытаннем, чаму з прыходам сацсетак нарцысізм расцвёў: «Чаму ў сацыяльных сетках так шмат беспадстаўнай самаўпэўненасці і самалюбавання? Таму, што нарцысы выкарыстоўваюць Facebook або Twitter як інструмент звяртання ўвагі да сябе? Ці таму, што сам фармат сацыяльных сетак падтрымлівае культуру нарцысізму?»

Яшчэ некалькі гадоў таму часопіс Personality and Social Psychology апублікаваў даследаванне Лаўры Буфардзі, якая спачатку прасіла карыстальнікаў прайсці псіхалагічны тэст, які вызначаў узровень іх схільнасці да нарцысізму, а затым аналізавала іх профілі ў сацыяльных сетках. Па выніках даследавання, людзі, якія мелі самыя высокія паказчыкі нарцысізму, былі найбольш актыўнымі і ў сацыяльных сетках, публікавалі найбольшую колькасць фота, якія аўтар ахарактарызавала як self-promoting (самарэклама. — Рэд.).

Зробім вынікі. Можна вызначыць некалькі праблем сеціва, якія негатыўна ўплываюць на псіхіку карыстальнікаў: залежнасць ад меркавання іншых людзей, навязванне стэрэатыпаў і нарцысізм.

Ад гэтых праблем, на жаль, немагчыма збегчы — яны паўсюль. Таму адзінае вырашэнне — не ўспрымаць усё, што бачыце за чыстую манету. А таксама:

  •  не ўступаць у кантакт з падарознымі суполкамі або карыстальнікамі;
  •  абараняць сваю электроную пошту ад спаму, які можа заключаць у сабе кантэнт, парушаючы псіхічны стан;
  • не звяртаць увагі на неаргументаваную крытыку і адкрыты хейт у ваш бок;
  • памятаць пра адказнасць за тое, што публікуеце ці пішыце, каб не закрануць пачуцці іншых карыстальнікаў, не абразіць іх;
  • не забываць пра тое, што існуе і рэальнасць, а не жыць толькі ў віртуальным свеце.

Такім чынам, ад кожнай віртуальнай пагрозы ёсць свае вырашэнне. Трэба памятаць пра тое, што Інтэрнет можа прынесці не толькі карысць, але і быць крыніцай пагроз. Таму будзьце ўважлівымі, правярайце інфармацыю, памятайце пра правілы бяспекі, не дзяліцеся асабістымі дадзенымі з неправераным сайтам. Хай сусветная павуціна будзе толькі добрым дарадчыкам!

Аўтарка: Кацярына Медвідзь.

Добавить комментарий

Заполните поля или щелкните по значку, чтобы оставить свой комментарий:

Логотип WordPress.com

Для комментария используется ваша учётная запись WordPress.com. Выход /  Изменить )

Фотография Facebook

Для комментария используется ваша учётная запись Facebook. Выход /  Изменить )

Connecting to %s

This site uses Akismet to reduce spam. Learn how your comment data is processed.

%d такие блоггеры, как: