З часам усё болей развіваюцца спосабы камунікацыі. Ад першага, створанага ў 1876 годзе, тэлефона да сучасных iPadаў. З кожным годам чалавецва ўпарта робіць усё дзеля таго, каб паслабіць сабе жыццё: пісьмы заменены на электронныя, не трэба канверт і маркі, пабачыць чалавека можна нават на другім канцы Зямлі… І канешне, куды ж без іх, сацыяльных сетак!
Рускі пісьменнік і грамадскі дзеяч ХІХ стагоддзя Уладзімір Адаеўскі ў сваім нескончаным рамане «4338-й год», які быў напісаны ў 1837 годзе, прадказваў з’яўленне Інтэрнэта: «…Домашние газеты. Ими заменится обыкновенная переписка. В них помещаются обыкновенно извещения о здоровьи или болезни хозяев и другие домашние новости, потом разные мысли, замечания, небольшие изобретения, а также приглашения, когда же бывает зов на обед…» Згадзіцеся, вельмі нагадвае сучасны спосаб камунікацыі.
Аднак сапраўдная гісторыя сацыяльных сетак пачынаецца з 1995, калі з’яўляецца амерыканскі партал Classmates.com. Праект узляцеў на пік папулярнасці, пасля чаго ў 2003-2004 гадах пачаўся сапраўдны бум сацыяльных сетак. Хутка пабачылі свет Facebook, MySpace, Одноклассники і Вконтакте.
Чаму ж сацыяльныя сеткі – вострая праблема сучасных медыа? Гэта ж вельмі зручна і хутка! Ды ёсць у іх і адмоўны бок.
Па-першае, яны маюць «сіндром дрыгвы» (абсалютна любая сацсетка зацягвае, накрывае з галавой, забірае твой час на непатрэбныя мемы ў стужцы навін).
Па-другое, парушэнне нервовай сістэмы і псіхікі, бо крытыка ў ваш бок, незаснаваныя чуткі, траўля – звычайная справа ў абшарах Інтэрнэта. Аўтар і эканаміст Умар Хак сцвярджае пра Twitter, што гэта нагадвае яму «вялікую плошчу, куды кожны можа прыйсці і пагутарыць, аднак ніколі на гарадской плошчы не сустракаецца так часта хуліганства, лаянка, крык, пагрозы і праследванне, пры гэтым вы не можаце паклікаць паліцэйскага».
Па-трэцяе, уцечка канфідэнцыйнай інфармацыі. Ёсць такі выраз: што трапіла ў Інтэрнэт, застаецца там назаўсёды. Ваша перапіска, асабістыя дадзеныя, фота і відэа могуць згуляць з вамі нядобры жарт. І сеці нямала махляроў, якіх хлебам не кармі, дай узламаць чыю-небудзь сацыяльную старонку.
Чацвёртая прычына і адна з самых галоўных – колькасць хлуслівай інфармацыі і хуткасць, з якой яна вандруе па Сусветнай сетцы. І даказана, што публікацыі з праўдзівымі папраўкамі карыстаюцца меншай папулярнасцю. Асабліва небяспечны фэйкі для падлеткаў, так як іх, яшчэ не поўнасцю спазнаўшы гэтае жыццё, мозг можа прынімаць за праўду ўсё, што заўгодна.
Для вырашэння праблемы фэйкаў, трэба каб журналісты, грамадскія дзеячы, лідары грамадскай думкі і вучоныя пісалі аб гэтым, дэманстравалі афіцыйныя звесткі, фарміравалі правільны погляд грамадства на пэўнае становішча.
Пятая, аднак не менш актуальная праблема сацсетак і тэлебачання – рэклама. Яна паўсюль, з экранаў на нас глядзяць «ідэальныя» людзі, прывабныя, стройныя, без праблем і з шырокай бялюткай усмешкай. Такія вобразы палоняць наш мозг, малююць у ім ідэал і адначасова шэпчуць: «Ты не такі.. Не такі». З’яўляюцца шматлікія комплексы, мы намагаемся ўціснуцца ў рамкі, што прапаноўвае рэклама. І гэта не адзіны мінус. Вельмі часта перад вачыма маячаць спамы – непатрэбныя адрасату электронныя і рэкламныя пісьмы, яны спакушаюць перайсці па спасылцы на шкодны сайт. На мой погляд, рэклама павінна быць больш «тактоўнай» і быць у меншым памеры.
Нельга забываць і пра кіберпрыступнасць. Так, Інтэрнэт стаў сур’ёзнай і даступнай зброяй для хакераў, якія зарабляюць на гэтым лёгкія грошы. Патэнцыяльныя ахвяры – людзі, у якіх ёсць смартфон і доступ у Інтэрнэт, гэта значыць амаль усе мы! Па дадзеных Следчага Камітэта узровень кіберпрыступленій павялічваецца.
Чаму ж медыя свет па-ранейшаму ўяўляе з сябе пагрозу для людзей 21 стагоддзя? Магчыма таму, што сярэднястатыстычны карыстальнік Інтэрнет-прасторы недасканала медыя адукаваны, не ў поўнай меры ўяўляе сабе той небяспекі, якую могуць прынесці сацыяльныя сеткі, сайты, форумы пры няправільным карыстанні. Трэба пашыраць кругагляд, каб ведаць як пазбегнуць аферыстаў, як абараніць сваю асабістую інфармацыю, ведаць свае аўтарскія правы. Хай Інтэрнэт будзе для вас дарадчыкам і выкарыстоўваецца толькі з добрымі намерамі!
Аўтарка: Кацярына Медвідзь.