Галоўнае Культура

«Мода на мову»: ці магчыма адраджэнне беларускага слова ў сучасным свеце?

Паняцце «нацыя» складаецца з некалькіх адзінак: тэрыторыя, менталітэт, культура, мова. Апошняя іграе амаль галоўную ролю для самабытнасці нацыі, гэта тое, што дае нам магчымасць звацца беларусамі.

21 лютага — афіцыйны Дзень беларускай мовы. Сёння пагутарым пра наша роднае слова: чаму тэхнічны прагрэс і рост цывілізацыі прывялі некалі афіцыйную мову ў Вялікім княстве Літоўскім амаль да поўнага знішчэння. І ці магчыма ў сучасным свеце яе адраджэнне?

Мова народа — сімвал ягонай волі і свабоды, гонару і еднасці. Гэта тое, што з намі ад нараджэння, і нягледзячы на тое, што размаўляем па-расейску, беларуская мова жыве ў сэрцах. Нездарма апазіцыйныя дзеячы мінулага ўжывалі беларускую мову, тым самым паказваючы незалежнасць і прагу да справядлівасці. Успомнім славутага Кастуся Каліноўскага і яго «Лісты з-пад шыбеніцы». Як прыгожа, мілагучна сплятаюцца словы, паказваючы валявы дух і чалавечы гонар. Родная мова нібы абуджае нашу беларускую сутнасць, нагадвае, хто мы такія. 

Падзеі сучаснасці ў Беларусі — яркі прыклад таго, як час уплывае на адраджэнне мовы. Зараз беларускія словы можна пабачыць і пачуць часта. Цікава, што не ад Прэзідэнта, Аляксандра Лукашэнкі, які на Усебеларускім народным сходзе ўвогуле заявіў, што ў выпадку змены ўлады, апазіцыя плануе «повальное введение белорусского языка с детского сада».

Так, вынішчэнне беларускай мовы працягваецца ўжо амаль 26 гадоў, у адрозненні ад мінулага стагоддзя, калі роднае слова працвітала. Зараз жа па версіі ЮНЕСКА, беларуская мова адносіцца да ліку сыходзячых у гісторыю. Гэта азначае, што яе выкарыстанне вельмі абмежавана, у асноўным на бытавым узроўні. Менавіта, прэзідэнцкая палітыка паўплывала на мову і яе выкарыстанне сённяшнім пакаленнем.  Вось, што кажуць студэнты Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта пра беларускую мову:

Ксенія: «Увогуле я заўсёды добра ставілася да беларускай мовы, бо яна здаецца мне такой роднай і блізкай… І мяне кранае, як абыякава да мовы ставяцца людзі вэйшэйшай улады Беларусі, напрыклад, знікаюць школы, дзе прадметы выкладалі б толькі па-беларуску. Ты разумееш, што гэтым самым знішчаюцца нашы карані, і калі так працягнецца, то нічога не будзе адрозніваць нас ад расейцаў, мы згубім сваю індывідуальнасць як нацыя».

Аляксей: «Станоўчыя адносіны, проста станоўчыя. Мне падабаецца мілагучнасць мовы, але сам я дрэнна размаўляю па-беларуску».

Мікола: «На мой погляд, да пратэстнага руху, адносіны да роднай мовы былі даволі спакойныя, я разумеў, што гэта мая і майго народа мова. Але з пачаткам пратэстаў, людзі нарэшце ўспомнілі, хто такі беларус». 

Ганна: «Безумоўна, кожны паважаючы сябе чалавек павінен валодаць сваёй мовай. Канешне, тут усё залежыць ад таго, якую мову чалавек лічыць сваёй роднай: беларускую ці расейскую. Выбар толькі за асобай. Не магу сказаць, што беларуская мова мая родная, хоць яна і адыгрывае не апошнюю ролю для мяне, бо ўсе ж такі на маю думку, родная мова — тая, на якой ты размаўляеш з дзяцінства. Я размаўляю па-расейску, але таксама паважаю і беларускую».

Робім вынікі. Беларуская мова — класна і крута, наш гонар, але ўсё роўна не ўжываецца ў штодзённым жыцці. А значыць, усё ж такі, вымірае.

Ці насамрэч стан, у якім знаходзіцца наша мова, такі плачэўны? Вось, што лічыць па гэтаму поваду настаўніца беларускай мовы і літаратуры гімназіі №61 г .Мінска Алена Іванаўна ЧЫРКОВА :

«Я нязгодна з думкай , што моладзь не зацікаўлена ў вывучэнні і валоданні мовай. Якраз зараз адбываецца паварот да яе. Тое, што беларусы дрэнна ведаюць мову і мала на ёй размаўляюць — гэта вынік складанага працэсу яе развіцця, які звязаны з лёсам беларускага народа і яго гісторыяй. Мне здаецца, што падзеі апошніх месяцаў даюць нам вялікую надзею на адраджэнне нашай мовы. Ніколі ў сваім жыцці я яшчэ у такой колькасці не чула  роднага слова на вуліцы, у транспарце,  у тэлеграм-каналах… Часам гавораць і пішуць з памылкамі, але гэта зусім не важна. Працэс адраджэння пайшоў, і ён ужо не спыніцца!»

А што лічыць сама моладзь, будучыня беларускай нацыі (калі атрымаецца яе захаваць і не ператварыцца ў расейцаў)? 

Правёўшы апытванне, я атрымала наступныя вынікі: 75 адсоткаў вераць у светлую будучыню для роднай мовы, якая магчыма пад уплывам знешніх фактараў, напрыклад, культурных рэформ. Астатнія 25 адсоткаў наконт адраджэння беларусізацыі маюць скептычны настрой.

Уладзімір Караткевіч казаў: «Выбірай: быць пасрэднасцю на мове суседа або нечым значным на сваёй». Стагоддзе назад нашыя землякі змагаліся за роднае слова, за незалежнасць. І пытанне адраджэння беларускай мовы толькі за намі! З Днём бларускай мовы, беларус!

Аўтарка: Кацярына Медвідзь.

Добавить комментарий

Заполните поля или щелкните по значку, чтобы оставить свой комментарий:

Логотип WordPress.com

Для комментария используется ваша учётная запись WordPress.com. Выход /  Изменить )

Фотография Facebook

Для комментария используется ваша учётная запись Facebook. Выход /  Изменить )

Connecting to %s

This site uses Akismet to reduce spam. Learn how your comment data is processed.

%d такие блоггеры, как: