Галоўнае Грамадства

«А хто там ідзе? Беларусы!»: як беларускія студэнты ў Вільні падтрымліваюць Беларусь з-за мяжы

Зараз акцыі, маршы салідарнасці актыўна праходзяць не толькі ў Беларусі, а і за яе межамі, іх арганізоўваюць неабыякавыя людзі да палітычных падзей у краіне, тыя, хто намагаецца падтрымаць беларусаў. Стала цікава, а як падбадзёрвае беларускіх «калег» моладзь Вільні?  Я знайшла беларускіх студэнтаў, якія вучацца ў сталіцы Літвы і прымалі ўдзел у акцыях салідарнасці, пратэстах, маршах і інш.

Фота з архіву Сабіны

Сабіна:

«Гэта поўная і абсалютная несправядліваць, калі студэнтаў і студэнтак адлічваюць з вузаў толькі за іх грамадзянскую пазіцыю. Зараз моладзь — сапраўдныя героі свайго часу, многія з іх знаходзяцца ў вымушанай эміграцыі, частка прызнана палітычнымі зняволенымі. Але тая цана, якую зараз плаціць кожны беларус і кожная беларуска — гэта цана свабоды!… Я пачала наведваць акцыі яшчэ задоўга да падзей жніўня (летам у Вільні праходзіла шмат мерапрыемстваў у падтрымку Беларусі). Не дазваляла сабе прапусціць ніводнага. Пасля выбараў гэта гісторыя працягвалася. Беларуская дыяспара ў Літве збіралася кожны дзень каля пасольства, і я не магла не быць часткай гэтага… Эмоцыі, якімі была прасякнута: захапленне, любоў і… сум, ад таго што я не ў Беларусі. Пачуццё віны за тое, што я сяджу тут, у Вільні, а не ў роднай краіне, грызе. Аднак, я разумею, што той уклад у развіццё Беларусі, які зараз раблю, куды важней, чым мае эмоцыі і пачуцці. Адно з самых яркіх і запамінальных мерапрыемств для мяне стаў «Шлях свабоды» — акцыя супервялікіх маштабаў, беларусы, літоўцы і інш сталі ў ланцуг салідарнасці ад самай Вільні да мяжы (Каменны Лог). Вось калі эмоцыі зашкальвалі, я стаяла каля самай мяжы і адчувала, што вось-вось заплачу ад неверагоднай атмасферы: людзі і бел-чырвона-белыя сцягі… Прызнаюся, што пасля паўночы праплакала ці то ад шчасця, што столькі людзей падтрымлівае беларусаў і іх жаданне быць свабодным, ці то ад таго, што ў мяне быў пашпарт, аднак я не магла б перасекчы мяжу, бо ў такім выпадку адразу ж трапіла ў «няміласць» улады…»

Фота з архіву Томаса

Томас:

«На маю думку, адлічэнне беларускіх студэнтаў — чарговая праява слабасці рэжыму Лукашэнкі, бо гэта дэманструе тое, што ўлада і сапраўды баіцца хваляванняў у студэнцкім грамадстве. Поўнасцю не падтрымліваю такую меру і лічу, што гэта — парушэнне правоў як студэнтаў, так і настаўнікаў. Такога роду рэпрэсіі, што ідуць ад улады, знішчаюць інфаструктуру найважнейшых вузаў у дзяржаве. З моладдзю трэба лічыцца! Трэба паважаць нашыя меркаванні, бо мы — будучыя спецыялісты, здольныя развіваць краіну. Асабіста я пачаў удзельнічаць у акцыях салідарнасці, якія праходзілі ў Вільні, яшчэ ў ліпені. Да выбараў было некалькі адносна вялікіх пікетаў у цэнтры горада. Я намагаюся прыходзіць на акцыі альбо да будынка беларускага пасольства, альбо ў іншыя месцы, дзе арганізуюцца падобныя мерапрыемствы. Эмоцыі… Моцныя, гэта заўсёды мяне зараджае і кранае. Бо сэнс жыцця для мяне ў тым, каб бачыць вакол сябе суперажываючых і захопленых той жа ідэяй беларусаў, з агульнай мэтай — дабіцца справядлівасці!»

Фота архіву Жэні

Яўгенія:

«Гэта нейкі абсурд: адлічыць студэнтаў, якія адкрыта выказваюць свае думкі. Ці можа улада чагосьці дабіцца такім чынам?! Студэнтаў адлічваюць людзі, у якіх страх настолькі паралізаваў мазгі, што яны не разумеюць усю абсурднасць сваіх дзеянняў. Гэта яшчэ раз даказвае: дыктатару і яго шайцы невыносна страшна. Мы моцныя, рэпрэсіямі нас не напалохаеш! Унутры — жаданне перамен, жаданне жыць у іншай краіне, памяць аб жорсткасці сілавікоў. Гэта нікуды не знікне… Мне не давялося ўдзельнічаць у акцыях і маршах у Беларусі, толькі ў Вільні — гэта мітынгі ля амбасады, з вывешаным ганебна чырвона-зялёным сцягам, жаночы марш… Мае эмоцыі не параўнаць са шматтысячнымі маршамі ў маім родным горадзе (Менску), але тое яднанне, тая атмасфера падчас шэсця па вуліцах з бчб-сцягамі, скандаваннем «Жыве Беларусь!»… Гэта немагчыма апісаць. Я рада, што змагла адчуць гэта, хай і на вуліцах Вільні!»

Фота архіву Жэні

Віктар: 

«Гэта вялікая несправядлівасць — адлічваць студэнтаў з вузаў. Бо мы — вялікі слой насельніцтва, прытым паўнапраўнага. А ўлада пагражае адлічэннем за свабоду меркавання. Гэта нізка і подла!… Я ўдзельнічаў не ва ўсіх акцыях салідарнасці, але тым не менш, лічу, што гэта лепш, чым заставацца збоку, маўляў, «моя хата с краю, ничего не знаю». Заставацца пасіўным альбо нейтральным да цякучай палітычнай абстаноўкі ў Беларусі = падрымліваць тыранічны рэжым Лукашэнкі, які поўнасцю ігнаруе ўсялякі здаровы сэнс. Удзельнічаючы ў акцыях каля пасольства Беларусі ў Вільні, на Маршы Салідарнасці і інш, адчуваў еднасць і гонар, я выказваў сваё меркаванне і падтрымку тым неверагодным беларусам, якія штодня змагаюцца за справядлівую і светлую будучыню Беларусі!»

Крута, што студэнты нашага ўніверсітэта не застаюцца абыякавымі і намагаюцца падтрымліваць свой народ нават за мяжой, нягледзячы на тое што зараз не могуць вярнуцца ў Беларусь з-за цяжкага палітычнага становішча. Выражаю вялікую ўдзячнасць тым, хто адгукнуўся, расказаў свае гісторыі і, спадзяюся, падаў добры прылад не пераставаць змагацца і дабівацца праўды!

Аўтарка: Кацярына Медвідзь.

Добавить комментарий

Заполните поля или щелкните по значку, чтобы оставить свой комментарий:

Логотип WordPress.com

Для комментария используется ваша учётная запись WordPress.com. Выход /  Изменить )

Фотография Facebook

Для комментария используется ваша учётная запись Facebook. Выход /  Изменить )

Connecting to %s

This site uses Akismet to reduce spam. Learn how your comment data is processed.

%d такие блоггеры, как: