Образование Честно об учебе в Европе Честно об учебе по обмену

Честно об учебе в Европе. Польша (Лодзь)

Третье интервью рубрики «Честно об учебе в Европе» с Антосем Спясiвых, который свой третий год обучения проводит в Лодзи.

— Расскажи, в какую страну для учебы по обмену ты поехал и почему выбрал именно ее?

— Польшча. Але я выбіраў не яе, а канкрэтна горад Лодзь. Лодзь цікавы як горад (структурна і эстэтычна) і яшчэ больш цікавы як цэнтр польскага кіно (тут кінашкола і шмат студыяў).

— Как ты готовился к поездке и учебе в целом? И какие чувства у тебя были, когда ты уже сел в самолет?

— Сабраў усе рэчы і паехаў. Ніколі яшчэ не лётаў на самалёце. Калі ехаў у Лодзь, было адчуванне таго, што тое, што мяне чакае, будзе вельмі адрознівацца ад майго ранейшага жыцця. Карацей, адчуваў, што вось-вось будуць гіганцкія змены.

— Опиши свои первые впечатления.

— Агулам жыць было вельмі кайфова, а ва ўніверсітэце было не так адназначна. Курсы не пачыналіся вельмі доўга (і гэта нават плюс), а калі пачаліся, былі даволі цікавыя. Але сама сістэма абмену і дапамогі нават у простых пытаннях па пачатку вучобы была (і ёсць) так сабе.

— Где ты живешь и дорогая ли жизнь?

— Жыву пад дахам, на вуліцы, якая лічыцца вельмі небяспечнай, але мне татальна падабаецца. Гэта вельмі унікальны вопыт жыцця менавіта ў такой кватэры менавіта ў такім месцы, у старым рабочым раёне, які яшчэ не паспеў джэнтрыфікавацца і так і застаецца рабочым раёнам. Майму дому больш за сотню гадоў, ён крэпкі і знутры адрэмантаваны, у адрозненне ад іншых дамоў на вуліцы. Кватэра — адзін вялізны пакой, па якім хадзіць у поўны рост можна толькі ля ўваходу (на кухні) і ў душы. Але месца настолькі шмат, што выкарыстоўваць яго можна вельмі класна і зручна. Дызайн гэтай кватэры геніяльны і мне пасуе. Яшчэ ў ёй ёсць некалькі маленькіх вокнаў, якія выходзяць на некалькі бакоў вуліцы. З іх можна або трымаць кругавую абарону і выкарыстоўваць іх як байніцы, або проста назіраць за тым што адбываецца вакол дома. Можна кіно зняць чыста з вокнаў.

— Как прошло знакомство с другими ребятами? Много ли вообще людей училось/учится в твоем университете из других стран?

— Тут эразмусаўцаў тысяча чалавек на адзін толькі Лодскі універсітэт. І гэта так сабе працуе. Канечне, ёсць шмат курсаў выключна для студэнтаў па абмене, і многія з гэтых курсаў цікавыя і крутыя, але універсітэт (на мой погляд) не можа спраўляцца з такой колькасцю кароткатэрміновых студэнтаў, якія яшчэ і не фарміруюць свае групы. Што датычыцца знаёмстваў, то канкрэтна ва ўніверсітэце я не вельмі глыбока знаёміўся, а хутчэй падтрымліваў элементарныя сувязі для таго, каб было прасцей вучыцца і рабіць групавыя праекты. 

— Отличается ли преподавание от твоего родного университета?

— Так, у ЕГУ значна болей інтэрактыву і дыскусіяў, чым на тых курсах, на якіх я быў тут. У астатнім і егушныя курсы, і курсы тут бываюць цікавыя, а бываюць не вельмі. Плюс канкрэтна для мяне ў тым, што на абмене я мог падабраць канкрэтна тое, што мяне цікавіць. Ну, я абраў усе курсы пра кіно.

— Чем ты занимаешься в свободное время и много ли у тебя его?

— Даволі шмат. Зараз спрабую рабіць бізнэс звязаны са стварэннем відэа. Часта здымаю што-небудзь. Часта фатаграфую. Гляджу фільмы, гуляю ў гульні, чытаю розныя рэчы якія даўно адкладаў. Як зараз, пры дыстанцыйнай вучобе, так і ў першым семестры, вольнага часу дастаткова.

— Чтобы ты посоветовал тем, кто только собирается поехать учиться по обмену?

— Падумаць, што канкрэтна хочацца атрымаць ад абмену (бо далёка не заўсёды гэта вучоба, відавочна), паразглядаць розныя опцыі, падумаць пра далейшыя перспектывы і або вырашыць ехаць, або вырашыць не ехаць. У мяне з Лоддзю склалася многа маіх планаў як з вельмі даўняга часу, так і з нядаўняга, і для мяне вельмі лагічна тое, чаму я зараз знаходжуся там дзе знаходжуся. Калі б усё было па-іншаму, Лодзь я бы не абіраў і, магчыма, ўвогуле заставаўся б у Вільні.

Интервьюер: Дарья Ефимова

Добавить комментарий

Заполните поля или щелкните по значку, чтобы оставить свой комментарий:

Логотип WordPress.com

Для комментария используется ваша учётная запись WordPress.com. Выход /  Изменить )

Фотография Facebook

Для комментария используется ваша учётная запись Facebook. Выход /  Изменить )

Connecting to %s

This site uses Akismet to reduce spam. Learn how your comment data is processed.

%d такие блоггеры, как: