Книга «He Died With A Felafel In His Hand» Джона Бирмингема рассказывает про опыт совместной жизни автора с различными людьми в Австралии 90-ых годов. Перевода на русский язык этого произведения нет. Но Maksim Shevekhman решил сделать перевод на белорусский язык, чем и делится со всеми нами (грамматика, орфография, пунктуация автора перевода).
Книга состоит из 10 глав и сейчас перед вами первая из них.
«Белыя нігеры»
Ён помер з фалафелем у руцэ. Мы знайшлі яго ў крэсьле-мяшку, падбародак — на верхнім гузіку ўлюбёнай флянэлевай кашулі. Ён быў апрануты ў гэтую кашулю дзесьці тыдзень таму, калі прыходзіў да нас на сумоўе наконт свабоднага пакоя. У нас быў такі дрэнны пэрыяд, калі, здаецца, кожны дзень прыходзяць па 30 чалавек і ўсе яны — поўныя прытыркі. Насамрэч мы ўзялі гэтага хлопца праз адчай. Ён не быў 10/10, не меў мікрахвалёўкі ці чагосьці такога. А цяпер і фалафель, і ягонае цела былі халоднымі. Наш першы мёртвы сусед па кватэры. Прынамсі мы ўрвалі зь яго нейкія грошы.
Мы ня мелі ніякага ўяўленьня што ён быў джанкі, іначай мы бы ніколі не пусьцілі яго тут жыць. Пускаеш аднаго джанкі на хату — пускаеш усіх джанкі на хату. Аднойчы ў нас ужо жыў адзін такі схаваны джанкі. Мэліса. Яна была акей, але яе бойфрэнд скраў усе маі CD. А мне потым сказаў, што нейкі японец-хлопец, фатограф нейкі, — забраў іх. І калі я пайду ў Кінсэлас бар у сераду вечарам, то верагодна знайду яго там. Ага, ну-ну.
Мэліса, з іншага боку, кардэрыла наўпрост з той самай нашай хаты. Празь месяцы пасьля таго, як яна зьехала, пара калектараў прыйшла да нас шукаць Роўэна Коркарана. Гэта была выдуманая ёй асоба, але мы гэтага ня ведалі. Мы былі вельмі карысныя, бо рахункі на імя гэтага Коркарана прыходзілі на працягу месяцоў. Мы ня мелі ніякага ўяўленьня хто гэта такі. Нейкі містычны хлопец марнуе тысячы даляраў у доўг і адпраўляе рахункі на нашу адрэсу. Мы сядалі з калектарамі ў зале з кубачкамі гарбаты. Паказвалі ім усе рахункі, што прыходзілі на імя містэра Коркарана. Калі яны бачылі апошні рахунак на два білета бізнэс-клясы ў Амэрыку іх плечы троху апускаліся. У мяне дагэтуль ёсьць гэты рахунак. На $35000.
Але Мэліса была акей. На самай справе, яна была красуняй, рэальнай бэйбай. Яна крала ежу для нашай хаты ў той рэстарацыі, дзе працавала (Калі ты гэта чытаеш, Мэліса, — мы вельмі ўдзячныя за тую ежу). Нас чацьвёра ці пяцёра жыло тады на Кіпакс Стрыт. Усе былі альбо на дапамозе па беспрацоўі, альбо на спэцыяльнай дзяржаўнай стыпэндыі для студэнтаў да 25 гадоў, альбо на мінімальным заробку. Хата была тыповая для Дарлінхёста (раён Сыднэя): такая вялікая, цёмная, вільгаць на тэрасе, пажаўцеўшыя столі, зялёны дыван з дзіркамі ад цыгарэт і брунатная падрапаная мэбля.
Мы сядзелі ў аўторак увечары чакая Мэлісу з нашай скрадзенай вячэрай. Звычайна яна ўваходзіла ў дзьверы непасрэдна перад пачаткам Твін Пікс, і ўсталёўвалася такое прыемнае цёплае адчуваньне калі мы разам садзіліся перад ТБ, паглыная дармаўшчыну. У добрым выпадку, калі хтосьці атрымліваў
Пол
Калі я ўпершыную пераехаў у Мэльбурн я працаваў па 60 гадзін на тыдзень на новай працы. У мяне было дастаткова грошай каб плаціць за сваю двухпакаёўку, але праз некалькі тыдняў я ўсё ж такі пачаў шукаць суседа. Знайшоў аднаго хлопца, Філ. Ён сказаў што працуе на рынку аблігацый і мае загружаны графік, таму пераедзе цягам некалькіх вечароў. У першы вечар ён прыбраўся ў кватэры і скінуў некаторыя рэчы ў сваім пакоі. Я прапанаваў дапамагчы, але ён сказаў што ўсё ў парадку. Ту ноч ён спаў на канапе, а зранку я падвёз яго да цэнтру. Наступным вечарам ён прыйшоў позна і сказаў, што не зьбіраецца спаць у бліжэйшы час. І папрасіў сказаць у выпадку калі ён мяне разбудзіць. Згода, я пайшоў спаць. Я пачуў яго аднойчы ці двойчы, але цалкам было ціха. Наступным ранкам я прачынаюся і іду спытаць у Філа ці трэба падкінуць яго да горада. Але кватэра пустая. Сур’ёзна, пустая. Мая аўдыёсыстэма прапала, як і мой тэлевізар, мой гаманец, мае ключы ад машыны, мая машына і мой сусед, Філ.
чэк, мы бралі піва. І ў выдатным выпадку, калі хтосьці, звычайна Мэліса, урываў па-крупнаму, мы даставалі вядро і абдаўбываліся ўшчэнт. У такія вечары тое прыемнае цёплае адчуваньне было асабліва сільным. Яно акутвала як стары бацькін швэдар, яно абараняла. У такія вечары ты мог падмануць сябе, што
Гары
Кен зьехаў праз незразуменьне праньня. Ён ніколі не мыў адзеньне, ніводнага разу. Ён не разумеў навошта трэба паласкаць. Ён добра намыліваў і так і вешаў сваё адзеньне сушыцца. Аднойчы я спаліў як ён намагаецца расцягнуць джынсы аб каленку толькі каб улезьці ў ніх.
сумеснае пражываньне, якое цалкам уяўляе сабой абмежаваньні і эканамічную неабходнасьць, зьяўляецца чымсьці іншым: такім сяброўскім, паўсэнсоўным нашчадакам камунальнага ідэалу. Але гэта ніколі не працягваецца доўга. Ніколі
Марыя
Ніколі не зьязджайцеся з тымі, хто ўвесь час слухае The Smiths. Ня трэба. Мне ніколі не падабаліся The Smiths, а цяпер я іх ненавіджу, бо толькі іх і чую. А трох гадзін ночы яны прыйдуць дамоў, паставяць The Smiths на ўсю гучнасьць, а потым дзівяцца чаму гэта ты ў кепскім настроі. Тры гадзіны ўначы — улюблёны час фананаў The Smiths слухаць іх альбомы. Суіцыдны час. Кшталту, “Я выходзіў з дому на вуліцу, я там быў, мне было цяжка, я быў адхілены, я вяртаюся дамоў у сваю маленькую сырую кватэру слухаць The Smiths і дэпрэсаваць і забіць сябе.
не пратрымліваецца. Заўсёды або нехта зьязджае з хаты, або зьязджае з глузду, або памірае з фалафелем у руцэ, і вось ты зноў адпраўляешся ў шлях.
Джэфры!
Вось так звалі нябожчыка. На хвілінку я падзабыў, але памятаў што пачынаецца на літару джэй. Ён памёр гледзячы ТБ без гука. Адзін з копаў, што апынуўся расьсьледаваць справу, маладзён, сказаў што хутчэй за ўсё той сьнюхаў сваю палову праз купюру. Зусім як джанкі. На запясьці быў штамп начнога клюба, сінякі ўздоўж рукі. Соўс фалафеля сьцякаў праз завяртон маленькай рачулкай. На кароткі момант мне падалося, што цячэ ён сам, пуская ручай вадкага гераіну, уцякаючага праз швы на ягоных руках.
Я бачыў сотні жыцьцяў, праходзячых праз гэты блеклы, пазбаўлены сна краявід тузінаў розных сумесных дамоў, хатаў і кватэр, але Джэфры быў адзіным, хто прыладкаваўся адпачыць на крэсьле-мяшку і памёр. Усе іншыя рухаліся наперад, па сваіх дзіўных траекторыях. Яны ніколі не стаялі на месцы. Кожны быў вельмі мабільным альбо хацеў быць мабільным. Зьмяняюцца мэты, перасоўваюцца людзі. Людзі, чыё жыцьцё засноўвалася на нічым больш стабільным за інэрцыю. Белыя нігеры — усе і кожны. Некаторыя зь іх цяпер працуюць на гіганцкія карпарацыі па вырабу зброі, або ў наркакартэлях. У іх тое самае неверагоднае жыцьцё. Бізнэс-джэт. Крэдытныя карткі. Павага, нават страх з боку тых выкшталцоных хлопцаў, што стаяць ля гатэляў Hyatt. Але калі гэта былі мае суседзі, я бачыў як яны таскалі харчы ў крышнаітаў. Альбо сядзелі ў залі, на падлозе, у дамашнім адзеньні. Усе вокна зачынены наглуха. І сотні сьвечак гараць у цемры. Нічога асаблівага. Нічога не рабілі. Проста сядзелі. Альбо разьбівалі на кухне пяць соцень пустых піўных бутэлек у мільён аскепкаў,
Карэн
Жыць з кімсьці пачынаеш з прыемнай фазы акліматызацыі. “Акей, добра, мы паладзім”. Ты сапраўды намагаешся да лепшага. Усё будзе добра. Вы разам ходзіце па пакупкі, вы размаўляеце, вы дзеліцеся, паміж вамі будуецца сувязь праз шматлікія перапынкі на каву вечарамі на кухне. А потым усё робіцца нейкім занадта цесным, як быццам не хапае месца, увогуле становіцца неяк цалкам занадта. Твой план скурываецца безь цябе. Твая машына ўвесь час пазычаецца. Скарбонка-кацяня ўсё ніяк не падыме лапку дагары, хаця ты працягваеш карміць яе дробязьзю. І тады ўжо не хочацца намагацца. Гэта амаль як неразумны, балючы шлюб. Уся гэта херня падобна на шлюб, “Ты мусіш быць лаяльным да мяне, бо я жыву з табой”. Нават калі яны памыляюцца. Тады ты думаеш пра развод. Вы не размаўляеце. Вы ачарняеце адзін аднога сярод вашых агульных сяброў, намагаючысь уплясьці іх у складаную сетку альянсаў для сваіх мэтаў. Потым ужо не думаеш пра развод. Думаеш пра папераджальны ўдар. Хто змарнуе тысячу даляраў на тэлефонныя размовы і зьедзе з горада ўначы, пакінуўшы астатняга сам-насам з рахункам?
пакуль шэрыя з мяснога фарша катлеты павольна адзьдзіраюцца ад столі… Павольна-павольна… Потым хлюп — насаджваюцца на шкляныя клыкі. Альбо сядзелі перад ТБ два дні запар, з вялікімі плашчаноснымі яшчаркамі прычэпленымі да плячэй, з міскай з тымі самымі грыбамі ля ног, з заплаканымі чырвонымі вачыма формы маленькіх прастакутнікаў.
Вар’яцтва, як адзін мой сусед казаў зь ледзь заўважным задавальненьнем у голасе. У сужыцельстве заўсёды штосьці выходзіць з-пад кантролю. Праблема ня толькі ў тым, што тэрміны арэнднай платы зрываюцца, або прачка назапашваецца. Людзі пераходзяць мяжу. Заходзяць занадта далёка. Я гэта ведаю. Сам быў там пару разоў. Была адна хата, на Дзьюк Стрыт — дом разбітых пляшак і катлет, што падаюць са столі — сапраўдны вар’яцкі дом. Вялікі, хаатычны, у мінулым — бардэль, так мы ўсе думалі, бо там было так багата пакояў. Выглядала так, быццам некаторыя пакоі прыбудавалі пазьней. Спальні там, дзе спальні не мусяць быць і гэтак далей. Мы плацілі $11 з чалавека раз на тыдзень, нас было дзесяць ці адзінаццаць чалавек. Мы ніколі не былі ўпэўнены ў колькасьці людзей таму што ўвесь час да нас нехта залятаў, нехта прападаў і дзіўны выпадак Сатомі Тайгер.
Я ведаю што вы думаеце — якая яшчэ, да халеры, Сатомі Тайгер? Ну, мы сядзелі на лінолеумавай падлозе ў залі адным вечарам — наогул у тым дзіўным доме было две залі, але адну зь іх мы пераўтварылі ў баскетбольны корт — і глядзелі ТБ, як заўсёды. І тут уваходзіць японка ў такіх дзёрзкіх тыгрыных паласатых нагавіцах і ў нейкай імітацыі футры гаўняна-карычневага
Сюзан
Дзяўчына з Англіі, зь якой я не паладзіла, засунула мёртвую рыбіну ў комін у маёй спальні, і пайшла гуляць зь іншымі дзяўчатамі што жылі з намі. Пакуль яны гулялі, англічанка пасварылася з адной зь іх, адбылася бойка. Яна вярнулася дадому ўся чырвоная і, пускаючы пар, увайшла ў мой пакой. Я сядзела там жа. Яна дастала рыбіну з коміну і засунула ў ложак іншай дзяўчыне.
колеру. “Добры. Ве-чар”, кажа, “Я жыць цяпер”. І на гэтым усё. Гэта ўся ангельская мова што ў яе была. Яна кідае пачак наяўных на ТБ і адпраўляецца вандраваць па хаце, шукаць пакой. Мы сядзім і думаем “Што за дурня?” Але ўсё ж такі, ды й потым, — яна скінула пачак наяўных, а таму каму якая справа?
Пазьней мы высьветлілі, што Сатомі Тайгер сустрэла нашага нябачнага суседа Тыма калі ён апошні раз быў у Азіі. Той раз скончыўся тым, што яго абвінавацілі ў шпіянажы і прысудзілі да псыхіатрычнага шпіталя ў Ганконгу. Можна пабачыць Тыма ў міні-сэрыяле Bangkok Hilton. Ён іграе тры розныя невялічкія ролі, самая заўважная — пьяны скамарох у лодцы. Да жахлівага падобнае выкананьне. Тым уцёк з дуркі з дапамогай сябра, якога таксама завуць Тым, але пасьля гэтага ён заўсёды перасоўваўся і бываў дзесьці яшчэ. Ён сустрэўся з Сатомі Тайгер у Японіі і запрасіў наведацца да яго ў госьці ў Куінслэнд. Яна прыняла запрашэньне. Адзіная рэч — мы ніколі дакладна ня ведалі дзе быў Тым у хоць які пэўны час. Калі прыехала Сатомі Тайгер, чуткі прынесьлі што ён валіць хвою на поўначы. І ўсё ж, якая розьніца. Яе гэта не хвалявала, нас таксама. Вось такая была хата. Сітуацыя з аплатай была, напрыклад, завельмі падазронай. Кожныя два-тры тыдні мы адпраўлялі наяўныя на паштовую скрыню ў заходнім прыгарадзе ў раёне дзе, як выглядае, жывуць сэрыйныя забойцы. Мы ніколі не атрымлівалі ніякіх квітанцыяў, але таксама і ніякіх пагрозаў, клопатаў ці іншых праблем. У нас быў тэлефонны нумар на выпадак надзвычайных сітуацый, якім мы скарысталіся аднойчы, калі выглядала, што ванная спаўзе і ўпадзе з паверха, але ў тэлефоне пачулася толькі вусцішнае паведамленьне.
“Тут нікога няма”, клік, брррррррррр…
На той момант я бросіў сваю працу ў Канберры і сланяўся ў Брысбэйне, марнаваў сваё жыцьцё. Дзьюк Стрыт падавалася ідэальным для гэтага месцам. Цякучасьць насельніцтва, недахоп мэблі, ненармальны нахіл падлогі, лінія
Джэйн
Адна мая суседка была цырульніца, і ў яе было кодла тупаватых сябровак-цырульніц. Кожную пятніцу і суботу яны прыходзілі да нас, каб начэсваць свае прычоскі перад тым, як выйсьці куды-небудзь. У адну з тых субот я прыйшла дамоў рана, бо ў мяне было жудаснае спатканьне, на якое я пачаткова пайшла ў асноўным каб пазьбегнуць гэтых цырульніц. Іншая наша суседка забрала тэлевізар у свой пакой і я пайшла да яе, распавесьці пра спатканьне. Пакуль мы размаўлялі, мы пачулі нейкі пах, і падумалі: “Дзіўна, можа цягне з вуліцы”. Пачалі глядзець фільм. Але пах толькі ўзмацняўся. Такі смалены хімічны пах, рэальна рэжа ноздры. Мы абыйшлі кватэру, правярая разэткі і электроніку. Урэшце рэшт мы ўвайшлі ў той пакой. Я ўбачыла кабель, які йшоў у ложак. Калі я пацягнула коўдру на сябе, я на імгненьне ўбачыла плястыкавыя бігудзі, пакуль кісларод не дабраўся да іх і — бум! ёбaны пажар. Мы схапілі коўдру і пабеглі ў кухню, бо там была плітка на падлозе, і пачалі скакаць па ёй, ліць воду і гэтак далей. Недарэчнасьць што розум ня можа зьнесьці. Цырульніца прыйшла дамоў а трох гадзін ўначы, уся такая ўзлаваная разбудзіла нас і абвінаваціла ў падпале свайго ложка.
чыгункі што праходзіць праз задні двор, галюцынагенныя грыбы ў пярэднім двары, дрэва што прарасло ў акно спальні, пастаянныя дамаганьні Дэпартамента сацыяльнай бясьпекі, пьянкі цягам у тыдзень, жах, жах.
Напачатку я ўзяўся працаваць у Дэпартаменце прыродных рэсурсаў. Там была вакансія машыніста на чатыры тыдні — зрабіць справаздачы, пратэрмінаваныя на сем гадоў. Без жартаў. Яны падкрэсьлілі гэта асабліва. Сем гадоў. І вось я бьюся над пішучай машынкай дасягая Дзэна друку, бо гэта так нудна, што калі б я перастаў думаць што я раблю, то мая галава выбухнула б і я хадзіў бы з такою цыбулінай, як у турэцкіх султанаў, замест галавы. І ўсё ж, праз некаторы час я гляджу на гэты завал, і на мяне находзіць глыбокі Жах. Гэты Жах бярэ за сэрца і сціскае, як сука, тры дні запар. Ён кажа “Гэта тваё жыцьцё”. Тады я паступаю на факультэт права ва Ўнівэрсытэт Куінслэнда.
Божа, я зьненавідзеў гэта. Пару тыдняў сэмэстра і трэба здаваць першае заданьне. Я прапусьціў пару заняткаў і мае канспэкты ўжо не такія дасканалыя. Я ў атачэньні гэтых драпежных тынэйджэраў, яны свежа пахнуць і носяць брэндавае адзеньне, гэтыя маленькія вырадкі з пацучынымі вачыма якія ніколі не пазычаць мне свае канспэкты. Я вылучыў дзень, каб зрабіць тое заданьне, але я не знайшоў нічога, нават старонку з пытаньнямі, і я перайшоў мяжу. Я пачаў крычаць. Гучала быццам нешта з джунляў, ці з тайнай падземнай турмы для злачынна звар’яцелых, дзе ўсе зьняволенныя дэвалюцыявалі ў нейкія ніжэйшыя формы і ўжо не падобны на людзей. Яны атрымліваюць свае сігналы прама з мазгавога ствола, прымітыўныя сігналы ўзроўня рэптыліяў. Я адчуваў як гэта працякае ўва мне. Я прабіў дзірку ў сьцяне, узяў клюшку для гольфа і ўварваўся ў залю, пачаўшы выкладаць пад свой віскат пра сябе і пра тое, што трэба праехаць гэта, адпусьціць. Іншыя хлопцы ў хаце — яны бывалі ў такіх сітуацыях. Яны, кшталту, адкідваюцца і назіраюць шоў. Узяць піўка ў лядоўні, вось такога кшталту. І рана ці позна я супакойваюся. Я не такі здаровы хлопец, мае рукі стаміліся і я садзьмуўся як шар. Да мяне даходзіць што ўсе глядзяць і пасьміхаюцца. Я выпрамляюся. Гэта ўсё бессэнсоўна. Праз гадзіну мы знайшлі Сатомі Тайгер у шафе. Яна ніколі не заставалася са мной у адным пакоі пасьля гэтага.
Вар’яцтва, разумееце. Рэчы па-за кантролем. Гэта канстанта сумеснага пражываньня. Няхай большасьць часу яно не даходзіць да біцьця ў сьцены і палоханьня незразумелых японак у тыгрыных адзеньнях, але гэта заўсёды недзе побач, быццам бы патэнцыял хаосу поўзае навокал, як зьмяя, пад бачнай паверхняй рэчаў, уздымая галаву толькі на кароткі тэрмін у час спрэчак наконт тэлефонных рахункаў або прыбіраньня.
Як тады, калі ў мяне быў такі сусед, банкаўскі клерк Дэрэк. Дэрэк паставіў намёт літаральна ў залі. Хатні бюджэт патрабаваў яшчэ аднаго плацельшчыка арэнды, але не меў больш свабодных пакояў; банкаўскі клерк Дэрэк шукаў месца пажыць, але быў хцівы наконт грошай. Тады ён пабудаваў гэты намёт у куце залі і плаціў палову рэнты. Запаўзае туды ноччу. Выпаўзае раніцай. Качэўнік, пустэльнік, банкаўскі клерк. Гэта працавала на працягу нейкага часу. Але Дэрэк быў захопнікам, салдатам тэрытарыяльнай арміі. Ён паступова падпаўзаў з намётам у той бок, зь якога бачна тэлевізар. Любіў высунуць галаву і глядзець ABC (Australian Broadcast Company). Днём, калі ён быў на працы, я перацягваў намёт назад. Ноччу ён падпаўзаў ізноў. Спачатку гэта былі некалькі дзюймаў, але канфрантацыя паглыблялася. Ён выходзіў за мяжу на цэлы фут. Я вяртаў назад на метар. Ён падпаўзаў на 2 метры. Я ламаў ножку намёта. За ўвесь час — ніводнага слова. Добра што мы не трымалі дома зброі. Можна было адчуць як набліжаецца крывавая кульмінацыя, але на шчасьце банк перавёў Дэрэка і яго замяніў таксіст. Мы сказалі яму: “Ніякіх намётаў, таксіст, можаш кінуць матрац на падлогу”. Ён пагадзіўся. Яму падабалася быць у цэнтры падзей. Але ўзьнікла іншая праблема — зрабілася цяжка трымаць пакой у ахайным стане.
Я перапрыгну празь некалькі дамоў і скажу вам, што найгоршае месца дзе я жыў, абсалютна найбруднейшае, было на Кінг Стрыт. Пацук іздох у залі той хаты на Кінг Стрыт, а мы нават ня ведалі. Там было не менш за шэсьць дзюймаў сьмецьця паміж нашымі нагамі і падлогай. Стары добры пацучок напэўна ўпоўз туды і памёр ад шчасьця. Знайшоў яго нехта з нашых гасьцей, пакуль абмацваў навакольле ў пошуках піўка. Я пакуль не хачу паглыбляцца ў дэталі Кінг Стрыт, але нагадайце мне пазьней распавесьці пра Правіла адчыненых дзьвярэй у туалет, спаборніцтва лабковага валосься і як кухня апынулася ў такім дрэнным стане, што нам прыйшлося кухарыць на заднем двары.
Але ня ўсё сумеснае жыльлё такое. Я жыў і ў цудоўных месцах. Сапраўды жыў. У асноўным яны былі такімі таму што там таксама жылі дзяўчыны. Не заўсёды, але ў асноўным. Не хачу быць сэксістам у гэтым пляне, але ёсьць нешта такое ў сумесным пражываньні мужчын, што вызваляе Зьвера.
Хлопцы-геі ў гэтым пляне акей каб жыць зь імі. Яны гіпер-чысьцюні. Праблема ў тым, што яны непераносныя, гіпер-адчувальныя што тычыцца гейства. Аднойчы адзін мой сусед зрабіў камін-аўт. Гэты хлопец, Дзірк, зьявіўся ў залі ўначы, а першай ці другой гадзіны, калі я рабіў захады ў напрамку Ніны, дзяўчыны што таксама жыла там. На абліччы Дзірка былі сьляды ад сьлёз, ён стаяў і глядзеў на нас. У гэты час я рабіў Ніне масаж ног. Я рэальна захапіўся гэтай працай, да так, што спачатку не заўважыў яго. Але ён пачынае сапець і хныкаць, і мы паварочваемся ў ягоны бок. Ногі гэтай дзяўчыны ў мяне на каленях, а прыяцель Дзірк нешта шмыгае носам, ўтаропіўшыся на нас. Тады я падумаў: “Ох-ох, Дзірку падабаецца Ніна”. Рамантычны момант зьнішчаны, як вы можаце ўявіць, і тады Дзірк кажа, “Я гей”.
Фух! Уздыхнуў з палёгкай.
Цяпер. Я бачу што Дзірку цяжка праходзіць праз гэта. І я люблю думаць пра сябе як пра чалавека з шырокім кругаглядам. Таму я кажу яму, “Заўсёды думаў што ты гей”. Момант мужчынскай адчувальнасьці праходзіць. У рэшце рэшт, Ніна застаецца разам зь ім сядзець уначы, а я іду спаць, мáрачы аб яе мяккіх, малочных белых ножках. Хто ў выніку перамог і атрымаў сваё, спытаю я вас? Сьмешна тое, што Ніна і Дзірк ненавідзелі адзін аднога. Яны пастаянна сварыліся і ладзілі драму вакол такіх рэчаў, як, напрыклад, дзе павінны стаяць кансервы з тунцом — у шафе ці ў лядоўні.
Неўзабаве Ніна зьехала. Цяпер іншая дзяўчына, Эма, і я мусілі жыць зь Дзіркам, пакуль ён прыміраўся са сваёй сэксуальнасьцю. Праблема была не ў тым, што ён быў гей (мы прынялі хатні закон, што забараняў пацалункі і ласкі на канапе ў залі, гэта тычылася ўсіх сэксуальных арыентацый). Праблема была ў тым што нас не хвалявала што ён гей. І мы трансьлявалі ўсе гэтыя жорсткія рэчы, якія ён успрымаў сваім прасунутым вытанчаным гей-радарам. Мы казалі: “Як наконт памыць ванную, Дзірк?”, а ён чуў: “Вы маленькія брудныя дупавыя бандзюкі ўсе павінны быць павешаны на дрэвах”.
Думаеце мы маглі пераканаць Дзірка памыць ванную? Ніколі. Ён бы не купіўся на нейкую гетэрафашысцкую тэорыю змовы стэрыльнасьці. “Мужчыны-геі паміраюць”, віскатаў ён на Эм, пакуль та круцілася са швабраю. У выніку ён атрымаў паўмільёна даляраў у спадчыну і зьехаў каб зрабіць прытулак для геяў у паўночным Куінслэндзе. Спадзяюся, ягоныя гей-браты ўставілі яму як належыць, — што тычыцца прыбіраньня.
Не ўяўляю што рабіў бы Дзірк, знайдзі ён джанкі Джэфры такім, сінім і халодным і расьцягнуўшымся у крэсьле-мяшку. Па-сапраўднаму мёртвы хлопец, у адрозьненьне ад тых мітычных, якімі поўніліся ягоныя размовы. Адно бясспрэчна — ён бы не стаў прыбірацца, а таму не знайшоў бы тысячу даляраў якую Джэфры прыхаваў у сваім пакоі. Копы сказалі нам трымацца далей ад мейсца пакуль не прыедуць крыміналісты, але мы ўлезьлі ў пакой адразу як яны пакінулі кватэру. Не заняло шмат часу знайсьці скручаны і прыхаваны кэш у бумбоксе, у тым мейсцы дзе мусяць стаяць батарэйкі. Паколькі ён нам схлусіў пра тое, што ён джанкі, і напрыносіў траблаў ў нашу хату, мы вырашылі, што будзе пачэсна, калі Джэфры пасьмяротна зробіць унёсак у нашу скарбонку-кацяня.

Адам быў абсалютным марксістам. Зараз ён выкладае ангельскую мову, хутчэй за ўсё. Пакуль я жыў зь ім ён меў звычку інтэрпрэтаваць літаральна ўсё ў адпаведнасьці з марксісцкай лініяй. Калі мы йшлі па пакупкі, ён выдаваў маленькую тыраду на кожны прадукт. Калі б мы жылі ў марксісцкім грамадзтве, напрыклад, адналітровыя бутэлькі апельсінавага соку Вясновая Даліна былі бы якраз такой самай вышыні, каб туды ўлазіў пачак локшыны хуткага прыгатаваньня. Але ў гэтым капіталістычным грамадзтве яны робяць бутэлькі Вясновай Даліны на два з паловай сантымэтра карацейшымі, чым трэба для локшыны хуткага прыгатаваньня. Яны робяць гэта спэцыяльна. Адам казаў, што не будзе чытаць кнігу, калі ў зьмесьце няма слова “марксізм”. Ён пярдоліў кожную жанчыну, да якой маглі дацягнуцца ягоныя рукі, адначасова з тым вызначая сябе як вызваленага фэмініста. Вялікі, млявы, беласкуры Адам сланяўся туды-сюды, апрануўшы саронг і балтая сваім стручком, таму што ён не быў часткаю будзь-якога сэксуальна прыгнятаючага дзяржаўнага мэханізму ці яшчэ чаго.
У яго было такое вялікае цьвілае крэсла, якое стаяла ў куце, куды ён садзіўся паўголы, аглядая пакой. За крэслам была адмыслова ўсталёвана сьвяцільня для чытаньня, што надавала яму загадкавы выгляд у вачах тых, хто ўваходзіў у пакой. Купіў сабе ката па мянушцы Фрэдзі, каб сядзеў на ручцы крэсла, дапаўняючы ілюзію. Блёфэльд, толькі ў саронгу. Фрэдзі меў быць адчужаным катом, вартавым. Але, на жаль, Фрэдзі быў вельмі ласкавы і перашкаджаў Адаму чытаць сваім вурчаньнем. Акрамя таго, ён прыносіў у дом конікаў, што палохала гей-хлопца Родні. Аднойчы мы прыйшлі дамоў і ўбачылі як Родні прыліп да дзьвярэй і крычыць, а ў пары мэтраў ад яго сядзіць Фрэдзі і хрумстае конікам.
Кот не ўзяў да розуму што Родні гэта не падабаецца. Здаецца, яму наадварот быў даспадобы той тэатар Родні, бо ён хадзіў за ім сьледам, цягая трупік што яшчэ дрыгаўся. Пакуль не прыйшлі мы і не выратавалі яго.
Родні таксама быў левым, але ён быў у своеасаблівай, крайняй гей-фракцыі з пазітыўным стаўленьнем да наркотыкаў. У доме,
дзе Родні жыў дагэтуль, яны ўсталявалі адзін дзень у тыдні як Голы Дзень. Калі хто прыходзіў да іх у госьці, то абавязкова трэба было распрануцца і пакінуць рэчы па-за ўваходам. У адзін з такіх Голых Дзён яны абдаўбаліся і вырашылі, што будзе поўнасьцю адурэнна ўбачыць, як кубак паляціць з балкона на сьцежку пад вокнамі. Яны скінулі кубак, ім вельмі спадабалася калі ён разьбіўся на друзачкі. Тады ўвесь посуд, што быў у доме, адправіўся хуткім шляхам на вуліцу і пераўтварыўся ў кучу на дарозе. Наступным ранкам у іх не было нават ніводнай талеркі каб пасьнедаць. Родні і Адам не дужа ладзілі, бо Адам строіў зь сябе мужыка. Ён лічыў Родні трошкі легкадумным. Тады як Родні быў цалкам за барацьбу рэвалюцыі праз дапамогу шчодрых колькасьцей наркотыкаў і кандомаў. Ён лічыў Адама трошкі напружаным. Гэтыя дзьве фракцыі супернічалі за кантроль у доме. Сур’ёзная сталінісцкая дыскусійная група маладых палачнікаў і нарка-гейска-анты-конікавы калектыў.
У выніку перамог Родні. Адам зьехаў, ня вытрымаў. Аглушальным ударам быў выпадак, калі Родні прывёў сем ці восем сваіх нарка-гей-сяброў і ўсе разам яны зарубіліся ў ванную, якая была побач з пакоем Адама. Яны запалілі тузіны сьвечак, распрануліся, набралі вады ў ванную і ўлезьлі туды. Усе былі абдоўбаныя па-за межамі розуму. Крычалі і пелі жудасныя песьні Білі Брэга, пакуль Родні граў на піяніна. Некаторы час ён граў, а потым вярнуўся ў ванную. Каля трох гадзін уначы Адам выйшаў са свайго пакоя і пачаў крычаць на іх, каб заткнуліся нахуй і пачалі паводзіць сябе па-даросламу. Ён крычаў на ўсё горла добрых хвілін дзесяць, а калі вярнуўся ў свой пакой, то ўбачыў, што трое зь іх ужо трахаюцца ў яго ложку.
Автор перевода: Maksim Shevekhman.