Грамадства Культура

У Маладзечна зладзілі выставу сучаснага мастацтва на сметніцы

«Лепш знаёміць людзей з творчасцю на сметніцы, чым увогуле ніяк» — расказвае «Рэгіянальнай газеце» аўтар праекта.

bazinato

У Маладзечна, 3 чэрвеня ўвечары на сметніцы ў двары дома па вуліцы Янкі Купалы, 110 адкрылася незвычайная галерэя. Мясцовы мастак Bazinato сабраў і прадставіў работы дзесяці сучасных беларускіх мастакоў. Мэтай адкрыцця галерэі была — паспрабаваць наблізіць людзей да сучаснага мастацтва, але не ўсе жыхары зразумелі саму выставу і такі падыход да выяўленчага мастацтва. Нават і пратрымалася галерэя не доўга, ужо ў вечары людзі пачалі зносіць экспанаты. Разам не засталося ні адной карціны.

— Гэта выдатна! У гэтым выпадку лепш выказацца метафарычна — усё ў жыцці — смецце, — адзначае мастак — усё залежыць ад таго, як да гэтай сітуацыі адносіцца. Мы многае дакументуем у жыцці на фота, відэа і работы ў галерэі таксама не выключэнне, а значыць і яны застануцца жывыя ў памяці людзей, якія прыдуць на выставу, на фотаздымках і відэа, якія зробяць.

Добавить комментарий

Заполните поля или щелкните по значку, чтобы оставить свой комментарий:

Логотип WordPress.com

Для комментария используется ваша учётная запись WordPress.com. Выход /  Изменить )

Фотография Facebook

Для комментария используется ваша учётная запись Facebook. Выход /  Изменить )

Connecting to %s

This site uses Akismet to reduce spam. Learn how your comment data is processed.

%d такие блоггеры, как: