Связ Беларускіх Пісьменнікаў паведаміў, што 8 мая ў Менску пасля працяглай хваробы, ва ўзросце 97 гадоў, памёр паэт Мікола Якаўлевіч Аўрамчык.

Мікола Якаўлевіч Аўрамчык нарадзіўся 14 студзеня 1920 года ў Плёсах Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці ў сялянскай сям’і.

Скончыў філфак Мінскага педагагічнага інстытута, адначасова працаваў у рэдакцыі газеты «Піянер Беларусі».

У часе Другой сусветнай вайны ваяваў на Паўночна-Заходнім і Волхаўскім франтах. Быў у палоне, працаваў на каменнавугальных шахтах.

Пасля вайны працаваў у рэдакцыях газет «Чырвоная змена», «Літаратура і мастацтва», у часопісе «Полымя», у 1953—1980 — рэдактар аддзелу паэзіі часопіса «Маладосць». Член Саюза пісьменнікаў з 1947 года.

Аўтар кніг паэзіі, разам з Нілам Гілевічам напісаў сатырычную паэму «Сказу пра Лысую гару».

Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Янкі Купалы (1964) за зборнік «Сустрэча былых канагонаў».

Оставьте комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Популярные

Больше на The EHU Times

Оформите подписку, чтобы продолжить чтение и получить доступ к полному архиву.

Читать дальше