Грамадства Комментарии и реплики Палітыка

Вольскі абудзіў спальны раён

27-га ліпеня з нагоды падпісання Дэкларацыі аб суверэнітэце Беларусі ў 1990-ым годзе музыка Лявон Вольскі выступіў з канцэртам насупраць гандлёвага цэнтра “Максімус” у сталічным мікрараёне Сухарава.

_MG_0182

Імпрэза адбылася ў межах пікету па сбору подпісаў за вылучэнне кадыдадатам у дэпутаты намесніка старшыні руху “За свабоду” Алеся Лагвінца. Але галоўнай дзеючай асобай быў Вольскі.

Паслухаць і паспяваць песні разам з выбітным музыкам прыйшлі каля 1, 5 тыс. чалавек. Падтрыманыя мноствам галасоў, “Простыя словы”, “Ламай сістэму, ламай сцэнар”, “Госці” і “Тры чарапахі” гучалі па районе.

Падчас канцэрту музыка дзякаваў публіцы, жартаваў і віншаваў прысутных з Днём Незалежнасці. Акрамя Вольскага, у імпрэзе ўзялі ўдзел мастак Аляксандр Пушкін і паэтка Валярына Кустава. Вёў канцэрт тэлежурналіст Юры Жыгімонт.

Як паведамляе “Радыё свабода”, падчас канцэрту Лявона Вольскага, сямёра невядомых людзей намагаліся ўварвацца у кватэру, з якой адбывалася сілкаванне электрычнасцю для гукаўзмацняльніка.. Яны не назваліся, але спрабавалі тлумачыць, што занадта гучная музыка перашкаджае жыхарам раёну. У кватэру невядомых не ўпусцілі.

_MG_0260

_MG_0240

_MG_0229

_MG_0224

_MG_0211

_MG_02881

_MG_0186

_MG_0306

_MG_0177

Марта Дзябёла

 

Добавить комментарий

Заполните поля или щелкните по значку, чтобы оставить свой комментарий:

Логотип WordPress.com

Для комментария используется ваша учётная запись WordPress.com. Выход /  Изменить )

Фотография Facebook

Для комментария используется ваша учётная запись Facebook. Выход /  Изменить )

Connecting to %s

This site uses Akismet to reduce spam. Learn how your comment data is processed.

%d такие блоггеры, как: