Міжнародная адукацыя Палітыка

Студэнцкага актывіста аднавілі ва ўніверсітэце, але на платным навучаньні

Адлічанага пасьля Дня волі ў 2015 годзе Пятра Маркелава, аднавілі на платнае навучаньне ў БДУ.

«Я толькі сёньня дамову падпісаў на платнае навучаньне, а таксама накіраваў ліст рэктару з просьбай усё ж такі на трэці курс аднавіць», — расказвае Пётар Маркелаў.

Пры аднаўленьні на фізычны факультэт БДУ ён страціў два сэмэстры навучаньня. Да адлічэньня хлопец вучыўся на 6-м сэмэстры, а цяпер навучаньне можа працягнуць толькі з 4-га.

Пакуль Пётар не пабачыў на ўласныя вочы загад на залічэньне, ён не да канца верыць у тое, што сытуацыя вырашылася. І перажывае, ці знойдуцца грошы на навучаньне.

«Я хачу вучыцца і жыць у Беларусі, бо мне тут камфортней за ўсё. Бо гэта мая краіна, менавіта тут я павінен мець больш за ўсё правоў і магчымасьцяў. БДУ — найлепшы ўнівэрсытэт у краіне, я хачу вучыцца тут і рабіць яго лепей. Я хачу жыць у Беларусі і рабіць яе лепей».

Афіцыйна Маркелаў быў выключаны за пропускі заняткаў пры сярэднім бале 8,6. Да адлічэньня ён балятаваўся ў дэпутаты Менскага гарадзкога савету ў 2014 годзе, падчас прэзыдэнцкіх выбараў 2015-га быў актыўным назіральнікам і ладзіў відэатрансьляцыю з выбарчага ўчастку, спрабаваў зарэгістраваць студэнцкае аб’яднаньне «Інтэрмарыюм», якое бараніла б адлічаных студэнтаў.

http://www.svaboda.org/content/markielava-adnavili-va-univiersitecie/27528175.html

Добавить комментарий

Заполните поля или щелкните по значку, чтобы оставить свой комментарий:

Логотип WordPress.com

Для комментария используется ваша учётная запись WordPress.com. Выход /  Изменить )

Фотография Facebook

Для комментария используется ваша учётная запись Facebook. Выход /  Изменить )

Connecting to %s

This site uses Akismet to reduce spam. Learn how your comment data is processed.

%d такие блоггеры, как: