Меркаванні / Універсітэт

Аляксандр Калбаска: «Мы зрабілі крок наперад, каб не згубіць патэнцыйных абітурыентаў»

kalbaska

З пачатку новага навучальнага года ў Еўрапейскім Гуманітарным Універсітэце будзе дзейнічаць новая сістэма размеркавання тарыфаў для студэнтаў. Стаўка аплаты будзе залежыць не ад рэйтынга студэнтаў у групе, а ад іх сярэдніх балаў сярод усіх навучэнцаў універсітэта.

Наколькі такая сістэма будзе эфектыўнай, а таксама пра прычыны яе увядзення і чаканыя вынікі расказвае Кіраўнік ЕГУ па акадэмічнай частцы Аляксандр Калбаска (фота).

— Чаму вырашылі ўвесці новую сістэму ставак аплаты? Цi была старая сiстэма неэфектыўнай?

Гэта комплексная праграма зменаў ў дачыненні да стымулявання працы студэнтаў. На пачатку у групу паступае 25-30 чалавек, і ўсе зніжкі прывязваюцца да месцаў: першыя месцы бясплатныя, потым ідуць месцы на 600, 1200, 2500 еўра. Па-першае, с цягам часу апошнія ў рэйтынгу звычайна адсыпаюцца. Ад гэтага змяняецца сутнасць стымулу, бо застаюцца людзі, якія не заўсёды аднолькава добра займаюцца, але атрымліваюць фінансавую дапамогу. Гэта адбываецца, таму што людзей менш, чым месцаў са зніжкамі. Па-другое, мы ўвогуле ў гэтым годзе пад ціскам розных знешніх акалічнасцяў думалі, як прывабіць студэнтаў да вучобы і не пазбавіць бюджэт фінансавай падтрымкі. За кошт студэнцкіх унёскаў бюджэт фарміруецца толькі на 14 адсоткаў. Гэта невялікая доля ў бюджэце, ні адзін універсітэт — ні прыватны, ні дзяржаўны — не можа існаваць пры такой прапорцыі грошай, а ў нас дзяржаўных датацый няма. І колькасць донарскай дапамогі памяншаецца з кожным годам. Насамрэч, сённяшні бюджэт сфарміраваны з дэфіцытам у 900 тысяч еўра. Якім чынам пакінуць на тым самым узроўню падтрымку студэнтаў, бо недзе 40 адсоткаў грошай, якія мы збіраем са студэнтаў, вяртаюцца ў якасці падтрымкі? У гэтых умовах універсітэт эфектыўна працаваць далей не мог, і мы вырашылі зрабіць некалькі крокаў, не толькі змяніўшы прынцып размеркавання падтрымкі, але і паменьшыўшы агульную суму, якая раней была роўная 2500 еўра, да 2000. Таксама мы ўвялі бясплатныя месцы на тэх праграмах, дзе іх не было: права і дызайн.

— Як доўга новая сістэма распрацоўвалася? Адкуль з’явіліся такія сярэднія балы?

— Мы аналізавалі вынікі прыемнай кампаніі 2014/2015 гадоў, абмяркоўвалі гэта са студэнцкім прадстаўніцтвам яшчэ ў мінулым навучальным годзе, атрымалі цэлы шэраг заўваг, двойчы выносілі на абмеркаванне ў кіруючую раду, і ў рэшце рэшт такое рашэнне было прынята. Мы стараліся, каб сума датацый, якая даецца студэнтам з боку універсітэта, не была меншая і больш якасна размяркоўвалася. Мы абапіраліся на тую ж самую суму, глядзелі, з якімі баламі да нас паступаюць студэнты. І яшчэ, паколькі мы не надта давяраем вынікам сярэдніх школ і атэстатаў, праз зімовую сэсію на падставе ацэнак ЕГУ гэтыя ўмовы будуць пераглядацца, а потым па выніках кожнага года можна будзе прэтэндаваць на іншы памер аплаты.

Мы зрабілі крок наперад, каб не згубіць патэнцыйных абітурыентаў, каб у межах існуючай падтрымкі студэнтаў перефарматыраваць яе, зрабіць яе больш адраснай, персаніфіцыраванай, больш накіраванай на тых, хто сапраўды займаецца добра.

— Калі стаўка аплаты будзе рэгулявацца сярэднім балам, а не рэйтынгам у групе, і калі ўсе студэнты будуць вучыцца на бал 9,8 (для праграммы медыа, напрыклад), то яны ўсе будуць мець нулявы тарыф?

— Калі так, то будзе так. Але вы ведаеце добра самі, што так не будзе.

— Вам не здаецца, што з такой сістэмай студэнты будуць больш матываваны павышаць адзнакі, будуць думаць не пра вучобу, а толькі пра тое, як атрымаць вышэйшы бал, каб не плаціць?

— Не, не здаецца. Я з 2000 года працую як выкладчык у групе турыстаў i выкарыстоўваю наступны прынцып. Група разбіваецца на чатыры зоны: лідары, фаварыты, проста стыльныя дзяўчаты і хлапцы, і група рызыкі. Кожны тыдзень я пішу ім мэсэджы, аналізуючы, як іх месца ў рэйтынгу змянілася. Бал мяняецца штотыдня, таму, напрыклад, як толькі ён падвысіўся, чалавек паднімаецца па гэтай умоўнай лесвіцы. Так і ў нашым выпадку. Калі чалавек не атрымаў бясплатнага месца ці зніжкі, ён можа па рэзультатах першай сэсіі яго атрымаць, ці наадварот згубіць яго, калі займацца стане горш. Я не лічу, што гэта не стымул.

— Ці будзе сярэдні бал змяняцца па выніках першага семестра?

— Так, напрыклад, на праграме “Медыа і камунікацыі” ёсць дадатковыя балы за партфоліа, і гэта выводзіць студентаў наперад з агульнага прынцыпу для ўніверсітэту. Але 9,8 – гэта бал толькі для тэх, хто паступае, потым ён стане роўны для ўсіх – 9,4 ў рамках агульнай дзесяцібальнай сістэмы, якая будзе выкарыстоўвацца выкладчыкамі.

— Ці адбудуцца змены ў атрыманні стыпендый?

Што датычыцца стыпендый, усё застаецца, як і было. Стыпендыя Фурса, стыпендыі выпускнікоў і донараў будуць працаваць, як і працавалі, але зноў гэта для тых, хто займаецца добра. Калі чалавек не выйшаў на зніжкі ва ўніверсітэце і не атрымаў добрых балаў, як вы прапануеце яму дапамагчы?

— На сайце ЕГУ было адзначана, што такія змены прывабяць студэнтаў з Беларусі. На Вашу думку, гэта будзе мець поспех ці ўзнікне такое меркаванне “Ва ўніверсітэце ўсё дрэнна, таму і спрабуюць усімі сіламі нас прывабіць”?

— Мне складана прадубачыць, як людзі ацэняць гэтыя змены. На маю думку, мы адэкватна адрэагавалі на фінансавы крызіс, які адбыўся ў Беларусі. Мы дэманстрацыйна, гледзячы на праблемы з беларускім рублём, панізілі агульную стаўку ў параўнанні з беларускімі ўніерсітэтамі, якія кожны год плату павышаюць. І гэта, з майго пункту гледжання, як раз дэманстрацыя адкрытасці і запрашэння ва ўніверсітэт, а не дэманстрацыя таго, што ў нас кепска з фінансамі. Калі было б кепска з фінансамі, мы б адмянілі ўсе зніжкі, зрабілі б платныя месцы, і не на дзве, а чатыры — пяць тысяч еўра.

— Вы адзначылі, што ўніверсітэт добра адрэагаваў на крызіс у Беларусі, але ва Украіне, напрыклад, грамадзянская вайна, чаму нельга ўвесці такую ж сістэму для студэнтаў не з Беларусі?

Гэта звязана з пазіцыей донараў. Наш універсітэт быў закрыты ў Беларусі, таму донарская дапамога аказваецца як беларускаму ўніверсітэту, які не мог працаваць у Беларусі. Сярэдні кошт студэнцкага месца 4500 еўра. Максімум мы будзем браць 2000, астатнія 2500 даплачваюць людзям з беларускім грамадзянствам донары. Гэта аснова існавання ЕГУ. Адзін з нашых студэнтаў з Украіны як выключэнне атрымаў дапамогу з надзвычайнага фонду, заснаванага Камісіей Савета міністраў Паўночных краін. Нам дазволілі разава дапамагчы гэтаму добраму студэнту, які займаецца ў нас і бацькі якого з’явіліся ахвярамі вайны і не могуць плаціць. Але гэта не прынцып, які можа распаўсюджвацца на ўсіх грамадзянаў Украіны. На жаль, у нас няма рэсурсу, які мы маглі б на ўзроўню кіраўніцтва ўніверсітэта накіроўваць на такія выпадкі. Усё вызначае донарская палітыка, умовы, пад якія яна даюць грошы.

— Наколькі канкурэнтаздольным будзе ЕГУ пасля ўвядзення новай сістэмы ў параўнаннi, напрыклад, з універсітэтамі Польшчы?

— Мне б хацелася, каб гэтыя змены працавалі нам на карысць, але цалкам браць на плечы ўніверсітэта аплату ўсяго навучання, як часам гэта робяць у Польшчы, мы не можам. У нас няма ўрада, які б даваў нам грошы і цалкам дазваляў вызваляць студэнтаў ад аплаты. У гэтым сэнсе па памеру падтрымкі мы не з’яўляемся прыярытэтам, бо не маем пэўных перавагаў. Некалькі першых гадоў існавання ЕГУ такая практыка бясплатнага навучання існавала, і яна мела свае мінусы: студэнтам дастаткова было атрымаць пяць балаў, каб мець падтрымку ці стыпендыю. Ніякага стымулу вучыцца не існавала.

— Які будзе мінімальны бал для паступлення?

— Можна будзе сказаць дакладна, толькі калі ў нас будзе поўны спіс людзей, якія прайшлі ўступныя іспыты ў Прапілеях і гатовыя да нас паступаць. Звычайна, калі гаварыць про конкурс, гэта 1,5-2 чалавекі на месца. Не вельмі шмат. У мінулым годзе быў фактычна недабор на праграмы права і культурнай спадчыны. Дарэчы, новая практыка фармірвання аплаты для студэнтаў можа дазволіць наступнае. Раней мы не маглі прымаць рашэнне па залічэнні студэнтаў, пакуль не будзе відна ўся карціна, пакуль мы не закрыем набор, і толькі сфарміраваўшы групу, можна было размяркоўваць зніжкі. Зараз, калі зніжка прывязваецца да кожнага, мы можам, як у Еўропе, пасярэдзіне года, увесну прымаць жадаючых і гаварыць адразу іх тарыф. Гэта пашырае магчымасці нашай прыёмнай кампаніі.

Святлана Алейнікава

Марта Дзябёла (ФОТО)

Добавить комментарий

Заполните поля или щелкните по значку, чтобы оставить свой комментарий:

Логотип WordPress.com

Для комментария используется ваша учётная запись WordPress.com. Выход / Изменить )

Фотография Twitter

Для комментария используется ваша учётная запись Twitter. Выход / Изменить )

Фотография Facebook

Для комментария используется ваша учётная запись Facebook. Выход / Изменить )

Google+ photo

Для комментария используется ваша учётная запись Google+. Выход / Изменить )

Connecting to %s