Галоўнае / Культура / Універсітэт

Простыя словы, простыя рэчы, простыя традыцыi: канцэрт Вольскага ў ЕГУ

25 Сакавіка Беларусь адзначала Дзень Волі. Гэты дзень асабліва значны для Беларусі, таму што менавіта 25 сакавіка 1918 года была абвешчана незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. З тых часоў Беларусь зведала мноства змен і пераўтварэнняў, якія не самым лепшым чынам адбіліся на нашай незалежнасці, а таксама на нашым разуменні яе важнасці. Сёння большасць людзей у Беларусі нават не ведаюць, што ёсць такое свята, як Дзень Волі. Ну як жа? БНР? Незалежнасць? Не чулі, ці што? «Помню, что-то такое из учебника по истории в школе, но то, что есть праздник, посвящённый этому дню, не слышал,» — адказвае мне адзін такі беларус. Праводзіць масавыя мерапрыемствы ў Беларусі ў гэты дзень афіцыйна дазволена толькі ў Менску. Гродна, напрыклад, ужо больш за пяць гадоў не можа атрымаць згоду на правядзенне масавых мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Волі.

Наш універсітэт таксама не мог пакінуць такі значны для Беларусі дзень па-за ўвагай. Калі ў Менску традыцыйна прайшоў дазволены ўладамі мітынг, то ў ЕГУ традыцыйна быў арганізаваны канцэрт. Ва ўніверсітэце сфармавалася своеасаблівая традыцыя: кожны год у нас арганізоўваецца канцэрт вядомых беларускіх выканаўцаў. Да прыкладу, у мінулым годзе прыязджала Паліна Рэспубліка, а ў гэтым годзе ўсе атрымлівалі асалоду ад свята пад музыку Лявона Вольскага і Паўла Аракеляна.

Канцэрт праходзіў у кавярні Рэспублікі Ужупіс. Калі я ўвайшла туды, адразу адчула асаблівую атмасферу свята: большасць людзей размаўлялі па-беларуску, шмат у каго на вопратцы быў беларускі арнамент, дзе-нідзе нават чуліся напевы песні «Тры чарапахі». І вось, нарэшце, прыйшлі Лявон і Павел. Ужо пачаўся канцэрт, а людзі ўсё прыходзілі і прыходзілі. Яны ўжо з цяжкасцю змяшчаліся ў гэтай маленькай кавярні, а некаторым нават прыйшлося назіраць за тым, што адбываецца на сцэне, з вуліцы.

Лявон Вольскі і Павел Аракелян задавалі настрой. Большасць слухачоў добра ведалі словы шматлікіх песен, і таму выдатна падпявалі, а некаторыя нават пачалі танцаваць. Сярод прысутных на канцэрце было вельмі шмат нашых студетов (асабліва першакурснікаў), шмат нашых выкладчыкаў. Таксама было некалькі беларускіх сем’яў, якія цяпер жывуць у Літве. Былі і тыя, хто прыехаў на канцэрт з Беларусі. Нават абітурыенты з бацькамі вырашылі не прапусьціць магчымасць наведаць гэтае мерапрыемства. Увогуле, публіка была самая розная, аднак аб’ядноўвала іх адно — любоў да Беларусі і адзінства ў думках.

Свята атрымалася! Усе былі ў захапленні! Пасля канцэрту людзі яшчэ доўга не разыходзіліся. Усе хацелі сфатаграфавацца з Лявонам і Паўлам і, вядома ж, атрымаць аўтограф.

  Я таксама не згубіла магчымасці сфатаграфавацца з імі, а таксама трохі пагаварыць з Лявонам Вольскім.

2

Павал Аракелян i Лявон Вольскi

— Ці спадабаўся вам канцэрт? Якія уражанні засталіся?

— Так! Канцэрт сапраўды мне вельмі спадабаўся. Асабіста мне спадабалася публіка. Цікава, што ў Менску ходзіць адна публіка, а тут крышачку іншая. Людзі досыць вольныя. Відаць, што шмат хто вучыцца у Еўропе. Таму што у нас людзі больш замкнёныя. Яны не адразу так расхістваюцца. Для камернага канцерту зашман людзей было, але ўсё было вельмі добра і па-хатнему.

— Які сэнс асабіста для Вас мае святкаванне Дня Волі?

— Гэта ж у прынцыпу павінна быць агульнанацыянальнае свята. Па вялікім рахунку трэба рабіць карнавал. Я лічу, што гэта сапраўды нацыянальнае свята. Для мяне гэта пакуль што свята унутраннай свабоды. Дзень волі нагадвае пра тое, што трэба імкнуцца быць заўсёды вольным, нават калі вакол неспрыяльная для гэтага сітуацыя. Не трэба даваць ім ніякіх саступак. Але ж мы з канцэртовай дзейнасцю на Радзіме пакуль падвязалі, таму што у нас трэба не толькі гастролі даваць, але ж і характарыстыку артыста пісаць. Ясна што наш канцэртны пракатчык напіша там нейкую адмазку, але ж гэта усё ж такі пачынаецца прыманне ўмоў нейкай гульні. Як толькі ты пачынаеш іх прымаць, яны усё далей заходзяць у тваю тэрыторыю, у тэрыторыю тваёй свабоды.

— Што б вы пажадалі Беларусі ў гэтае свята?

Волі трэба жадаць Беларусі. Гэта найпершае і важнае. Я лічу, што такое 20-ці гадовае прамыванне мазгоў вылазіць вельмі доуга. Вельмі шмат людзёў, якія там нарадзіліся, жывуць, яны іншага не бачуць. Яны нават нідзе не ездзяць, не вандруюць. Людзі думаюць, што ў Еўропе жывуць толькі геі с лесбіянкамі. Нармальнаму чалавеку страшна сюды патрапіць. Таму, на мой погляд, вельмі важна для Беларусі больш адкрыцца сусвету, быць больш вольнымі і ніколі не баяцца.

Пасля канцэрта прайшло ўжо каля гадзіны, а людзі ўсё не адпускалі нашых зорак. Не без дапамогі арганізатараў, вядома, Лявону і Пашу ўсё ж такі ўдалося сабраць апаратуру, і, урэшце, адправіцца адпачываць, працягваць свята ва ўтульнай кавярні Ужупіса разам з сям’ёй і сябрамі.

А я тым часам вырашыла спытаць пакуль яшчэ не паспеўшых разбегчыся па барах і кавярнях студэнтаў аб ўражаннях, якія засталіся пасля канцэрту. Студэнтка другога курсу Сафія Уцянкова з задавальненнем пагадзілася падзяліцца сваімі думкамі.

1

Сафiя з музыкамi

— Якія ўражанні засталіся пасля канцэрту?

— Канцэрт мне вельмі спадабаўся. Вельмі атмасферна. Тое што трэба для такога дня!

— Ты калі-небудзь была на канцэрце Лявона Вольскага?

— Не, я на канцэрце ў першы раз. Але хачу сказаць, што вельмі люблю песні Лявона Вольскага, яго музыку. Мне здаецца, што ўсе мы выраслі на ёй. Я ведаю большасць яго песен, аднак ужывую слухаю ўпершыню.

— Як ты звычайна святкуешь Дзень волі?

— У душы (смяецца). На самой справе, гэта так. Для мяне не  важна сустрэцца з сябрамі і адзначыць як-небудзь. Галоўнае, гэта маё асабістае ўсведамленне гэтага свята.

Студэнтка першага курса Софія Саўчук таксама з вялікім задавальненнем пагадзілася падзеліцца сваімі ўражаннямі і расказаць пра тое, што асабіста для яе значыць Дзень Волі.

— Якія ўражанні засталіся пасля канцэрту?

— Насамрэч, не ведаю, ці мог канцэрт наогул не спадабацца! Вольскі і Аракелян выканалі самыя вядомыя хіты, таму ўся зала спявала разам — у гэтага канцэрта было больш за два выканаўцы. На самім канцэрце я адчула неверагодны ўнутраны ўздым, а пасля яго ў маёй галаве яшче доўга гучаў сумнавата-настальгічны мікс з песень «Сонца нам дапаможа «, «Абсэнт», «Маё каханне», «Дай мне знак»…

— Што для цябе значыць Дзень волі? Як ты звычайна святкуеш?

— У маёй свядомасці гэты дзень ужо даўно не звязаны з канкрэтнымі гістарычнымі падзеямі, для мяне гэта нагода знаў успомніць, хто я. Я не магу сказаць, што ў мяне ёсць нейкая адмысловая традыцыя святкавання: аднойчы я ўдзельнічала ў мітынгу, але ў большасці я проста збіралася з сябрамі і ішла на канцэрт ці проста ў горад — туды, дзе збіраліся такія ж людзі, як мы, каб таксама ўспомніць. Галоўная рыса гэтага свята для мяне — гэта тое, што яно не прыватнае, гэта свята супольнасці, свята сяброў, якое трэба адзначаць разам з людзьмі, блізкімі па духу.

— Ці паспела ты сфатаграфавацца з Лявонам і Паўлам?
— Шчыра кажучы, я не аматарка фотаздымкаў… Канечне, артысты далі кожнаму магчымась атрымаць здымкі з імі, а таксама іх аўтографы, але для мяне значна больш важна тое, што яны далі магчымасць атрымаць незабыўныя ўражанні, якія дакладна застануцца ў маіх успамінах.

І вось, канцэрт ужо даўно скончыўся. Нехта адправіўся працягваць свята, нехта паехаў дадому, аднак, я ўпэўнена, што канцэрт ва ўсіх пакінуў самыя прыемныя ўспаміны, заахвоціў кожнага яшчэ раз успомніць пра тое, як у недалёкім мінулым нашы землякі змагаліся за незалежнасць Беларусі, а таксама яшчэ раз зразумець для сябе, наколькі наша краіна мае патрэбу ў нас. Зносіны з людзьмі і песні натхнілі мяне. Па дарозе дадому я яшчэ доўга думала пра гэта, а на фоне думак ўсё працягвалі гучаць упадабаныя радкі: «Простыя словы … Простыя рэчы …»


настя бАнастасiя Байдалава

Добавить комментарий

Заполните поля или щелкните по значку, чтобы оставить свой комментарий:

Логотип WordPress.com

Для комментария используется ваша учётная запись WordPress.com. Выход /  Изменить )

Google+ photo

Для комментария используется ваша учётная запись Google+. Выход /  Изменить )

Фотография Twitter

Для комментария используется ваша учётная запись Twitter. Выход /  Изменить )

Фотография Facebook

Для комментария используется ваша учётная запись Facebook. Выход /  Изменить )

Connecting to %s