Галоўнае / Грамадства / Культура / Універсітэт

Алесь Бяляцкі прэзентаваў у ЕГУ кнігу «Халоднае крыло Радзімы»

Знакаміты беларускі праваабаронца прэзентаваў у ЕГУ сборнік эсэ, якія былі напісаныя ў перыяд адбыцця пакарання.

«Зборнік утрымлівае эсэ, якія я пісаў, пакуль знаходзіўся за кратамі. Натуральна, у турме няма лаптопаў і мабільнікаў, як і няма шмат вольнага часу. Я пісаў у асноўным пасля працы альбо да працы. У дзень выходзіла палтары або дзве гадзіны, каб нешта напісаць. Пісаў хутка. Таму ў кнізе ёсць невялічкія памылачкі, недарэчнасці — усё гэтае я наўмысна не выпраўляў, каб захаваць гісторыю: захаваць тэкст у першапачатковым яго выглядзе» — кажа Алесь.

2

Алесь Бяляцкі са студэнтамі ЕГУ

Праца над «Халодным крылом Радзімы» не была лёгкай. Алесь Бяляцкі пасылаў свае эсэ калегам на волю праз турэмную пошту, якая, натуральна, перачытвалася цэнзарамі. Нельга было нічога казаць пра ўмовы ў калоніі, нельга было ўзгадваць кіруючыя колы ўлады. Некаторыя з лістоў праваабаронцы трапілі пад цэнзуру. Напрыклад, Алесю Бяляцкаму вярнулі ліст, у якім ён распавядаў пра тое, як у сталовай калоніі пасяліўся ястраб. Вярнулі, бо птушка ў сталовай як бы намякае на антысанітарыю ў турме. А казаць пра ўмовы ў калоніі нельга. Але, як кажа сам аўтар, колькасць лістоў, якія адхіліла цэнзура, не была вялікай.

«Я пісаў лісты таму, што меў патрэбу пісаць. Калі ты ўвесь час робіш нейкую манатонную працу, трэба неяк падтрымліваць у сабе творчасць. Акрамя таго, мае сябры цераз лісты маглі вызначаць, што я ў парадку ў сэнсе псіхалагічнага стану» — распавёў аўтар.

4

Вокладка новай кнігі Алеся Бяляцкага

«Халоднае крыло Радзімы» Алеся Бяляцкага выйшла ў Вільні накладам 1000 асобнікаў. Раней кніга была прэзентавана ў Мінску.


сделай кругЯна Ляшковіч

Добавить комментарий

Заполните поля или щелкните по значку, чтобы оставить свой комментарий:

Логотип WordPress.com

Для комментария используется ваша учётная запись WordPress.com. Выход /  Изменить )

Google+ photo

Для комментария используется ваша учётная запись Google+. Выход /  Изменить )

Фотография Twitter

Для комментария используется ваша учётная запись Twitter. Выход /  Изменить )

Фотография Facebook

Для комментария используется ваша учётная запись Facebook. Выход /  Изменить )

Connecting to %s

This site uses Akismet to reduce spam. Learn how your comment data is processed.