З 19 красавіка каманда студэнтаў ЕГУ бярэ ўдзел у рэгаце на яхтах “Course Croisière EDHEC”. Мерапрыемства адбываецца ў французскім Брэсце і будзе доўжыцца да 27 красавіка. Каб прыняць у ім удзел, студэнты знялі прома-ролік, набралі дастатковую колькасць упадабанняў у сацыяльных сетках (адпаведна ўмовам конкурсу) і выправіліся туды. Аднак у некаторых студэнтаў паўсталі пытанні.

1) Якім чынам адбываўся адбор жадаючых трапіць на рэгату?

Згодна з паведамленнем Гаўрыіла Смагаржэўскага, якое ён апублікаваў у Facebook’у, асноўная каманда (невядома, колькі іх было першапачаткова) была гатовая ўзяць з сабой ячшэ аднаго чалавека. Ім мог паўстаць любы з тых, хто ўпадабаў відэа-ролік. Пры гэтым абвяшчалася, што ўдзел будзе цалкам аплочаны.

Пасля таго, як яны даведаліся пра перамогу ў конкурсе, быў абраны і апошні ўдзельнік.  Аднак гэтая асоба заставалася (і, па сутнасці, дагэтуль застаецца) невядомай.

Паколькі інфармацыя пра гэтага чалавека адсутнічала, адна са студэнтак паспрабавала сама высветліць акалічнасці справы. І тады яна дазналася пра імёны ўсіх удзельнікаў: Гаўрыіл Смагаржэўскі, Павал Галузаў, Вераніка Кацянкова, Ягор Папкоўскі і Настасся Кузьміна. Таксама ёй распавялі і пра тое, чаму яе не абралі: не пасавала па ўзросту. Адсюль стала вядома, што не кожны жадаючы мог трапіць, бо былі яшчэ дадатковыя крытэрыі адбору, пра якія наўпрост не паведамлялася. Такім чынам пэўная колькасць студэнтаў не магла б удзельнічаць не залежна ад таго, упадабалі яны відэа ці не.

Другім важным пытаннем з’яўляецца наступнае.

2) Як так атрымалася, што на яхце ўдзельнікаў побач са сцягам ЕГУ вісіць афіцыйны беларускі (чырвона-зялёны)?

https://www.facebook.com/photo.php?fbid=533601293345870&set=a.191148167591186.46750.100000880122325&type=1&theater&notif_t=like

З цягам часу ўсталявалася трывалася традыцыя выкарыстоўваць бел-чырвона-белы сцяг на ўсіх мерапрыемствах ЕГУ. Яго вывешваюць нават на будынку універсітэта, калі адбываюцца важныя падзеі. Таксама, калі ў Вільні праходозіла рэгата 2009-га году, нашыя студэнты выступалі пад бел-чырвона-белымі колерамі.

http://vk.com/photo3255156_129179353

Аднак гэтую асаблівасць сёлетняй рэгаты можна разглядаць і з іншага пункту. Шмат разоў (таксама ў сувязі з нядаўняй справай “самаідэнтыфікацыі”) гучала інфармацыя пра тое, што ЕГУ — літоўскі універсітэт. Гэты факт падцвярджаецца юрыдычнымі аспектамі рэгістрацыі. Таму пытанне паўстае яшчэ больш востра: чаму (юрыдычна) літоўскі універсітэт выступае пад колерамі суседняй дзяржавы?

Мы чакаем адказаў ад удзельнікаў для далейшага высвятлення сітуацыі.

Кірыл Калбаснікаў

2 комментария на «»Спрэчная рэгата»»

  1. Аляксандра Грышкевіч Аватар
    Аляксандра Грышкевіч

    Калі Гаўрыіл сыйдзе да нас, смяротных, і нарэшце пракаментуе сітуацыю?

Оставьте комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Популярные

Больше на The EHU Times

Оформите подписку, чтобы продолжить чтение и получить доступ к полному архиву.

Читать дальше