Галоўнае / Меркаванні / Універсітэт

Заўтра Дзень Нараджэння Студэнцкай Агоры

Заўтра адбудзецца першая сустрэча студэнтаў ЕГУ са Студэнцкім Прадстаўніцтвам. Плануецца, што будуць абмеркаваныя актуальныя пытанні і праблемы студэнтаў, і прапрацаваныя шляхі іх вырашэння.

“Ад заўтрашняй сустрэчы са студэнтамі я, у сваім будысцкім стылі, нічога не чакаю. Але спадзяюся, што студэнты як заўсёды будуць з адчыненым розумам і расплюшчанымі вачыма, што яны знойдуць адказы на пытанні, якія іх турбуюць, здолеюць максімальна поўна выказаць свае пажаданні і прапановы, прадэманструюць свае крэатыўныя ідэі і канструктыўную крытыку. Таксама спадзяюся, што на сустрэчы будуць прысутнічаць усе чальцы СП”, — дзеліцца сваімі меркаваннямі прэзідэнт Ігар Кірыенка.

Акрамя таго, варта ўзгадаць, што на выбарах прэзідэнта былі заўважаныя пачаткі існавання грамадска актыўнай студэнцкай супольнасці. Тады прагучалі некалькі важных пытанняў, звязаных з нашым, да-да, нашым з вамі жыццём.

Наколькі легітымнымі з’яўляюцца самі выбары пры іх актуальным “двухузроўневым” стане? Якім чынам вырашыць пытанне з “мёртвымі душамі” студэнтаў завочнага аддзялення, чые інтарэсы традыцыйна не адлюстроўваюцца ў публічнай сферы ЕГУ? Ці варта ўводзіць агульнауніверсітэцкае галасаванне? Якімі правамі і абавязкамі валодае СП (варта ўзгадаць, што экс-прэзідэнт абяцаў прадставіць справаздачу па гадавой актыўнасці прадстаўніцтва 18-га красавіка і чакаць засталося не шмат)? Якая працэдура змены Статуту?

Агора 2

Ад сябе хацелася б дадаць, што важнымі паўстаюць пытанні адэкватнасці сучасным патрабаванням сістэмы адукацыі, калі заезды выкладчыкаў перапыняюцца прамежкамі часу, за якія папярэдне напрацаваны матэрыял наўпрост забываецца студэнтамі. Ці здольныя мы выконваць запатрабаваную навучальную праграму, дзе робіцца націск на самастойнасць працы і дзе зусім не звяртаецца ўвага на даволі высокую безадказнасць сярод студэнтаў? Ці дастаткова праводзіцца агульнауніверсітэцкіх мерапрыемстваў, здольных зблізіць адасобленых сучаснай логікай капіталізму індывідаў-студэнтаў? Ці можа быць уведзеная сістэма вольнага выбару ўсіх курсаў для найбольшай аптымізацыі карысці ад навучальнага працэсу?

Спадзяемся, што заўтра з’явіцца хаця б палова адэкватных адказаў, якія дазволяць нам  павялічыць прадуктыўнасць навучання. Таксама спадзяемся, што хаця б палова неабыякавых студэнтаў ўсё ж дойдзе да 213 аўдыторыі ў 16.30.

Кірыл Калбаснікаў

Добавить комментарий

Заполните поля или щелкните по значку, чтобы оставить свой комментарий:

Логотип WordPress.com

Для комментария используется ваша учётная запись WordPress.com. Выход /  Изменить )

Google+ photo

Для комментария используется ваша учётная запись Google+. Выход /  Изменить )

Фотография Twitter

Для комментария используется ваша учётная запись Twitter. Выход /  Изменить )

Фотография Facebook

Для комментария используется ваша учётная запись Facebook. Выход /  Изменить )

Connecting to %s