Галоўнае / Палітыка / Універсітэт

Выбары прэзідэнта СП: паратунку не будзе

Дэбаты 1У сераду ў фае ўніверсітэта адбылася адзіная сустрэча кандыдатаў у прэзідэнты са сваімі выбарнікамі, якая мелася праходзіць у фармаце дэбатаў. Аднак спачатку яна больш паходзіла на перадвыбарную агітацыю: пытанні мелі лагодны характар і дазвалялі кандыдатам залішні раз агучыць неабходнасць пашырэння даверу і інтэграцыі СП у масы палітычна абыякавых студэнтаў, заахвочвання іх быць актыўнымі, рэалізацыі новых і працягу старых праектаў. Агульныя выразы, публічная рыторыка і галодны на зрэлішчы натоўп (чалавек 20-30) — гэта быў пачатак дэбатаў. Варта заўважыць, што прысутнічалі тры з чатырох кандыдатаў. Аднак усе яны казалі прыблізна адное, што выклікала ўражанне адсутнасці выбару паміж імі, існавання зборнага вобразу адзінага кандыдата. І не вядома, ці змяніў бы Ігар Кірыенка сітуацыю. Словам, шкада, што не ўсе былі. Роўна так жа псаваў перадвыбарны настрой факт зняцця сваёй кандыдатуры Змітром Гамезай.

З паглыбленнем у дыскусію рознасць усё ж праявілася. На пытанне пра найбольш важны для кожнага з іх праект для будучай рэалізацыі, праект, які робіць іх унікальнымі, упершыню выразна прагучалі розныя адказы. Герман Хабазаў націскаў на неабходнасць пашырэння ролі англійскай мовы ў навучанні. Дзяніс Кучынскі выступаў за працяг створанага ім мерапрыемства “Старонкі беларускай спадчыны”. А Ўладзіслаў Панцэвіч адстойваў пазіцыю публічнай справаздачнасці СП. Кандыдаты здзівілі сваім уяўленнем пра іх патэнцыйныя магчымасці, адказваючы на пытанне пра закрытую навучальную праграму “Паліталогія”. Яны ледзь не ва ўнісон казалі пра неабходнасць канструктыўнай размовы з кіраўніцтвам, мяркуючы, што валодаюць сродкамі ўплыву на рашэнні адміністрацыі адносна такіх важных пытанняў. І гэта сапраўды важна, таму што нам невядомыя межы іхняй улады. Вядома толькі тое, што раней не здараліся падзеі, здольныя абгрунтаваць такую ўтапічную (?) пазіцыю.

Дэбаты 4

Пасля амаль двухгадзіннай дыскусіі і маленькага перапынку было вырашана перанесці дэбаты і прэнія ў аўдыторыю дзеля павышэння камфорту (не ўсім хапала месца для сядзення). Тады ўдзельнікі адчулі звыклую атмасферу, расслабіліся, спынілі апладзіраваць пасля кожнага адказу і пачалася сапраўды рэвалюцыйная размова. Вылучыліся ўласныя меркаванні пра свае недахопы, палітычныі пазіцыі, культурныя і традыцыйныя перавагі кандыдатаў. Так, Уладзіслаў Панцэвіч здолеў назваць толькі дзве з запытаных трох самых адмоўных сваіх якасцяў: запальчывасць і звышкацэнтрацыю на чымсьці адным. Герман Хабазаў змяняў паказанні: спачатку паставіўшы ляноту на “ўсе тры пазіцыі” і крыху падумаўшы, ён дадаў “здольнасць засыпаць тады, калі яму не цікава”. Дзяніс Кучынскі агучыў усе тры недахопы, апошні з якіх прымусіў узгадаць значэнне слова і дадумаць ягоную інтэрпрэтацыю: нестрыманасць, імпульсіўнасць і інталерантнасць (нецярпімасць). Вядома, гэта рысы негатыўныя і патрабуюць яны сумленнасці ад кандыдатаў не толькі перад намі, але і перад самімі сабой. За сумленнасць паставіць плюсік можна кожнаму, а вось над недахопамі варта і задумацца.

Дэбаты 2

Што ж тычыцца іх культурных і традыцыйных схільнасцяў, тут таксама вылучыліся цікавыя падрабязнасці. Абмяркоўваючы свае прапанаваныя і некаторымі ўжо распачатыя праекты, усе кандыдаты выказаліся своеасабліва. Дзяніс прапанаваў супольна з літоўцамі адзначаць агульныя святы (Вялікдзень, Каляды), што спрыяла б такім неабходным міжкультурным камунікацыям беларускіх і літоўскіх студэнтаў.

Герман распавёў пра запрашэнне паспяховых ці важных асобаў для знаёмстваў (раней ужо была запрошаная рэдактарка сайту “Look At Me” і “The Village Kiev” ва Ўкраіне Марына Булацкая). Перад ён адзначыў, што ў іншых міжкультурных і нацыянальных праектах не быў зацікаўлены. Важным мне падалося і тое, што даволі размытае, але глыбокае беларускамоўнае пытанне давялося перакладаць для яго на рускую мову з-за недастатковага ўзроўня валодання ёю. Канешне, гэта не прынцыповы, але цікавы факт.

Дэбаты 3

Уладзіслаў указаў на неабходнасць большай колькасці часу для вырашэння такога значнага пытання. За тое на апошняе пытанне пра палітычную пазіцыю адказаў цвёрда: “Дэмакратычных позіркаў”. Дзяніс таксама меў выразную пазіцыю: “Ліберал і хрысціянскі-дэмакрат”. Герман адзначыўся іначай: “Цэнтрыст з нахіленасцю ўправа”. Калі ж ён пачаў удакладняць па запыце аўдыторыі, прагучала цікавая інтэрпрэтацыя “правых” і “левых” сілаў, дзе першыя “прапануюць мадэрнізацыю, грунтуючыся на традыцыях”, а другія “рэзка супраць і прапануюць раздаць усё ўсім”.

На такіх узывашаных і пазітыўных момантах і скончылася 4-х гадзіннае мерапрыемства з назваю “Дэбаты”. Не гледзячы на крытыку, хочацца адзначыць, што ўсе кандыдаты ўмелі публічна размаўляць, крытычна меркаваць і прымаць рашэнні. Аднак выбар застаецца за намі, нам яшчэ належыць жыць пад кіраўніцтвам аднаго з іх. Яшчэ раз, шкада, што не ўсе прысутнічалі. Але, калі раней “кухонныя” размовы (зараз вельмі папулярная фармуліроўка) цешыліся вынікам цвёрдай упэўненасці ў выбарных традыцыях СП, дзе “свой” чалавек заўжды пераможа, тады зараз яны поўныя няўпэўненасці і інтрыгі. Зрушылася каменная глыба абыякавасці студэнцкай супольнасці, вынік стаў зусім непрадказальным. Студэнты ўпершыню паказалі сваё “мы”. А сёння яны яшчэ і вакажуць сваё «Да» за аднаго з кандыдатаў.

Кірыл Калбаснікаў

Добавить комментарий

Заполните поля или щелкните по значку, чтобы оставить свой комментарий:

Логотип WordPress.com

Для комментария используется ваша учётная запись WordPress.com. Выход /  Изменить )

Google+ photo

Для комментария используется ваша учётная запись Google+. Выход /  Изменить )

Фотография Twitter

Для комментария используется ваша учётная запись Twitter. Выход /  Изменить )

Фотография Facebook

Для комментария используется ваша учётная запись Facebook. Выход /  Изменить )

Connecting to %s

This site uses Akismet to reduce spam. Learn how your comment data is processed.